2014 02/06

Суд Баранавіцкага раёну й г. Баранавічы адмовіўся вярнуць украінскі сьцяг Уладзімеру Гундару. Гэта вынікае зь ліста за подпісам намесьніка старшыні суду Васіля Петрыва, які атрымаў грамадзкі актывіст па пошце.

У ім паведамляецца, што суд не знайшоў дастатковых падставаў для вяртаньня сьцяга, бо “палотнішча, падобнае на сьцяг Украіны, не адпавядае ўстаноўленым прапорцыям”.

Уладзімір Гундар лічыць, што суд проста не хоча вяртаць яму сьцяг, таму і прыдумалі такі адказ.
– Судзьдзя Станіслаў Півавар дэманстраваў у судзе мой плякат “Пуцінскія банд-агрэсары, гэць з Украіны, прэч з Беларусі”, а таксама ўкраінскі сьцяг. І ён не казаў, што гэта палотнішча, якое не адпавядае ўстаноўленым прапорцыям, а менавіта ўкраінскі сьцяг. А вось намесьнік старшыні суду Васіль Петрыў лічыць інакш, – адзначыў Уладзімер Гундар.

Атрымліваецца дзіўная сытуацыя: калі суд хоча пакараць грамадзкага актывіста, то лічыць, што ён выкарыстоўваў на пікеце ўкраінскі сьцяг. А калі Уладзімер Гундар просіць вярнуць сьцяг Украіны, то суд яму адказвае, што гэта ўжо не сьцяг, а палотнішча, падобнае на сьцяг Украіны.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Барановичи: суд отказался вернуть украинский флаг из-за “пропорций” (документ)

Суд Барановичского района и г.Барановичи отказался вернуть украинский флаг Владимиру Гундарю. Это следует из письма за подписью заместителя председателя суда Василия Петрыва, полученного общественным активистом по почте. В нём сообщается, что суд не нашёл достаточных оснований для возвращения флага, поскольку “полотнище, похожее на флаг Украины, не соответствует установленным пропорциям”.

Владимир Гундарь считает, что суд просто не хочет возвращать ему флаг, поэтому и придумали такой ответ.

– Судья Станислав Пивовар демонстрировал в суде мой плакат “Путинские банд-агрессоры, прочь с Украины, вон из Беларуси”, а также украинский флаг. И он не говорил, что это полотнище, не соответствующее установленным пропорциям, а именно украинский флаг. А вот заместитель председателя суда Василий Петрив считает иначе, – отметил Владимир Гундарь.

Получается странная ситуация: когда суд хочет наказать общественного активиста, то считает, что он использовал на пикете украинский флаг. А когда Владимир Гундарь просит вернуть флаг Украины, то суд ему отвечает, что это уже не флаг, а полотнище, похожее на флаг Украины.

ДАДАТАК:

Пісьмовая адмова вярнуць сьцяг Украіны

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: 04 сакавіка, адзіночны пікет салідарнасьці з украінскім народам

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>