2014 08/06

Хрыстафор Жаляпаў (на фота), каардынатар Руху “За Свабоду” па Віцебскай вобласьці, даслаў ліст старшыні гарвыканкаму Віктару Нікалайкіну. У лісьце – просьба зьмяніць рашэньне гарвыканкаму №881, прынятае ў 2009 годзе, падчас кіраваньня папярэдніка спадара Нікалайкіна на гэтай пасадзе.

Умовы, выкладзены ў п. 3 гэтага рашэньня, абмяжоўваюць права гараджан на публічнае выказваньне сваіх меркаваньняў шляхам арганізацыі мітынгаў, пікетаў і сходаў.

Паводле Хрыстафора Жаляпава, цяперашні старшыня гарвыканкаму можа выправіць сытуацыю:

“З часу прыняцьця рашэньня гарвыканкаму пра арганізацыю вулічных акцыяў ніводнага падобнага мерапрыемства па ініцыятыве актывістаў дазволена не было! Праблема ў невыканальных умовах: паводле рашэньня, заяўнік мусіць разам з заяўкай падаць у мясцовыя адміністрацыі й копіі дамоваў на абслугоўваньне акцыі супрацоўнікамі ЖКГ, міліцыяй ды мэдыкамі. Указаныя ў рашэньні структуры ўхіляюцца ад заключэньня дамоваў любым чынам, і змусіць іх да гэтага немагчыма нават праз суд! Гэтаксама не дапамагаюць звароты ў суд, калі мы падаем скаргі на чыноўнікаў, якія нам адмаўляюць: судзьдзі зноў-такі спасылаюцца на гэтае рашэньне гарвыканкаму й настойваюць, што яго выкананьне абавязковае, хоць яно супярэчыць заканадаўству аб арганізацыі масавых мерапрыемстваў”.

Зьвяртаючыся да Віктара Нікалайкіна, актывіст Хрыстафор Жаляпаў згадвае, што ўжо даўно ведае старшыню гарвыканкаму, і лічыць яго не найгоршым з чыноўнікаў. Аднак станоўчага адказу спадар Жаляпаў не атрымаў:
” Адказу ад Нікалайкіна я не атрымаў увогуле. Мусіць, мой зварот быў перанакіраваны, і адказ прыйшоў за подпісам намесьніка старшыні Уладзімера Шломы. І спадар Шлома зноў паўтарыў аргумэнты, якія віцебскія актывісты чулі ўжо не аднойчы: што просьба зьмяніць рашэньне гарвыканкаму беспадстаўная. Бо рашэньне прайшло юрыдычную экспэртызу, зацьверджана, а значыць прызнана дасканалым…”

Актывіст кажа, што яму больш нічога не застаецца рабіць, як зьвяртацца да старшыні гарвыканкаму паўторна. Ён піша: “Я памятаю, як у 1990-я гады, калі я быў дэпутатам гарсавету, Вы, тады начальнік адзьдзелу гарвыканкаму, адказна рэагавалі на пытаньні, пастаўленыя дэпутатамі. І я памятаю, колькі карыснага для людзей мы разам зрабілі за тыя 9 гадоў! Таму я разлічваў, што Вы з усёй сур’ёзнасьцю паставіцеся да майго лісту наконт рашэньня гарвыканкаму пра арганізацыю вулічных масавых акцыяў. Але адказ прыйшоў за подпісам намесьніка, ад якога я не чакаў станоўчых высноваў. Я лічу, што Вы ня дужа ўважліва чыталі мой ліст і недастаткова сур’ёзна ўспрынялі наяўную праблему – што напрацягу 5 гадоў у Віцебску парушаецца артыкул 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”.

Хрыстафор Жаляпаў зноў чакае адказу ад старшыні гарвыканкаму й спадзяецца на асабісты адказ. Бо праблема немагчымасьці правесьці масавыя акцыі закранула ўжо ня толькі горад Віцебск і вобласьць: узор рашэньня віцебскіх чыноўнікаў распаўсюдзіўся па ўсёй Беларусі.

Віцебскі актывіст аргкамітэту па стварэньні сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” юрыст Аляксей Гаўруцікаў прааналізаваў рашэньні мясцовых уладаў – ня толькі на Віцебшчыне, але і ў другіх абласьцях. Высьветлілася, што падобныя дакумэнты, дзе прапісана неабходнасьць заключаць папярэдне дамовы на абслугоўваньне акцыяў, дзейнічаюць і ў шэрагу раёнаў Гомельшчыны, Магілеўшчыны, Берасьцейшчыны…

40 рашэньняў мясцовых ворганаў улады рэглямэнтуюць, каб грамадзяне заключалі дамовы папярэдне, перад акцыямі, яшчэ не атрымаўшы на іх дазвол. І толькі 28 рашэньняў маюць зьмест, які адпавядае патрабаваньням заканадаўства і не вымагае ад грамадзяняў нейкіх дадатковых крокаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Витебский активист призывает председателя горисполкома изменить решение по поводу массовых мероприятий

Христофор Желяпов (на фота), координатор Движения “За Свободу” по Витебской области, отправил письмо председателю горисполкома Виктору Николайкину. В письме – просьба изменить решение горисполкома № 881, принятое в 2009 году, во время правления предшественника господина Николайкина на этом посту. Условия, изложенные в п. 3 этого решения, ограничивающие права горожан на публичное выражение своих мнений путём организации митингов, пикетов и собраний.

По Христофора Желяпова, нынешний председатель горисполкома может исправить ситуацию:

“Со времени принятия решения горисполкома об организации уличных акций ни одного подобного мероприятия по инициативе активистов разрешено не было! Проблема в невыполнимых условиях: по решению, заявитель должен вместе с заявкой предоставить в местные администрации и копии договоров на обслуживание акции сотрудниками ЖКХ, милицией и медиками. Указанные в решении структуры уклоняются от заключения договоров любым образом, и принудить их к этому невозможно даже через суд! Также не помогают обращения в суд, если мы подаем жалобы на чиновников, которые нам отказывают: судьи опять-таки ссылаются на это решение горисполкома и настаивают, что его выполнение обязательно, хотя оно противоречит законодательству об организации массовых мероприятий”.

Обращаясь к Виктору Николайкину, активист Христофор Желяпов упоминает, что уже давно знает председателю, и считает его не наихудшим из чиновников. Однако положительного ответа Желяпов не получил:
“Ответа от Николайкина я не получил вообще. Наверное, мое обращение было перенаправлено, и ответ пришёл за подписью заместителя председателя Владимира Шломы. И господин Шлома снова повторил аргументы, которые витебские активисты слышали уже не раз: что просьба изменить решение горисполкома безосновательная. Ведь решение прошло юридическую экспертизу, утверждена, а значит признано совершенным … “

Активист говорит, что ему больше ничего не остается делать, как обращаться к председателю горисполкома повторно. Он пишет: “Я помню, как в 1990-е годы, когда я был депутатом горсовета, Вы, тогда начальник отдела горисполкома, ответственно реагировали на вопросы, поставленные депутатами. И я помню, сколько полезного для людей мы вместе сделали за те 9 лет ! Поэтому я рассчитываю, что Вы со всей серьезностью отнесётесь к моему письму относительно решения горисполкома об организации уличных массовых акций. Но ответ пришёл за подписью заместителя, от которого я не ожидал положительных выводов. Я считаю, что Вы не очень внимательно читали моё письмо и недостаточно серьёзно восприняли имеющуюся проблему – что в течение 5 лет в Витебске нарушается статья 35 Конституции Республики Беларусь”.

Христофор Желяпов снова ждёт ответа от председателя горисполкома и надеется на личный ответ. Ведь проблема невозможности провести массовые акции затронула уже не только город Витебск и область: образец решения витебских чиновников распространился по всей Беларуси.

Витебский активист оргкомитета по созданию социал-демократической партии “Народная Грамада” юрист Алексей Гаврутиков проанализировал решения местных властей – не только на Витебщине, но и в других областях. Выяснилось, что подобные документы, где прописана необходимость заключать предварительно договора на обслуживание акций, действуют и в ряде районов Гомельской, Могилевской области, Брестчины …

40 решений местных органов власти регламентируют, чтобы граждане заключали договора предварительно, перед акциями, ещё не получив на них разрешение. И только 28 решений имеют содержание, которое соответствует требованиям законодательства и не требует от граждан каких-либо дополнительных шагов.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

2 thoughts on “Віцебскі актывіст заклікае старшыню гарвыканкаму зьмяніць рашэньне наконт масавых мерапрыемстваў”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>