2014 09/06

Пры ўдзеле Гомельскага цэнтру стратэгічнае цяжбы 7 чэрвеня ў Менску адбыўся ўстаноўчы сход рэспубліканскай праваабарончай арганізацыі “Пакт”.

Арганізацыя аб’ядноўвае беларускіх грамадзянаў, па зваротах якіх Камітэт ААН па правах чалавека прыняў ці будзе прымаць у будучыні адпаведныя Рашэньні.

Галоўная мэта створанай арганізацыі – дамагчыся выкананьня рашэньняў Камітэту ААН па правах чалавека, прынятых па скаргах беларускіх грамадзянаў, аднаўляць парушаныя правы й мінімізаваць наступствы такіх парушэньняў.

Старшынём арганізацыі абраны экс-судзьдзя Канстытуцыйнага суду, прафэсар, доктар юрыдычных навук Міхал Пастухоў, намесьнікам старшыні – вядомы грамадзкі дзеяч і палітык Віктар Карняенка, выканаўчым дырэктарам стаў кіраўнік «Гомельскага цэнтру стратэгічнае цяжбы» Леанід Судаленка.

Заснавальнікі арганізацыі плянуюць атрымаць афіцыйную рэгістрацыю створанага ГА ў Міністэрстве юстыцыі.

Сумесна з устаноўчым сходам прайшла рэспубліканская навукова-практычная канфэрэнцыя “Міжнародныя й нацыянальныя мэханізмы выкананьня рашэньняў Камітэту ААН па правах чалавека”.

Удзельнікі канфэрэнцыі выпрацавалі ў адрас Ураду Рэспублікі Беларусь Рэкамэндацыі, у якіх вылучылі наступныя прапановы:

1. Выканаць рашэньні (“меркаваньні”) Камітэту ААН па правах чалавека, якія тычацца грамадзянаў Рэспублікі Беларусь (сьпіс такіх грамадзянаў прыкладаецца).

2. Ускласьці на Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь абавязальніцтва ажыцьцяўляць кантроль за выкананьнем рашэньняў Камітэту ААН па правах чалавека і рабіць справаздачы перад урадам, парлямэнтам і грамадзкасьцю.

3. Прыняць адпаведны закон, які прадугледжвае парадак выкананьня рашэньняў Камітэту ААН па правах чалавека на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

4. Заснаваць пасаду Упаўнаважанага па правах чалавека з мэтай эфэктыўнай абароны правоў чалавека.

*
*
(Паведамленьне. рас.)

В Беларуси создается новая правозащитная организация

При участии Гомельского центра стратегической тяжбы 7 июня в Минске состоялось учредительное собрание республиканской правозащитной организации “Пакт”.

Организация объединяет белорусских граждан, по обращениям которых Комитет ООН по правам человека принял или будет принимать в будущем соответствующие Решения.

Главная цель созданной организации – добиться исполнения решений Комитета ООН по правам человека, принятых по жалобам белорусских граждан, восстанавливать нарушенные права и минимизировать последствия таких нарушений.

Председателем организации избран экс-судья Конституционного суда, профессор, доктор юридических наук Михаил Пастухов, заместителем председателя – известный общественный деятель и политик Виктор Корнеенко, исполнительным директором стал руководитель «Гомельского центра стратегической тяжбы» Леонид Судаленко.

Учредители организации планируют получить официальную регистрацию созданного ОО в Министерстве юстиции.

Совместно с учредительным собранием прошла республиканская научно-практическая конференция «Международные и национальные механизмы исполнения решений Комитета ООН по правам человека».

Участники конференции выработали в адрес Правительства Республики Беларусь Рекомендации, в которых выделили следующие предложения:

1. Исполнить решения («соображения») Комитета ООН по правам человека, касающиеся граждан Республики Беларусь (список таких граждан прилагается).

2. Возложить на Министерство иностранных дел Республики Беларусь обязательство осуществлять контроль за исполнением решений Комитета ООН по правам человека и делать отчеты перед Правительством, Парламентом и общественностью.

3. Принять соответствующий закон, предусматривающий порядок исполнения решений Комитета ООН по правам человека на территории Республики Беларусь.

4. Учредить должность Уполномоченного по правам человека с целью эффективной защиты прав человека.

Паводле gomelcivil.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

One thought on “У Беларусі ствараецца новая праваабарончая арганізацыя”

  1. Лябіяваньне з дапамогай адмыслова створанай для гэтага праваабарончай арганізацыі ўсіх пытаньняў, зьвязаных з праблемай не выкананьня беларускім урадам меркаваньняў КПЧ ААН па індывідуальным скаграм грамадзянаў Беларусі – важная справа. Пры гэтым трэба разумець, што станоўчыя зрухі ў гэтай галіне магчымыя толькі пасьля кардынальнай зьмены ідэалягічнай дзяржаўнай дактырны й значнага пацяпленьня палітычнага клімату ў краіне.

    Такім чынам, толькі прызнаньне ўладамі імпэратыўнай вартасьці правоў чалавека, зьмена прыярытэтаў у бок дэмакратызацыі грамадзтва й пачатак ажыцьцяўленьня дэмакратычных рэформаў, у тым ліку праваахоўна-судовай сыстэмы… – здолнае адкрыць “зялёнае сьвятло” для пасьлядоўнага вырашэньне дадзенай невырашальнай сёньня праблемы.

    Ці здольныя ўлады да рэфармаваньня ды значнага пераасэнсаваньня ўласных прыярытэтаў? Што можа падштурхнуць іх да падобных каштоўнасных зьменаў? Якія аспэкты найважнейшыя, якія перашкоды (рызыкі, страхі) непераадольныя сёньня й замінаюць у прасоўваньні дадзеных працэсаў?

    Усё гэта, ды шмат іншых пытаньняў, безумоўна, не па сілах для адной (нават самай прафэсійнай, аўтарытэтнай і, верагодна, нават зарэгістраванай, у лепшым выпадку) арганізацыі.

    Таму (як мне думаецца) дадзеная тэматыка павінна паступова станавіцца справаю значна больш шырокай кааліцыі зацікаўлыных суб’ектаў – грамадзянаў, экспэртаў, арганізацыяў ды ініцыятываў, справаю ўсёй грамадзянскай супольнасьці, грамадзка-палітычнага ды праваабарончага руху ў Беларусі, а таксама ўсіх уплывовых міжнародных суб’ектаў права, зацікаўленых у дэмакратычных пераменах і ўмацаваньні дзяржаўных праваахоўна-судовых інстытуцыяў у незалежнай Беларусі …

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>