2014 13/06

На канфэрэнцыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ ў Бэрне некалькі дзён таму быў прадстаўлены адмысловы дакумэнт – Кіруючыя прынцыпы абароны праваабаронцаў (Guidelines on the Protection of Human Rights Defenders). У распрацоўцы, абмеркаваньні й прыняцьці важнага праваабарончага акту прыймалі ўдзел і беларускія праваабарончыя арганізацыі – Беларускі Гэльсынскі камітэт і ПЦ “Вясна”.

Пра неабходнасьць стварэньня Кіруючых прынцыпаў і ягоную сутнасьць распавядае намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч:Неабходнасьць стварэньня такога дакумэнту ўзнікла таму, што праваабаронцы ў рэгіёне АБСЭ на працягу апошняга часу часта падвяргаліся й цкаваньню, і нападам, ажыцьцяўляліся перашкоды з боку дзяржаўных ворганаў у іхнае дзейнасьці, здаралася нават і горш – забойствы. Прыкладам – трагічны лёс Натальлі Эстэміравай, якая была забітая менавіта за сваю праваабарончую дзейнасьць. Некалькі год назад узнікла такая ідэя: стварыць адмысловы дакумэнт, які атрымаў назву “Кіруючыя прынцыпы абароны праваабаронцаў” у межах Бюро па дэмакратыі й правах чалавека АБСЭ (Guidelines on the Protection of Human Rights Defenders). Гэтаму папярэднічала спачатку прыняцьцё Дублінскай дэклярацыі аб намеры стварэньня такога дакумэнту. Пачатак гэтаму працэсу быў закладзены пад час старшынства ў АБСЭ Ірляндыі, а завершылася ўсё зараз, калі старшынствуе ў гэтай эўрапейскай арганізацыі Швэйцарыя.

Самі ж “Кіруючыя прынцыпы” ўяўляюць сабой пэўную кампіляцыю найлепшых практыкаў, заснаваных на абавязальніцтвах дзяржаваў-удзельніцаў АБСЭ, якія былі прынятыя імі раней у межах ААН, Рады Эўропы. якія не ствараюць нейкіх новых абавязальніцтваў для дзяржаваў. Гэта ўсяго толькі кампіляцыя з спасылкамі на КПЧ ААН і Эўрапейскі суд, якія прымаюць рашэньні па індывідуальных зваротах грамадзянаў у частцы парушэньня іхных правоў на свабоду асацыяцыяў, выказваньне свайго меркаваньня й г.д. Ну, а паколькі Рэспубліка Беларусь зьяўляецца ўдзельніцай Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і Першага факультатыўнага пратаколу да яго, таму яна адпаведна прызнае кампэтэнцыю КПЧ у прымяненьні Пакту ў канкрэтных выпадках.

Мы вельмі задаволеныя тым, што такі дакумэнт быў прыняты, паколькі раней праваабаронцы абапіраліся толькі на адзін падобны акт – гэтак званую Дэклярацыю аб праваабаронцах, альбо “Дэклярацыю аб праве й абавязках асобных асобаў, груп і ворганаў грамадзтва заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды”, прынятую Генасамблеяй ААН 9 сьнежня 1998 году. Гэта быў кансэнсусны дакумэнт, ухвалены ўсімі сябрамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, у тым ліку й Рэспублікай Беларусь.

Новы дакумэнт, па-першае, утрымлівае вызначэньне таго, хто такія праваабаронцы, што для нас, праваабаронцаў, таксама вельмі важна, паколькі ў сваёй практыцы мы й раней кіраваліся гэтым вызначэньнем. Яно заснаванае на Дэклярацыі аб праваабаронцах, хіба што больш канкрэтызаванае ў новым дакумэнце, які вызначае праваабаронцаў як “індывідуальныя асобы альбо групы, якія абараняюць і прапагандуюць правы чалавека й фундамэнтальныя свабоды, рэалізуюць іх на мясцовым, рэгіянальным, нацыянальным і міжнародным узроўнях, якія вызнаюць унівэрсальнасьць правоў чалавека для ўсіх без выключэньняў і абараняюць іх мірным шляхам”. Мы ня можам казаць, што праваабаронца можа прызнаваць адныя правы й адмаўляць пры гэтым нейкія іншыя. Правы чалавека ад нараджэньня належаць усім, незалежна ад іх нацыянальнай рэлігійнай, расавай прыналежнасьці, гендэрнай ідэнтычнасьці альбо сэксуальнай арыентацыі. Гэта асноўны прынцып дзейнасьці праваабаронцаў, якога мы прытрымліваемся ў нашай штодзённай практыцы.

- Наколькі эфэктыўным і дзейсным будзе гэты дакумэнт у розных краінах, што ўваходзяць у зону АБСЭ?

– Так, дакумэнт нарэшце прыняты, і тут узнікае пытаньне яго імплемэнтацыі на нацыянальным роўні, якім чынам ён будзе працаваць на практыцы. Пад час абмеркаваньня, а канфэрэнцыя, нагадаю, адбывалася ў Швэйцарыі, якая зараз завяршае свае старшынство ў АБСЭ і таму прымеркавала на гэты час канфэрэнцыю, каб паставіць кропку ў распачатым працэсе, прысутнічалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку праваабарончыя арганізацыі розных краінаў рэгіёну АБСЭ. Беларусь прадстаўлялі прадстаўнікі Беларускага Гэльсынскага камітэту і Праваабарончага цэнтру “Вясна”, арганізацыяў, якія ўдзельнічалі ў кансультацыях па абмеркаваньні “Кіруючых прынцыпаў” два гады назад у Кіеве, дзе зьбіраліся прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў часткі рэгіёну АБСЭ (Малдова, Украіна, Беларусь, Расея). Мы выказвалі свае бачаньні й меркаваньні на гэтую тэму, само абмеркаваньне было вельмі жывое, выступалі прадстаўнкі розных краінаў і мяне вельмі ўразіла, што ў шмат якіх краінах створаныя адмысловыя дзяржаўныя ворганы на нацыянальным роўні, якія прызваныя камунікаваць з праваабаронцамі й грамадзянскай супольнасьцю. Выступала прадстаўніца Сэрбіі, дырэктарка офісу па камунікацыі з грамадзянскай супольнасьцю пры Урадзе Сэрбіі Івана Цырковіч, якая распавядала аб тым, як краіна працуе з прадстаўнікамі НДА, як фінансуе многія праграмы няўрадавых арганізацыяў, у тым ліку й ЛГБТ-арганізацыяў. Было прыемна, што прадстаўнікі нацыянальных дэлегацыяў многіх краінаў, у асноўным краінаў Эўразьвязу, прадэманстравалі поўнае разуменьне важнасьці правоў чалавека й ролі праваабаронцаў у дэмакратычным грамадзтве.

- Але ж, мусіць, былі й іншыя погляды пры прыняцьці “Кіруючых прынцыпаў” сярод прадстаўнікоў розных краінаў?

– Былі, канешне, і іншыя погляды, і іншыя падыходы, у асноўным у дэлегацыяў постсавецкага рэгіёну, а дэлегацыя Беларусі ўвогуле не прымала ўдзелу ў працы гэтай канфэрэнцыі. Але былі афіцыйныя дэлегацыі Расейскай фэдэрацыі, Азэрбайджану, Таджыкістану, Прадстаўнікі Азэрбайджану, напрыклад, абураліся на крытыку, якая гучала ў іхную адрэсу за перасьлед праваабаронцаў, у тым ліку й нашага калегі, Анара Мамэдлі, які нядаўна атрымаў пяць з паловай год пазбаўленьня волі за рэалізацыю праекту па назіраньні за выбарамі. Двойчы выступаў прадстаўнік Расейскай фэдэрацыі, настойліва агучваючы пазыцыю краіны ў тым, што гэты дакумэнт цалкам непрыймальны, што гэта ўсяго толькі “некансэнсусная брашура”, выдадзеная пад эгідай БДІПЧа АБСЭ, што незразумела, зь якімі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці дакумэнт абмяркоўваўся, што дзяржавы-ўдзельніцы АБСЭ не галасавалі за гэты дакумэнт, і таму ніякай гаворкі аб імплемэнтацыі яго весьціся ня можа. Хаця на канфэрэнцыі неаднаразова тлумачылася, што неабходнасьці ў прыняцьці гэтага дакумэнту краінамі АБСЭ на падставе кансэнсусу, (усе рашэньні АБСЭ прымаюцца кансэнсусна) няма, паколькі ён не ўводзіць аніякіх новых абавязальніцтваў. Гэта тыя абавязальніцтвы, што былі прынятыя раней, у тым ліку й кансэнсусна, маецца на ўвазе Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, Дэклярацыя аб праваабаронцах Генэральнай асамблеіі ААН і іншыя. Расейскія прадстаўнікі завастралі ўвагу на тым, што нібыта, вылучэньне праваабаронцаў у асобную касту з правамі, большымі чым у астатніх, зьяўляецца ні чым іншым, як дыскрымінацыяй. Хаця неабходнасьць прыняцьця такога дакумэнту ўзнікла менавіта таму, што праваабаронцы, якія прафэсійна займаюцца праваабарончай дзейнасьцю, зьяўляюцца надзвычай уразлівай групай, якая вельмі часта падвяргаецца рэпрэсіям, ціску й разнастайным абмежаваньням з боку дзяржавы ў сувязі з сваёй дзейнасьцю. І менавіта таму ўзнікла неабходнасьць прыняцьця “Кіруючых прынцыпаў”. Ніякіх асаблівых правоў для праваабаронцаў гэты дакумэнт не ўводзіць, а гаворыць пра абавязальніцтвы дзяржавы спрыяць і не перашкаджаць законнай і легітымнай дзейнасьці праваабаронцаў. Даволі дзіўна, што і прадстаўнік Сьвятога прэстолу з Ватыкану заняў прыкладна такую ж пазыцыю адносна гэтага дакумэнта, сьцьвяржаючы, што дакумэнт не зьяўляецца кансэнсусным. Прадстаўнік афіцыйнай дэлегацыі Нарвэгіі не ўстрымаўся ад рэплікі й сказаў, што й Біблія таксама не кансэнсусны дакумэнт, і гэта выклікала бурнае ажыўленьне сярод прысутных. А калі без жартаў, то я мяркую, што і пазыцыя афіцыйнай Беларусі па гэтым дакумэнце таксама будзе вытрыманая ў тым жа стылі, што й Расейскай Фэдэрацыі.

Але дакумэнт прыняты і для нас ёсьць магчымасьць гаварыць аб тых абавязальніцтвах па спрыяньні дзейнасьці праваабарончых арганізацыяў, якія дабраахвотна Беларусь на сябе ўзяла, а не аб стварэньні перашкодаў для іх.

Менавіта ў гэтым кантэксьце неаднаразова на канфэрэнцыі ўзгадвалася імя старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, як прыклад таго, як Рэспубліка Беларусь стварае ўсялякія перашкоды дзейнасьці праваабарончых арганізацыяў. Прыклад “Вясны” ў гэтым сэнсе паказальны. Арганізацыю пазбавілі рэгістрацыі й выпхнулі ў нелегальнае поле дзейнасьці. Усе магчымасьці для новай рэгістрацыі ўлады праігнаравалі, сайт арганізацыі ўнесены ў сьпіс абмежаванага доступу для карыстальнікаў, старшыня арганізацыі знаходзіцца ў турме, сябры арганізацыі неаднаразова падвяргаліся розным формам ціску, у тым ліку й абмежаваньню права выезду за межы краіны. Гэта якраз і ёсьць тыя прыклады, якія сьведчаць пра неабходнасьць прыняцьця такога сур’ёзнага дакумэнту БДІПЧ АБСЭ.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

“Руководящие принципы защиты правозащитников”: способствовать и не препятствовать законной деятельности правозащитников

На конференции Бюро по демократическим институтам и правам человека ОБСЕ в Берне несколько дней назад был принят специальный документ – Руководящие принципы защиты правозащитников (Guidelines on the Protection of Human Rights Defenders). В разработке, обсуждении и принятии важного правозащитного акта принимали участие и белорусские правозащитные организации – Белорусский Хельсинкский комитет и ПЦ «Вясна». О необходимости создания Руководящих принципов и его сущности рассказывает заместитель председателя Правозащитного центра «Вясна» Валентин Стефанович:

Необходимость создания такого документа возникла потому, что правозащитники в регионе ОБСЕ на протяжении последнего времени часто подвергались и травле, и нападениям, осуществлялись препятствия со стороны государственных органов в их деятельности, случалось даже и хуже – убийства. Примером – трагическая судьба Натальи Эстемировой, которая была убита именно за свою правозащитную деятельность. Несколько лет назад возникла такая идея: создать специальный документ, получивший название “Руководящие принципы защиты правозащитников” в рамках Бюро по демократии и правам человека ОБСЕ (Guidelines on the Protection of Human Rights Defenders). Этому предшествовала сначала принятие Дублинской декларации о намерении создания такого документа. Начало этому процессу был заложен во время председательства в ОБСЕ Ирландии, а завершилось все теперь, когда председательствует в этой европейской организации Швейцария.

Сами же “Руководящие принципы” представляют собой определенную компилляцию лучших практик, основанных на обязательствах государств-участников ОБСЕ, которые были приняты ими ранее в рамках ООН, Совета Европы, которые не создают каких-то новых обязательств для государств. Это всего лишь компиляция со ссылками на КПЧ ООН и Европейский суд, принимающих решения по индивидуальным обращениям граждан в части нарушения их прав на свободу ассоциаций, выражения своего мнения и т. д. Ну, а поскольку Республика Беларусь является участницей Пакта о гражданских и политических правах и Первого факультативного протокола к нему, поэтому она соответственно признает компетенцию КПЧ в применении Пакта в конкретных случаях.

Мы очень довольны тем, что такой документ был принят, поскольку ранее правозащитники опирались только на один подобный акт – так называемую Декларацию о правозащитниках, либо “Декларацию о праве и обязанностях отдельных лиц, групп и органов общества поощрять и защищать общепризнанные права человека и основные свободы”, принятую Генассамблеей ООН 9 декабря 1998 года. Это был консенсусный документ, одобренный всеми членами Организации Объединенных Наций, в том числе и Республикой Беларусь.
Новый документ, во-первых, содержит определение того, кто такие правозащитники, что для нас, правозащитников, также очень важно, поскольку в своей практике мы и раньше руководствовались этим определением. Оно основано на Декларации о правозащитниках, разве что более конкретизировано в новом документе, который определяет правозащитников как “индивидуальные лица или группы, которые защищают и пропагандируют права человека и фундаментальные свободы, реализуют их на местном, региональном, национальном и международном уровнях, исповедующих универсальность прав человека для всех без исключений и защищают их мирным путем”. Мы не можем говорить, что правозащитник может признавать одни права и отрицать при этом какие-то другие. Права человека от рождения принадлежат всем, независимо от их национальной религиозной, расовой принадлежности, гендерной идентичности или сексуальной ориентации. Это основной принцип деятельности правозащитников, которого мы придерживаемся в нашей повседневной практике.

- Насколько эффективным и действенным будет этот документ в разных странах, входящих в зону ОБСЕ?

– Так, документ наконец-то принят, и тут возникает вопрос его имплементации на национальном уровне, каким образом он будет работать на практике. Во время обсуждения, а конференция, напомню, происходила в Швейцарии, которая сейчас завершает свои председательство в ОБСЕ и поэтому приурочила на это время конференцию, чтобы поставить точку в начавшемся процессе, присутствовали представители гражданского общества, в том числе правозащитные организации различных стран региона ОБСЕ. Беларусь представляли представители Белорусского Хельсинкского комитета и Правозащитного центра “Весна”, организаций, участвовавших в консультациях по обсуждению “Руководящих принципов” два года назад в Киеве, где собирались представители правозащитных организаций части региона ОБСЕ (Молдова, Украина, Беларусь, Россия). Мы высказывали свои видения и мнения на эту тему, само обсуждение было очень живое, выступали представители разных стран и меня очень поразило, что во многих странах созданы специальные государственные органы на национальном уровне, которые призваны общаться с правозащитниками и гражданским обществом. Выступала представительница Сербии, директор офиса по коммуникациям с гражданским обществом при Правительстве Сербии Ивана Цыркович, которая рассказывала о том, как страна работает с представителями НПО, как финансирует многие программы неправительственных организаций, в том числе и ЛГБТ-организаций. Было приятно, что представители национальных делегаций многих стран, в основном стран Евросоюза, продемонстрировали полное понимание важности прав человека и роли правозащитников в демократическом обществе.

- Но, наверное, были и другие взгляды при принятии “Руководящих принципов” среди представителей разных стран?

– Были, конечно, и другие взгляды, и другие подходы, в основном в делегаций постсоветского региона, а делегация Беларуси вообще не принимала участия в работе этой конференции. Но были официальные делегации Российской Федерации, Азербайджана, Таджикистана, Представители Азербайджана, например, возмущались на критику, прозвучавшую в их адрес за преследование правозащитников, в том числе и нашего коллеги, Анара Мамедли, который недавно получил пять с половиной лет лишения свободы за реализацию проекта по наблюдению за выборами. Дважды выступал представитель Российской Федерации, настоятельно озвучивая позицию страны в том, что этот документ полностью неприемлем, что это всего лишь “неконсенсусная брошюра”, изданная под эгидой БДИПЧ ОБСЕ, что непонятно, с какими представителями гражданского общества документ обсуждался, что государства-участники ОБСЕ не голосовали за этот документ, и поэтому никакой речи о имплементации его вестись не может. Хотя на конференции неоднократно объяснялось, что необходимости в принятии этого документа странами ОБСЕ на основании консенсуса, (все решения ОБСЕ принимаются консенсусным) нет, поскольку он не вводит никаких новых обязательств. Это те обязательства, которые были приняты ранее, в том числе и консенсусный, имеется ввиду Пакт о гражданских и политических правах, Декларация о правозащитниках Генеральной ассамблеи ООН и другие. Российские представители заостряли внимание на том, что якобы, выделение правозащитников в отдельную касту с правами, большими чем у остальных, является ни чем иным, как дискриминацией. Но ведь необходимость принятия такого документа возникла именно потому, что правозащитники, которые профессионально занимаются правозащитной деятельностью, являются чрезвычайно уязвимой группой, которая очень часто подвергается репрессиям, давлению и разнообразным ограничениям со стороны государства в связи со своей деятельностью. И именно поэтому возникла необходимость принятия “Руководящих принципов”. Никаких особых прав для правозащитников этот документ не вводит, а говорит о обязательстве государства содействовать и не препятствовать законной и легитимной деятельности правозащитников. Довольно странно, что и представитель Святого престола из Ватикана занял примерно такую ​​же позицию относительно этого документа, утверждая, что документ не является консенсусным. Представитель официальной делегации Норвегии не удержался от реплики и сказал, что и Библия тоже не консенсусный документ, и это вызвало бурное оживление среди присутствующих. А если без шуток, то я полагаю, что и позиция официальной Беларуси по этому документу также будет выдержана в том же стиле, что и Российской Федерации.

Но документ принят и для нас есть возможность говорить о тех обязательствах по содействию деятельности правозащитных организаций, которые добровольно Беларусь на себя взяла, а не о создании препятствий для их.

Именно в этом контексте неоднократно на конференции упоминалось имя председателя Правозащитного центра «Весна» Алеся Беляцкого, как пример того, что Республика Беларусь создает всяческие препятствия деятельности правозащитных организаций. Пример «Весны» в этом смысле показателен. Организацию лишили регистрации и вытолкнули в нелегальное поле деятельности. Все возможности для новой регистрации власти проигнорировали, сайт организации внесены в список ограниченного доступа для пользователей, председатель организации находится в тюрьме, члены организации неоднократно подвергались различным формам давления, в том числе и ограничению права выезда за пределы страны. Это как раз и есть те примеры, которые свидетельствуют о необходимости принятия такого серьезного документа БДИПЧ ОБСЕ.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

One thought on ““Кіруючыя прынцыпы абароны праваабаронцаў”: спрыяць і не перашкаджаць законнай дзейнасьці праваабаронцаў”

  1. Абарона праваабаронцаў у нашай краіне гэтак жа актуальна, як і абавязковае выкананьне ўладамі Беларусі Канстытуцыі ды сваіх абавязальніцтваў па міжнародных дамовах у галіне правоў чалавека, абавязку па канстытуцыйных гарантыях безумоўнага выкананьня агульнапрызнаных правоў і свабодаў для сваіх грамадзянаў..

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>