2014 06/06

У гэты час група беларускіх праваабронцаў знаходзіцца ў Швэцыі. Яны наведалі адзьдзяленьне паліцыі й мелі сутрэчу з прэсавым сакратаром і прадстаўнікамі Паліцыі Дыялёгу, якая мэтава працуе з грамадзкасьцю ў тым ліку падчас масавых мерапрыемстваў у сталіцы.

Падчас сустрэчы высьветліліся некаторыя дэталі й асаблівасьці швэцкай мадэлі рэалізацыі ў заканадаўстве ды на практыцы міжнародных стандартаў права адносна свабоды на мірныя сходы й выказваньня меркаваньняў.

Правядзеньне публічных масавых мірных сходаў (пікетаў, мітынгаў, шэсьцяў) у Швэцыі не сустракаецца зь нейкімі адміністрацыйнымі перашкодамі ці забаронамі. Прынцып заяўкі масавых мерапрыемстваў тут – апавяшчальны. Па зацьверджаным нацыянальным законам парадку грамадзяне павінны падаваць заяўку перад правядзеньнем любога масавага мерапрыемства з аплатаю унёску ў памеры 250 швэцкіх кронаў (25 Эўра ў пераліку). Гэта неабходна для апавяшчэньня міліцыі пра плянуемае месца, мэты й фармат мерапрыемства, каб выключыць “накладкі” й небясьпекі перашкодаў у рэалізацыі мітынгоўцам іхнага канстытуцыйнага права на мірныя сходы й выказваньне меркаваньня.

У выпадку не выкананьня па розных падставах вызначанага законам парадку падачы заяўкі на мерапрыемства, а таксама спантаннага правядзеньня мірнага сходу – актывісты не нясуць за гэта аніякай адміністратыўнай адказнасьці. Бо рэалізацыя канстытуцыйнага права на свабоду мірных сходаў і выказваньняў тут лічыцца вышэйшым прыярытэтам, а дзяржава нясе пазытыўны абавязак па ягоным гарантаваным забесьпячэньні.

У задачы паліцыі ўваходзіць выключна апэратыўная ахова любой мірнай публічнай акцыі й мерапрыемствы, а таксама ўстанаўленьне дыялёгу паміж рознымі бакамі, асабліва пры сутыкненьнях супрацьлеглых бакоў і пазыцыяў. У выпадку прымяненьня сілы з боку маніфэстантаў апранутыя ў распазнавальную форму супрацоўнікі Паліцыі Дыялогу спрабуюць дамовіцца з грамадзянамі, а ў выпадку неабходнасьці для спыненьня неправамерных дзеяньняў праваахоўнікі таксама ўжываюць сродкі стрымліваньня толькі адэкватныя тым, што праяўляюцца й дастатковыя для абароны іншых грамадзянаў.

Такім чынам, можна канстатаваць, што Швэцыя, як адна з краінаў-удзельніцаў Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (што паказальна й павучальна для Беларусі) пасьпяхова імплемэнтуе у заканадаўстве й безумоўна выконвае на практыцы ўсе ягоныя палажэньні й нормы.

На фота – наведваньне беларускімі праваабаронцамі з рэгіёнаў Беларусі Упраўленьня паліцыі па адрэсе Norra Agnegatan 35, Rådhuset ў Швэцыі. Паліцыянты Чэль Ліндгрэн і Рогэр Экэнстэд распавялі, як швэцкая паліцыя працуе да й падчас дэманстрацыяў ды публічных мітынгаў, якія правы й абавязкі грамадзянаў і паліцыянтаў у гэтым кантэксьце, а таксама якія ёсьць паўнамоцтвы ў паліцыянтаў пры затрыманьні.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Белорусские правозащитники побывали в шведской Полиции Диалога (фото)

В это время группа белорусских правозащитников находится в Швеции. Они посетили отделение полиции и имели встречу с пресс-секретарём и представителями Полиции Диалога, которая целенаправленно работает с общественностью в том числе во время массовых мероприятий в столице.

Во время встречи выяснились некоторые детали и особенности шведском модели реализации в законодательстве и на практике международных стандартов права относительно свободы на мирные собрания и выражение мнений.

Проведение публичных массовых мирных собраний (пикетов, митингов, шествий) в Швеции не встречается с какими-то административными препятствиями или запретами. Принцип заявки массовых мероприятий здесь – уведомительный. По утвержденному национальным законом порядку граждане должны подавать заявку перед проведением любого массового мероприятия с оплатой взноса в размере 250 шведском крон (25 Евро в пересчёте). Это необходимо для оповещения милиции о планируемым месте, цели и формате мероприятия, чтобы исключить “накладки” и опасности препятствий в реализации митингующим их конституционного права на мирные собрания и выражение мнения.

В случае невыполнения по различным основаниям определенного законом порядка подачи заявки на мероприятие, а также спонтанного проведения мирного собрания – активисты не несут за это никакой административной ответственности. Ведь реализация конституционного права на свободу мирных собраний и высказываний здесь считается высшим приоритетом, а государство несёт позитивные обязательства по его гарантированному обеспечению.

В задачи полиции входит исключительно оперативная охрана любой мирной публичной акции и мероприятия, а также установление диалога между различными сторонами, особенно при столкновениях противоборствующих сторон и позиций. В случае применения силы со стороны манифестантов одетые в распознаваемую форму сотрудники Полиции Диалога пытаются договориться с гражданами, а в случае необходимости для прекращения неправомерных действий правоохранители также применяют средства сдерживания только адекватные тем, что проявляются и достаточные для защиты других граждан.

Таким образом, можно констатировать, что Швеция, как одна из стран-участниц Международного Пакта о гражданских и политических правах (что показательно и поучительно для Беларуси) успешно имплементирует в законодательство и безусловно выполняет на практике все его положения и нормы.




На фота – посещение беларускими правозащитниками из регионов Беларуси Управления полиции по адресу Norra Agnegatan 35, Rådhuset в Швеции. Полицейские Челль Линдгрен и Рогер Экенстедт рассказывали, как шведская полиция работает до и во время демонстраций и публичных митингов, каковы права и обязанности граждан и полицейских в этом контексте, а также какие полномочия есть у полицейских при задержании.

Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
Фота: Сьвятланы Лапіцкай

One thought on “Беларускія праваабаронцы пабывалі ў швэцкай Паліцыі Дыялёгу (фота)”

  1. Al says:

    “Трапіць” у такую паліцыю… беларусу, які ведае нашыя “праваахоўныя” рэаліі… – адно задавальненьне. Асноўны Закон ня проста ведаюць – ён што дня працуе. Міжнародныя дамовы ня толькі падпісваюць, але й дабрасумленна выконваюць. Гарантаванае канстытуцыйнымі нормаі ды міжнароднымі стандартамі права – рэалізуецца пры безумоўным садзеяньні й пад аховай дзяржавы. Вось гэта і ёсьць эўрапейская прававая краіна, вось гэта іёсьць грамадзянскія правы й свабоды, а таксама сапраўдны паўнавартасны грамадзянскі статус. Трэ вучыцца… – вучыцца ніколі ня позна.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>