Не забірай жыцьцё!
2014 10/06

Мазырскі праваабаронца Уладзімер Целяпун атрымаў адказ з сакратарыяту Канстытуцыйнага суду на свой зварот. Пытаньні й прапановы праваабаронца агучыў на прыёме грамадзянаў старшынём КС, які праходзіў у Мазыры 28 траўня.

Праваабаронца паставіў перад старшынём КС некалькі пытаньняў. У прыватнасьці, прасіў праверыць на адпаведнасьць Канстытуцыі рашэньне Мазырскага райвыканкаму аб масавых мерапрыемствах, выканаць якое на практыцы немагчыма. Згодна рашэньню, заяўнік мітынгу ці пікету павінен заключыць дамовы з спэцыяльнымі службамі да атрыманьня дазволу з выканкаму. Службы ж дамовы не заключаюць, спасылаючыся на адсутнасьць дазволу на правядзеньне мерапрыемства з боку выканкаму. Як вырашыць дадзенае пытаньне, якія мэханізмы выкананьня рашэньня выканкаму – адказ на гэтыя пытаньні праваабаронца не атрымаў ні ў мясцовых уладащ, ні ў абласных, ні ў судах.

У адказе з сакратарыяту Канстытуцыйнага суду замест разгляду звароту па сутнасьці гаворыцца, што «нагляд за дакладным і аднастайным выкананьнем заканадаўства ў сфэры мясцовага кіраваньня й самакіраваньня зьдзяйсьняе Генэральны пракурор і падначаленыя яму пракуратуры». Грамадзяне ж, згодна адказу з сакратарыяту КС, «зьвяртаюцца зь ініцыятывай аб унясеньні прапановаў, разгляд якіх падведамны КС, да прэзыдэнта й ворганаў, якія валодаюць правам унясеньня ў Канстытуцыйны суд прапановаў».

Тыповай адпіскай назваў такі адказ Уладзімір Целяпун. «На сустрэчы старшыні Канстытуцыйнага суду з працаўнікамі прадпрыемства «Мазырскія малочныя прадукты» гаварылася, што адна з галоўных задачаў КС – абарона канстытуцыйных правоў грамадзянаў. А на практыцы грамадзянаў накіроўваюць да структураў і ворганаў, якія маюць права зьвяртацца ў КС. Калі Канстытуцыйны суд так дбае пра правы й свабоды грамадзянаў, чаму павялічваецца колькасьць скаргаў беларусаў у Камітэт па правах чалавека ААН, а Рэспубліка Беларусь не выконвае ўзятыя на сябе абавязкі па станоўчых рашэньнях гэтага міжнароднага воргану? Які наогул сэнс ад паездак старшыні КС па рэгіёнах, прыёмах ім грамадзянаў па іхных скаргах, калі самім грамадзянам для вырашэньня іхных праблемаў пасьля зваротаў ва ўсе судовыя й дзяржаўныя інстанцыі трэба прасіць ворганы ўлады, каб яны зьвярнуліся ў Канстытуцыйны суд па не вырашаных імі ж праблемах грамадзянаў?» - пракамэнтаваў праваабаронца адказ з сакратарыяту Канстытуцыйнага суду.

*

*

(Паведамленьне, рас.)


Конституционный суд отказался рассматривать обращение мозырьского правозащитники по существу

Мозырский правозащитник Владимир Телепун получил ответ из секретариата Конституционного суда на свое обращение. Вопросы и предложения правозащитник озвучил на приёме граждан с председателем КС, который проходил в Мозыре 28 мая. Правозащитник поставил перед председателем КС несколько вопросов.

В частности, просил проверить на соответствие Конституции решение Мозырьского райисполкома о массовых мероприятиях, осуществление которого на практике невозможно. Согласно решению, заявитель митинга или пикета должен заключить договора со специальными службами до получения разрешения из исполкома. Службы же договора не заключают, ссылаясь на отсутствие разрешения на проведение мероприятия со стороны исполкома. Как решить данный вопрос, какие механизмы выполнения решения исполкома – ответ на эти вопросы правозащитник не получил ни у местных властей, ни в областных, ни в судах.

В ответе из секретариата Конституционного суда вместо рассмотрения обращения по существу говорится, что «надзор за точным и единообразным исполнением законодательства в сфере местного управления и самоуправления осуществлять Генеральный прокурор и подчиненные ему прокуратуры». Граждане же, согласно ответа из секретариата КС, «обращаются с инициативой о внесении предложений, рассмотрение которых подведомственно КС, к президенту и органам, обладающим правом внесения в Конституционный суд предложений».

Типичной отпиской назвал такой ответ Владимир Телепун. «На встрече председателя Конституционного суда с работниками предприятия «Мозырьские молочные продукты» говорилось, что одна из главных задач КС – защита конституционных прав граждан. А на практике граждан направляют к структурам и органом, имеющим право обращаться в КС. Если Конституционный суд так печётся о правах и свободах граждан, почему увеличивается количество жалоб белорусов в Комитет по правам человека ООН, а Республика Беларусь не выполняет взятые на себя обязательства относительно положительных решениях этого международного органа? Какой вообще смысл от поездок председателя КС по регионам, приёмах им граждан по их жалобам, если самим гражданам для решения их проблем после обращений во все судебные и государственные инстанции нужно просить органы власти, чтобы они обратились в Конституционный суд, по нерешенным ими же проблемам граждан?» – прокомментировал правозащитник ответ из секретариата Конституционного суда.

Паводле spring96.or,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

One thought on “Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць зварот мазырскага праваабаронцы па сутнасьці”

  1. Пешкі…(
    Назіраць, як “вэртыкаль улады” сыстэмна год за годам неправамерна абмяжоўвае асноўныя канстытуцыйныя правы й свабоды грамадзянаў Беларусі й не рабіць анічога, каб канстытуцыйная законнасьць нарэшце перамагла, а парушаемыя нормы (артыкулы 23, 19, 21, 22, 33, 35, 63… Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь) дзейнічалі разам з абавязковымі міжнароднымі стандартамі права ў галіне правоў чалавека, выкладзенымі ў адпаведных нормах Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (артыкулы …19, 21, 22 МПГіПП), удзельніцай якога зьяўляецца й наша краіна, – азначае толькі адно – Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь не выковае сваіх наўпростых абавязальніцтваў па кантролі за выкананьнем канстытуцыйных нормаў у галіне правоў і свабодаў грамадзянаў, а сваёй пасыўнасьцю й адмоваю належным чынам рэагаваць на сыгналы актыўных прадстаўнікоў грамадзтва й праваабаронцаў – спрыяе кансэрвацыі ў краіне цалкам антыканстытуцыйнай практыкі ўладаў і праваахоўна-судовай сыстэмы адносна замацаваных у Асноўным Законе пазатыўных абавязкаў краіны па гарантыях рэалізацыі грамадзянамі Беларусі ўласных канстытуцыйных правоў і свабодаў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>