Не забірай жыцьцё!
2014 05/06

Некалькі дзесяткаў жыхароў абласнога цэнтру падпісаліся пад калектыўным лістом у Савет Міністраў з просьбай паспрыяць зьмяненьню рашэньня Віцебскага гарвыканкаму №881 ад 10.07.2009 г., якое рэглямэнтуе правілы звароту да ўладаў з заяўкамі на вулічныя акцыі.

Віцябляне просяць таксама, каб Саўмін ініцыяваў зварот у Канстытуцыйны суд дзеля праверкі адпаведнасьці гэтага дакумэнту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Зварот ініцыяваў каардынатар Руху “За Свабоду” па Віцебскай вобласьці Хрыстафор Жаляпаў. Ён тлумачыць неабходнасьць гэткіх захадаў поўнай немагчымасьцю правесьці масавыя акцыі з ініцыятывы грамадзкіх актывістаў:

“З часу прыняцьця рашэньня гарвыканкаму №881 актывістам не далі дазволу ні на адзін пікет, ні на адзін мітынг, ні на адзін сход. Прычым не толькі ў Віцебску, але і ў Воршы, і ў Глыбокім, і ў іншых рэгіёнах. Бо апошнія рашэньні рэгіянальных выканкамаў перапісаныя на ўзор віцебскага: паўсюль патрабуюць, каб разам з заяўкаю на акцыю ініцыятары прыкладалі дамовы на абслугоўваньне супрацоўнікамі міліцыі, ЖКГ, а таксама мэдыкамі. Гэтыя структуры ўхіляюцца ад заключэньня дамоваў любымі магчымымі шляхамі. Напрыклад, з гарадзкой паліклінікі нам пэрыядычна адказваюць, што за 2-3 тыдні да плянаванай акцыі ім вядома пра будучую ўспышку сэзонных захворваньняў, і якраз у гэты самы дзень. Так што, маўляў, вольных работнікаў няма – і супрацоўнічаць з вамі мы не будзем”.

Змусіць да заключэньня дамоваў праз суды таксама не ўдавалася ні разу, хаця такія працэсы неаднойчы былі і ў Віцебску, і ў Воршы. Дарэчы, якраз у Аршанскім судзе ўпершыню прагучала прызнаньне работнікаў ЖКГ, што яны не аказваюць паслугі паводле замоваў прыватных асобаў, нават калі яны – ініцыятары масавых акцыяў. Высьветлілася, што такія дамовы ня можа заключыць і паліклініка – там таксама ня маюць прэйскуранту на паслугі такога кшталту. Ня мае расцэнак на нейкія паслугі па замовах грамадзянаў і міліцыя…

Дарэчы, міліцыянты, адмаўляючыся заключаць дамовы, перадусім спасылаюцца на заканадаўства, а не на рашэньне мясцовых уладаў. Зь міліцэйскіх управаў пішуць, што дамовы будуць заключаць толькі тады, калі будзе дазвол мясцовай адміністрацыі, як патрабуе закон. А не наадварот, як запісана ў рашэньні гарвыканкаму ці райвыканкаму.

Віцебскі актывіст аргкамітэту па стварэньні сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада”, юрыст Аляксей Гаўруцікаў прааналізаваў рашэньні мясцовых уладаў – ня толькі на Віцебшчыне, але і ў другіх абласьцях. Высьветлілася, што мясцовыя ўлады выпрацавалі дакумэнты, якія супярэчаць дзеючаму заканадаўству, не толькі ў Віцебскай вобласьці, але і ў шэрагу раёнаў Гомельшчыны, Магілеўшчыны, Берасьцейшчыны…

“40 з вывучаных мною рашэньняў мясцовых ворганаў улады рэглямэнтуюць, каб грамадзяне заключалі дамовы папярэдне, перад акцыямі, яшчэ не атрымаўшы на іх дазвол. І толькі 28 рашэньняў маюць зьмест, які адпавядае патрабаваньням заканадаўства й не вымагае ад грамадзяняў нейкіх дадатковых крокаў. Такім чынам, у пераважнай большасьці рэгіёнаў парушаецца права грамадзяніна на публічнае выказваньне ўласных меркаваньняў шляхам правядзеньня мірных сходаў”.

Віцебскія актывісты першымі зьвярнуліся ў Савет Міністраў, каб адтуль распарадзіліся ўнесьці зьмены ў рашэньне гарвыканкаму. Ранейшыя спробы ініцыяваць гэты працэс былі беспасьпяховыя: з усіх інстанцыяў актывістам адказвалі, што рашэньне прайшло юрыдычную экспэртызу, зацьверджанае, а значыць прызнанае дасканалым.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Жители Витебска требуют вернуть им право на проведение пикетов и митингов

Несколько десятков жителей областного центра подписались под коллективным письмом в Совет Министров с просьбой поспособствовать изменению решения Витебского горисполкома № 881 от 10.07.2009г., которое регламентирует правила обращения к властям с заявками на уличные акции. Витебчане просят также, чтобы Совмин инициировал обращение в Конституционный суд для проверки соответствия этого документа Конституции Республики Беларусь.

Обращение инициировал координатор Движения “За Свободу” по Витебской области Христофор Желяпов. Он объясняет необходимость таких мер полной невозможностью провести массовые акции по инициативе общественных активистов:

“Со времени принятия решения горисполкома № 881 активистам не дали разрешения ни на один пикет, ни на один митинг, ни на один сход. Причём не только в Витебске, но и в Орше, и в Глубоком, и в других регионах. Ведь последние решения региональных исполкомов переписаны на образец витебского: везде требуют, чтобы вместе с заявкой на акцию инициаторы прилагали договора на обслуживание сотрудниками милиции, ЖКХ, а также медиками. Эти структуры уклоняются от заключения договоров любыми возможными путями. Например, из городской поликлиники нам периодически отвечают, что за 2-3 недели до планируемой акции им известно о грядущей вспышке сезонных заболеваний, и как раз в этот день. Так что, мол, свободных работников нет – и сотрудничать с вами мы не будем”.

Принудить к заключению договоров через суды также не удавалось ни разу, хотя такие процессы не раз были и в Витебске, и в Орше. Кстати, как раз в Оршанском суде впервые прозвучало признание работников ЖКХ, что они не оказывают услуги по заказам частных лиц, даже если они – инициаторы массовых акций. Выяснилось, что такие соглашения не может заключить и поликлиника – там тоже не имеют прейскуранта на услуги такого рода. Не имеет расценок на какие-то услуги по заказам граждан и милиция …

Кстати, милиционеры, отказываясь заключать договоры, прежде всего ссылаются на законодательство, а не на решение местных властей. Из милицейских управлений пишут, что договоры будут заключать только тогда, когда будет разрешение местной администрации, как требует закон. А не наоборот, как записано в решении горисполкома или райисполкома.

Витебский активист оргкомитета по созданию социал-демократической партии “Народная Грамада”, юрист Алексей Гаврутиков проанализировал решения местных властей – не только на Витебщине, но и в других областях. Выяснилось, что местные власти выработали документы, которые противоречат действующему законодательству, не только в Витебской области, но и в ряде районов Гомельской, Могилевской области, Брестчины …

“40 из изученных мной решений местных органов власти регламентируют, чтобы граждане заключали договора предварительно, перед акциями, ещё не получив на них разрешение. И только 28 решений имеют содержание, которое соответствует требованиям законодательства и не требует от граждан каких-либо дополнительных шагов. Таким образом, в подавляющем большинстве регионов нарушается право гражданина на публичное выражение собственных мнений путём проведения мирных собраний”.

Витебские активисты первыми обратились в Совмин, чтобы оттуда распорядились внести изменения в решение горисполкома. Прежние попытки инициировать этот процесс были безуспешны: из всех инстанций активистам отвечали, что решение прошло юридическую экспертизу, утверждено, а значит признано совершенным.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

4 thoughts on “Жыхары Віцебску патрабуюць вярнуць ім права на правядзеньне пікетаў і мітынгаў”

  1. Мясцовыя парадкі прыдуманыя для таго, каб перашкаджаць у рэалізацыі права на мірныя сходы й выказваньне меркаваньня.

    Абавязковае заключэньне платных дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі й камунальнікамі можа правамерна адносіцца толькі да такой катэгорыі масавых мерапрыемстваў, як “іншыя масавыя мерапрыемствы” (тобок камэрцыйныя, спартовыя й г.д., якія маюць свой бюджэт, прыбыткі й плянавыя выдаткі для рэалізацыі патрэбаў у “спэцыяльных мерах” аховы правапарадку, здароўя, прыборкі тэрыторыі…). Аднак, нават арганізатары такіх мерапрыемстваў (канцэртаў, футбольных сутрэчаў, кірмашоў…) адпаведна зь дзейснай працэдурай падачы заяўкі пачынаюць заключаць адпаведныя дамовы з вышэй згаданымі дзяржаўнымі ўстановамі й службамі толькі пасьля рэгістрацыі заяўкі ў выканкаме… (!).

    Абсалютным нонсэнсам і фактычнай дыскрымінацыяй па грамадзка-палітычных матывах ёсьць тое, што некамэрцыйных суб’ектаў (НДА, партыяў, актыўных грамадзянаў) прымушаюць прад’яўляць копіі платных дамоваў пры падачы імі заяўкі на правядзеньне мірных сходаў, падчас якіх абсалютна не патрабуецца аніякіх спэцмераў і адпаведных дадатковых выдаткаў (акрамя выкананьня ўзгаданымі дзяржустановамі й службамі сваіх непасрэдных абавязкаў).

    Прымус да заключэньня такіх дамоваў у такіх абставінах – не дапускаецца нормамі ГК Рэспублікі Беларусь і ёсьць парушэньнем прынцыпаў дабраахвотнасьці, лягічнасьці й разумнасьці пры заключэньні любых дамоваў.

    Больш за тое, у такіх умовах падобны прымус можа трактавацца як наўпростае вымагальніцтва з перавышэньнем службовых паўнамоцтваў з мэтаю ўчыненьня перашкодаў у рэалізацыі гарантаванага канстытуцыйна неад’емнага грамадзянскага права.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>