Не забірай жыцьцё!
2014 06/06

Пасьля чарговай спробы нерэгістрацыі “Маладых дэмакратаў” у Беларусі, маладзёны вырашылі зьвярнуцца ў Міжнародную квазісудовую інстытуцыю ААН, што займаецца наглядам за выкананьнем Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Прадстаўнікі арганізацыі прайшлі ўсе прыступкі судовых інстанцыяў у Беларусі ды магчымых варыянтаў рэгістрацыі арганізацыі, і таму іхны зварот у міжнародную структуру стаў наступнай кропкай адліку.

Кіраўнік “Маладых дэмакратаў” Аляксандра Васілевіч:

– Лічым, што ў дадзеным выпадку Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь парушыла нашае права на свабоду асацыяцыяў і міжнародныя акты, якія падпісала ды ратыфікавала Рэспубліка Беларусь. Спробы зарэгістравацца былі з 2007 году. З гэтага часу не было ніводнай рэгістрацыі ні ў “Маладых дэмакратаў”, ні ў іншых моладзевых дэмакратычных структураў, якія спрабавалі зарэгістравацца ў Рэспубліцы Беларусь.

З словаў Аляксандры Васілевіч, маладыя актывісты спадзяюцца на станоўчы адказ зь міжнароднай інстанцыі, які паўплывае на сытуацыю, дапаможа ім зарэгістраваца й працаваць легальна ў Беларусі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

“Молодые демократы” обратились в Комитет по Правам Человека ООН

После очередной попытки нерегистрации “Молодых демократов” в Беларуси, молодые решили обратиться в Международный квазисудебный институт ООН, занимающийся надзором за исполнением Международного Пакта о гражданских и политических правах. Представители организации прошли все ступени судебных инстанций в Беларуси и возможных вариантов регистрации организации, и поэтому их обращение в международную структуру стало следующей точкой отсчёта.

Глава “Молодых демократов» Александра Василевич:

– Считаем, что в данном случае Министерство юстиции Республики Беларусь нарушило наше право на свободу ассоциаций и международные акты, которые подписала и ратифицировала Республика Беларусь. Попытки зарегистрироваться были с 2007 года. Отныне не было ни одной регистрации ни в “Молодых демократов”, ни в других молодежных демократических структур, которые пытались зарегистрироваться в Республике Беларусь.

По словам Александры Василевич, молодые активисты надеются на положительный ответ с международной инстанции, который повлияет на ситуацию, поможет им зарегистрироваться и работать легально в Беларуси.

Паводле “Беларускае Радыё Рацыя”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

One thought on ““Маладыя дэмакраты” зьвярнуліся ў Камітэт па Правах Чалавека ААН”

  1. Спадзявацца зарэгістраваць арганізацыю пасьля атрыманьня станоўчага рашэньня КПЧ ААН канешне можна, але для гэтага спатрэбіцца, як мінімум, зьмяніць стаўленьне ўладаў да рашэньняў КПЧ ААН (!). Бо дагэтуль аніводнае станоўчае рашэньне гэтага нагляднага квазісудовага экспэртнага воргана ААН адносна Беларусі яшчэ не выканана ейным урадам. Таму, галоўная праблема ў тым, як кардынальна зьмяніць пазыцыі кіруючага ў Беларусі рэжыму (разгарнуўшы яго тварам да агульнапрызнаных нормаў права і дэмакратыі) альбо сам рэжым. Толькі і ўсяго.)( 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>