2014 10/06

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суду падтрымала высновы судзьдзі суда Чыгуначнага раёну Гомеля італя Козырава аб адмове экс-кандыдату ў дэпутаты Мікалаю Новікаву ва ўзбуджэньні справы па ягонай скарзе супраць ААТ “Палесдрук”, дзе прэтэндэнту на мандат дэпутата адмовіліся вырабіць агітацыйныя ўлёткі.

Нагадаем, падчас правядзеньня мясцовых выбараў кандыдату ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), эканамісту Мікалаю Новікаву дзяржаўная друкарня адмовілася друкаваць агітацыйныя ўлёткі. Дырэктар ААТ “Палесдрук” Аляксандр Курыленка палічыў, што ўлётка АГПэшніка заклікае да зрыву выбараў.

Суд першай інстанцыі, куды незалежны кандыдат зьвярнуўся са скаргай, ўзбуджаць справу адмовіўся. На думку судзьдзі такога права не дае Выбарчы кодэкс. Аналягічную пазыцыю занялі й судзьдзі касацыйнай інстанцыі абласнога суду.

“Зьвяртаючыся ў абласны суд, я нагадаў аб канстытуцыйным праве кожнага на судовую абарону правоў і свабодаў. Таксама прывёў артыкул 6 ГПК, дзе чорным па белым напісана “адмова ў судовай абароне па матывах адсутнасьці, непаўнаты, супярэчлівасьці, няяснасьці нарматыўнага акту не дапускаецца”, – дзеліцца ўражаньнямі ад беларускага правасудзьдзя Н.Новікаў.

“Калі Выбарчы кодэкс не дае права зьвярнуцца ў суд, ці азначае гэта, што не павінны дзейнічаць Канстытуцыя й ГПК? Суд абавязаны вырашаць справы на падставе Канстытуцыі, а ў выпадку адсутнасьці ў Выбарчым кодэксе права, ён павінен ажыцьцяўляць правасудзьдзе па аналёгіі закона альбо па аналёгіі права”, – падвёў рысу экс-кандытат.

Мікалай Новікаў мае намер прайсьці ўсе нутраныя сродкі праўнай абароны, пасьля чаго вынесьці гэты вэрдыкт беларускай судовай сыстэмы на разгляд у Камітэт ААН па правах чалавека.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

По избирательным спорам суда нет

Судебная коллегия по гражданским делам Гомельского областного суда поддержала выводы судьи суда Железнодорожного района Гомеля Виталия Козырева об отказе экс-кандидату в депутаты Николаю Новикову в возбуждении дела по его жалобе против ОАО “Полеспечать”, где претенденту на мандат депутата отказались произвести агитационные листовки.

Напомним, во время проведения местных выборов кандидату в депутаты от Объединенной гражданской партии (ОГП), экономисту Николаю Новикову государственная типография отказалась печатать агитационные листовки. Директор ОАО “Полеспечать” Александр Куриленко посчитал, что листовка АГПэшника призывает к срыву выборов.

Суд первой инстанции, куда независимый кандидат обратился с жалобой, возбуждать дело отказался. По мнению судьи такого права не дает Избирательный кодекс. Аналогичную позицию заняли и судьи кассационной инстанции областного суда.

“Обращаясь в областной суд, я напомнил о конституционном праве каждого на судебную защиту прав и свобод. Также привел статья 6 ГПК, где черным по белому написано “отказ в судебной защите по мотивам отсутствия, неполноты, противоречивости, неясности нормативного акта не допускается», – делится впечатлениями от белорусского правосудия Н. Новиков.

“Если Избирательный кодекс не дает права обратиться в суд, означает ли это, что не должны действовать Конституция и ГПК? Суд обязан решать дела на основании Конституции, а в случае отсутствия в Избирательном кодексе права, он должен осуществлять правосудие по аналогии закона или по аналогии права”, – подвел черту экс-кандидат.

Николай Новиков намерен пройти все внутренние средства правовой защиты, после чего вынести этот вердикт белорусского судебной системы на рассмотрение в Комитет ООН по правам человека.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

2 thoughts on “Па выбарчых спрэчках суду няма”

  1. Выбарчая тэма ў Беларусі – навогул манапалізаваная й нават закрытая ў інтарэсах нязьменна кіруючага тут рэжыму…

    Такога кшталту пытаньні (адносна парушэньняў і маніпуляцыяў падчас выбараў) нават судам забараняецца разглядаць (!?).
    Балем кіруе вышэйшая ідэалягічная мэтазгоднасьць, а не права.

    Дык хто абароніць прыніжаных і абражаных? Няўжо правільны чыноўнік, які глядзіць у рот таму, хто яго прызначае? Безумоўнае выкананьне права на судовую абарону – паказчык цывілізаванасьці дзяржавы, якая працуе для кожнага грамадзяніна, для народа.

    У такой краіне абавязкова павінен быць рэальны падзел уладаў і незалежная прафэсійная судовая сыстэма. І, безумоўна, выбары павінны быць выбарамі! Іначай вось такая, як у Беларусі “батва”…

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>