2014 09/06

У Жодзіне абавязковасьць заключэньня дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі ды камунальнікамі перад падачай заяўкі на мірныя сходы зьявілася пасьля прызнаньня прадстаўніцай выканкаму ў судзе беспадстаўнасці ўласных патрабаваньняў да заяўнікаў заключаць такія дамовы.

Пры гэтым, Жодзінскі суд пад старшынствам Тацяны Трацюк у той час усё роўна прыняў рашэньне на карысьць забароны выканкамам заяўленага праваабаронцамі пікетаваньня. А ўжо праз некалькі месяцаў Жодзінскі выканкам “выправіў уласную памылку” – пасьля атрыманьня распараджэньняў зь Менскага аблвыканкаму жодзінская адміністрацыя, як і ў шмат якіх гарадах Беларусі, таксама пайшла на відавочны нонсэнс і прыняла дыскрымінацыйнае Рашэньне №1020, у п.5 якога насуперак патрабаваньняў п. 5 дзейснага Закону “Аб масавых мерапрыемствах” (якім вызначаюцца патрабаваньні да заяўкі) абавязала заяўнікоў масавых мерапрыемстваў далучаць да заяўкі яшчэ й копіі падобных платных дамоваў.

Абсалютна зразумела, што мясцовыя парадкі прыдуманы для таго, каб перашкаджаць у рэалізацыі права на мірные сходы й выказваньне меркаваньня. І гэта – цалкам неправамерна.

У апошім судовым разьбіральніцтве па забароне ў Жодзіне пікета салідарнасьці з Алесем Бяляцкім і іншымі беларускімі палітвязьнямі заяўнікі, пазбаўленыя права на рэалізацыю канстытуцыйных свабодаў, з дапамогаю сьведкаў (прадстаўнікоў міліцыі, мэдыкаў і ЖКГ) паказалі, што падобнай практыкі ў адзначаных дзяржслужбаў не існуе. Усе платныя дамовы заўсёды заключаліся імі толькі пры аказаньні спэцыяльных паслугаў дадзеных установаў падчас правядзеньня футбольных матчаў, кірмашоў… і не датычыліся мірных сходаў грамадзянаў.

Варта адзначыць, што абавязковае заключэньне платных дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі й камунальнікамі можа быць правамерным толькі адносна такой катэгорыі масавых мерапрыемстваў, як “іншыя масавыя мерапрыемствы” (тобок камэрцыйныя, спартовыя й г.д., якія маюць свой бюджэт, прыбыткі й плянавыя выдаткі для рэалізацыі патрэбаў у “спэцыяльных мерах” аховы правапарадку, здароўя, прыборкі тэрыторыі…).

Аднак, як высьветлілася ў часе судовых разьбіральніцтваў, нават арганізатары гэткіх мерапрыемстваў (канцэртаў, футбольных сутрэчаў, кірмашоў…) адпаведна зь дзейснай практыкай падачы заяўкі й адпаведнай працэдурай пачынаюць заключаць адпаведныя дамовы з вышэй згаданымі дзяржаўнымі ўстановамі й службамі толькі пасьля падачы й рэгістрацыі заяўкі ў выканкаме… (!).

Абсалютным нонсэнсам і фактычнай дыскрымінацыяй па грамадзка-палітычных матывах ёсьць тое, што некамэрцыйных суб’ектаў (НДА, партыяў, актыўных грамадзянаў) па ўсёй краіне прымушаюць прад’яўляць копіі платных дамоваў пры падачы імі заяўкі на правядзеньне мірных сходаў, падчас якіх абсалютна не патрабуецца аніякіх спэцмераў і адпаведных дадатковых выдаткаў (акрамя выкананьня ўзгаданымі дзяржустановамі й службамі сваіх непасрэдных абавязкаў).

Прымус да заключэньня такіх дамоваў у такіх абставінах – не дапускаецца нормамі ГК Рэспублікі Беларусь і ёсьць парушэньнем прынцыпаў добраахвотнасьці, лягічнасьці й разумнасьці пры заключэньні любых дамоваў.

Больш за тое, у такіх умовах падобны прымус можа трактавацца як наўпростае вымагальніцтва з перавышэньнем службовых паўнамоцтваў з мэтаю ўчыненьня перашкодаў у рэалізацыі гарантаванага Канстытуцыяй неад’емнага грамадзянскага права.

Пасьля выказваньня дадзеных праўных аргумэнтаў (са спасылкай на нормы КГ РБ) заяўнікамі ў спрэчках судзьдзя Жодзінкага суду Іван Грынкевіч прыпыніў паседжаньне й даў магчымасьць прадстаўніцы Жодзінскага выканкаму падрыхтавацца да адказу на іх па сутнасьці. Аднак, на наступнае паседжаньне прадстаўніца выканкаму не зьявілася (менавіта яна раней і прызнавалася ў бязглуздасьці такіх патрабаваньняў пра далучэньне дамоваў да заявак на правядзеньне мерапрыемства), а судзьдзя, фактычна парушаючы працэдуру й не зважаючы на пастаўленыя перад судом пытаньні, узяўшы кароткачасовы перапынак – вынес традыцыйнае ў такіх выпадках (для кантралюемых ідэалягічным адзьдзелам выканкаму справах) адмоўнае рашэньне.

Заяўнікі сёньня вымушаныя зьвяртацца далей уверх па судовай іерархіі ў пошуках даўгачаканае праўды. Але ва ўмовах цалкам залежных ды ідэалягічна кантралюемых судоў у Беларусі (асабліва па грамадзка-палітычных справах) звычайныя праўныя мэханізмы вырашэньня праблемы дзесяцігодзьдзямі не даюць аніякага плёну.

Спробы праваабаронцаў праўнымі спосабамі разбурыць у судовых працэсах карумпаваную “карпаратыўна-ўладную машыну”, якая перашкаджае ў рэалізацыі Канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянам Беларусі – падобныя на спробы палітыкаў перамагчы на бутафорскіх, цалкам кантралюемых уладамі выбарах. І адно, і другое – мае ідэалягічную складаючую, і ва ўмовах поўнай залежнасьці беларускіх судоў ад выканаўчай улады дадзенае пытаньне можа быць вырашанае толькі на палітчыным роўні. Бо ва ўмовах выбудаванай у краіне аўтарытарна-каманднай “вэртыкалі ўлады” дадзенае рашэньне залежыць не ад якасьці праўнага абаснаваньня ці лягічнасьці праваабарончых довадаў, а ад палітычнай волі вышэйшага кіраўніцтва краіны й адпаведна абранай ім ідэалягічнай дактрыны.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Алексей Лапицкий: “Местные порядки придуманы для того, чтобы препятствовать в реализации права на мирные собрания и выражение мнения!”

В Жодино обязательность заключения договоров с милицией, медиками и коммунальщиками перед подачей заявки на мирные собрания появилась после признания представительницей исполкома в суде безосновательности собственных требований к заявителям заключать такие договоры.

При этом, Жодинский суд под председательством Татьяны Троцюк в то время всё равно принял решение в пользу запрета исполкомом заявленного правозащитниками пикетирования. А уже через несколько месяцев Жодинский исполком “исправил собственную ошибку” – после получения распоряжений из Минского облисполкома жодинская администрация, как и во многих городах Беларуси, также пошла на очевидный нонсенс и приняла дискриминационное Решение № 1020, в п.5 которого вопреки требованиям п.5 действующего Закона “О массовых мероприятиях” (которым определяются требования к заявке) обязала заявителей массовых мероприятий присоединять к заявке ещё и копии подобных платных договоров.

Абсолютно понятно, что местные порядки придуманы для того, чтобы препятствовать в реализации права на Мирный Собрания и выражение мнения. І это – полностью неправомерно.

В последнем судебном разбирательстве по запрету в Жодино пикета солидарности с Алесем Беляцким и беларускими политзаключёнными заявители, лишённые права на реализацию конституционных свобод, с помощью свидетелей (представителей милиции, медиков и ЖКХ) показали, что подобной практики у даннах госслужб не существует. Все платные договора всегда заключались ими только при оказании специальных услуг этих учреждений во время проведения футбольных матчей, ярмарок … и не касались мирных собраний граждан.

Следует отметить, что обязательное заключение платных договоров с милицией, медиками и коммунальщиками может быть правомерным лишь относительно такой категории массовых мероприятий, как “другие массовые мероприятия” (то есть коммерческие, спортивные и т.д., которые имеют свой бюджет, доходы и плановые расходы для реализации потребностей в «специальных мерах” охраны правопорядка, здоровья, уборки территории …).

Однако, как выяснилось в ходе судебных разбирательств, даже организаторы таких мероприятий (концертов, футбольных матчей, ярмарок …) соответственно с действующей практикой подачи заявки и соответствующей процедурой начинают заключать соответствующие соглашения с выше указанными государственными учреждениями и службами только после подачи и регистрации заявки в исполкоме … (!).

Абсолютным нонсенсом и фактической дискриминацией по общественно-политическим мотивам есть то, что некоммерческих субъектов (НПО, партии, активных граждан) по всей стране заставляют предъявлять копии платных договоров при подаче ими заявки на проведение мирных собраний, во время которых абсолютно не требуется никаких спец-мер и соответствующих дополнительных расходов (кроме выполнения упомянутой госучреждениями и службами своих непосредственных обязанностей).

Принуждение к заключению подобных договоров в таких обстоятельствах – не допускается нормами ГК Республики Беларусь и является нарушением принципов добровольности, лагичности и разумности при заключении любых договоров.

Более того, в таких условиях подобный принуждение может трактоваться как прямое вымогательство с превышением служебных полномочий с целью совершения препятствий в реализации гарантированного Конституцией неотъемлемого гражданского права.

После выражения данных правовых аргументов (со ссылкой на нормы КГ РБ) заявителями в спорах судья Жодинского суда Иван Гринкевич приостановил заседание и дал возможность представительнице Жодинского исполкома подготовиться к ответу на них по существу. Однако, на следующее заседание представитель исполкома не появилась (именно она раньше и признавалась в бессмысленности таких требований о присоединении договоров к заявкам на проведение мероприятия), а судья, фактически нарушая процедуру и несмотря на поставленные перед судом вопросы, взяв кратковременный перерыв – вынес традиционное в таких случаях (для контролируемых идеологическим отделом исполкома делам) отрицательное решение.

Заявители сегодня вынуждены обращаться дальше вверх по судебной иерархии в поисках долгожданной правды. Но в условиях полностью зависимых и идеологически контролируемых судов в Беларуси (особенно по общественно-политическим делам) обычные правовые механизмы решения проблемы десятилетиями не дают никакого результата.

Попытки правозащитников правовыми способами разрушить в судебных процессах коррумпированную “корпоративно-властную машину”, которая мешает в реализации Конституционных прав и свобод гражданам Беларуси – похожи на попытки политиков победить на бутафорских, полностью контролируемых властями выборах. И то, и другое – имеет идеологическую составляющую, и в условиях полной зависимости белорусских судов от исполнительной власти данный вопрос может быть решен только на политически уровне. Ведь в условиях выстроенной в стране авторитарно-командной “вертикали власти” данное решение зависит не от качества правового обоснования или лагичности правозащитных доводов, а от политической воли высшего руководства страны и соответственно выбранной им идеологической доктрины.

Аляксей Лапіцкі,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота: А.Лапіцкі

 

Цэтлікі: , , ,

4 thoughts on “Аляксей Лапіцкі: “Мясцовыя парадкі прыдуманыя для таго, каб перашкаджаць у рэалізацыі права на мірныя сходы й выказваньне меркаваньня!””

  1. AL says:

    Ці можна захаваць абавязковы прынцып дабраахвотнасьці заключэньня платнай дамовы, прымушаючы заключаць апошнюю ў якасьці абавязковай умовы (ўсяго толькі) нават не рэалізацыі неад’емнага Канстытуцыйнага права, а разгляду прапановы да ўлады й верагоднай магчымасьці апошняй выканаць ейныя абавязкі па гарантыях адносна замацаванага Асноўным Законам і Міжнародным Пактам грамадзка-палітычнага права?!! Абсалютна зразумела, што не. Мясцовыя парадкі прыдуманыя для таго, каб перашкаджаць у рэалізацыі права на мірные сходы й выказваньне меркаваньня. І гэта – цалкам неправамерна.

  2. Ales` says:

    Варта ясна ўсьвядоміць, што “мясцовыя парадкі” з абавязкам прыкладаць да заявак на правядзеньне “мірных сходаў” у выканкамы могуць тычыцца толькі катэгорыі прыбытковых тобок “іншых масавых мерапрыемстваў”, якія заўсёды маюць свой плян прыбыткаў і выдаткаў.

    Перанос дадзеных патрабаваньняў на любыя мерапрыемствы, якія маюць грамадзка-палітычныя мэты па рэалізацыі канстытуцыйных свабодаў на мірныя сходы, публічнае выказваньне ўласных меркаваньняў, распаўсюд інфармацыі … – абсалютна неправамерны.

    Дзяржава мае пазытыўныя абавязкі перад грамадзянамі па гарантаванай рэалізацыі імі дадзенага канстытуцыйнага права, таму выканаўчы камітэт, дзяржаўныя службы ды гарадзкія бюджэтныя ўстановы абавязаныя выконваць уласныя функцыі без аніякіх дадатковых і тым больш платных дамоваў.

    Дадзеныя патрабаваньні, што вынікаюць з цалкам неправамерных трактовак агульнапрызнаных стандартаў права, замацаваных у артыкулах 21 і 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП), а таксама адмовы ўладаў ад уласных міжнародных абавязкаў па іхнай імплемэнтацыі на практыцы – зьяўляюцца наўпростым парушэньнем дадзеных міжнародных нормаў права правоў чалавека ды арт. 23, арт. 35 і 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

    У сувязі з адсутнасьцю эфэктыўных сродкаў абароны ў Беларусі (у выглядзе незалежных судоў) ад падобных штучна ствараемых сыстэматычных перашкодаў у раэлізацыі права на свабоду мірных сходаў і выказваньняў, а таксама адмоваю ўладаў выконваць як абавязковыя адпаведныя рашэньні КПЧ ААН, дадзеная праблема ня можа быць вырашаная без адпаведных дзейсных рычагоў уплыву і выніковага належнага асэнсаваньня ўладамі сутнасьці зьдзяйсьняемых імі правапарушэньняў.

    Без гэтага важнейшага аспэкту немагчымыя далейшыя станоўчыя зьмены ў кірунку набліжэньня да задэкляраванай у беларускім Асноўным Законе праўнай і дэмакратычнай краіны, а таксама не можа быць спыненая практыка падобных неправамерных патрабаваньняў да актывістаў грамадзянскай супольнасьці “плаціць за рэалізацыю гарантаванага канстытуцыйнага права” з поўным абмежаваньнем праз штучныя перашкоды на практыцы канстытуцыйна гарантаваных неад’емных грамадзянскіх правоў і свабодаў усіх без выключэньня законапаслухмяных грамадзянаў Беларусі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>