Не забірай жыцьцё!
2014 13/06

Аўтары індывідуальнага паведамленьня, пададзенага ў Камітэт па правах чалавека ААН ад імя Алеся Бяляцкага, старшыні ПЦ “Вясна”, віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), зьвярнуліся ў Камітэт па правах чалавека з адкрытым лістом. Антуан Бернар, Генэральны дырэктар Міжнароднай Фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH), і Натальля Пінчук, жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага, просяць аб больш хуткім разглядзе Камітэтам пададзенай два гады таму скаргі.

Валянцін Стэфановіч, намесьнік старшыні ПЦ “Вясна” камэнтуе:

“Паведамленьне ад імя Алеся Бяляцкага на неправамоцнае пазбаўленьне волі з прычыны парушэньня ягоных правоў было пададзенае ў Камітэт па правах чалавека 12 красавіка 2012 году. У ім заяўлялася, што адмовы дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня “Вясна” у 2007 і 2009 гг., папярэджаньне пракуратуры аб недапушчальнасьці дзеяньня ад імя незарэгістраванай арганізацыі, і нарэшце, крымінальны перасьлед і асуджэньне Бяляцкага ў 2011 зьяўляюцца парушэньнем ягоных правоў на асацыяцыю, на свабоду ды асабістую недатыкальнасьць і на справядлівае судовае разьбіральніцтва (на падставе артыкулаў 9, 14, 22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах).

Па працэдуры разгляду справы ў Камітэце, дзяржава павінна была прадставіць у адказ свае аргумэнты па дадзеным паведамленьні. Але ўжо ў ліпені 2012 году пастаянная місія Рэспублікі Беларусь пры офісе ААН у Жэнэве накіравала ў КПЧ ноту, у якой адназначна заявіла пра адмову дзяржавы супрацоўнічаць з Камітэтам па гэтае справе й аб спыненьні далейшых камунікацыяў у гэтай сувязі. З тых часоў дзяржава кіруецца гэтай пазыцыяй, не падаючы аніякіх паведамленьняў па справе, хоць КПЧ накіраваў Беларусі ўжо два напамінаньні з прапановай даць камэнтары па сутнасьці.

Такой жа пазыцыі беларуская дзяржава прытрымліваецца на працягу апошніх некалькіх гадоў і па іншых справах, якія знаходзяцца на разглядзе ў Камітэце па правах чалавека, парушаючы тым самым свае абавязальніцтвы па Факультатыўным пратаколе да Пакту. У сувязі з гэтым, уяўляецца, што няма ніякіх падстаў чакаць адказу дзяржавы па справе Бяляцкага й адкладаць па гэтай прычыне яго разгляд у КПЧ ўжо больш за два гады. Той факт, што дзяржава адмовілася ад камунікацыяў з Камітэтам, не зьяўляецца перашкодай да разгляду скаргі, і прадстаўнікі Бяляцкага зьвяртаюцца да Камітэту з просьбай паскорыць гэты працэс.

Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў цяжкіх умовах папраўчай калёніі ўжо амаль тры гады. Магчымасьці праўнай абароны яго ўнутры дзяржавы вычарпаныя, і нават вельмі сур’ёзная міжнародная кампанія за ягоае вызваленьне не прывяла да зьмены ягонага становішча. Рашэньне Камітэту па правах чалавека як органа, кампэтэнцыю якога Беларусь прызнала па міжнароднай дамове, павінна даць ацэнку ягонай справе з пункту гледжаньня міжнароднага права. Калі Камітэт прызнае парушэньне правоў Бяляцкага дзяржавай, то на апошняе будзе ўскладзены юрыдычны абавязак ліквідаваць гэтае парушэньне, на падставе артыкулу 2 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.”

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Авторы индивидуального сообщения, поданного в КПЧ ООН от имени Алеся Беляцкого, обратились в Комитет по правам человека с открытым письмом

Авторы индивидуального сообщения, представленного в Комитет по правам человека ООН от имени Алеся Беляцкого, председателя ПЦ «Вясна», вице-президента Международной Федерации за права человека (FIDH), обратились в Комитет по правам человека с открытым письмом. Антуан Бернар, Генеральный директор Международной Федерации за права человека (FIDH), и Наталья Пинчук, жена политзаключенного Алеся Беляцкого, просят о скорейшем рассмотрении Комитетом представленной два года назад жалобы.

Валентин Стефанович, заместитель председателя ПЦ “Вясна” комментирует:

“Сообщение от имени Алеся Беляцкого на неправомерное лишение свободы вследствие нарушения его прав было подано в Комитет по правам человека 12 апреля 2012 года. В нём заявлялось, что отказ в государственной регистрации общественного объединения “Весна” в 2007 и 2009 гг., предупреждение прокуратуры о недопустимости действия от имени незарегистрированной организации, и наконец, уголовное преследование и осуждение Беляцкого в 2011 являются нарушением его прав на ассоциацию, на свободу и личную неприкосновенность и на справедливое судебное разбирательство (на основании статей 9, 14,22 Международного Пакта о гражданских и политических правах).

По процедуре рассмотрения дела в Комитете, государство должно было представить в ответ свои аргументы по данному сообщению. Но уже в июле 2012 года постоянная миссия Республики Беларусь при офисе ООН в Женеве направило в КПЧ ноту, в которой однозначно заявила об отказе государства сотрудничать с Комитетом по этому делу и о прекращении дальнейших коммуникаций в этой связи. С тех пор государство руководствуется этой позицией, не подавая никаких сообщений по делу, хотя КПЧ направил Беларуси уже два напоминания с предложением дать комментарии по существу.

Такой же позиции белорусское государство придерживается на протяжении последних нескольких лет и по другим делам, находящимся на рассмотрении в Комитете по правам человека, нарушая тем самым свои обязательства по Факультативному протоколу к Пакту. В связи с этим, представляется, что нет никаких оснований ожидать ответа государства по делу Беляцкого и откладывать по этой причине его рассмотрение в КПЧ уже более двух лет. Тот факт, что государство отказалось от коммуникаций с Комитетом, не является препятствием к рассмотрению жалобы, и представители Беляцкого обращаются к Комитету с просьбой ускорить этот процесс.

Алесь Беляцкий находится в тяжелых условиях исправительной колонии уже почти три года. Возможности его правовой защиты внутри государства исчерпаны, и даже очень серьезная международная кампания за его освобождение не привела к изменению его положения. Решение Комитета по правам человека как органа, компетенцию которого Беларусь признала по международному договору, должна дать оценку его делу с точки зрения международного права. Если Комитет признает нарушение прав Беляцкого государством, то на последнее будет возложена юридический обязанность устранить это нарушение, на основании статьи 2 Международного пакта о гражданских и политических правах.”

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: Алесь Бяляцкі падчас судовага працэса (Менск)
Фота: А.Лапікага

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Аўтары індывідуальнага паведамленьня, пададзенага у КПЧ ААН ад імя Алеся Бяляцкага, зьвярнуліся ў Камітэт па правах чалавека з адкрытым лістом”

  1. Сбатаж афіцыйным Менскам рашэньняў КПЧ ААН – адкрытая непавага да абавязкаў па міжнародных дамовах і да выкананьня прынцыпу “pacta sunt servanda”. Гэта ўжо адмысловая неад’емная рыса кіруючага ў Беларусі рэжыму. Асабліва, калі размова йдзе пра правы чалавека, пра вяртаньне грамадзянам іхнага неад’емнага грамадзянскага статусу й права на рэальныя свабодныя выбары, а таксама пра неабходнасьць вызваленьня тых палітвязьняў, якія непасрэдна зьвязаныя з барацьбою за канстытуцыйныя правы й свабоды, за адпавядаючы міжнародным стандартам агульнанацыянальны праўны падмурак для будучай вольнай, дэмакратычнай і насамрэч праўнай Беларусі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>