2009 24/02
Суд

Суд

У Судзе Цэнтральнага раёну Гомеля разглядаюць адміністрацыйныя справы супраць удзельнікаў акцыі ў абарону беларускай мовы.

Кастусь Жукоўскі атрымаў 7 сутак арышту, Васіль Такарэнка аштрафаваны на 1 мільён 750 тысячаў рублёў, Марыся Тульзанкова і Алесь Вярцейка – на 700 тысячаў.

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы маладзёны выйшлі на вуліцу Савецкую ў Гомелі, каб ускласьці кветкі да помніка Кірылу Тураўскаму.

Яны трымалі аркушы паперы з надпісамі “Родная мова” са штампам па-расейску: “Запрещено”. Раты ва ўдзельнікаў акцыі былі завязаныя чырвона-зялёнымі стужкамі.

Крыніца: Вясна

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*