2014 15/06

Чатыры дзясяткі жыхароў райцэнтру падпісаліся пад калектыўным лістом у Савет Міністраў, дзе выкладзена просьба аб ініцыяваньні звароту ў Канстытуцыйны суд з мэтай ацэнкі рашэньня Глыбоцкага райвыканкаму №167 “Аб вызначэньні месцаў для правядзеньня мітынгаў і пікетаваньня” на адпаведнасьць Асноўнаму закону.

“Можна было б сабраць болей подпісаў, але для нас было галоўным ня гэта. Мы хацелі накіраваць ліст у Саўмін, каб атрымаць рэакцыю на тое, што ў нашым Глыбокім адбываецца. Пасьля прыняцьця рашэньня райвыканкаму №167 ад 13.02.2012 у цяперашнім ягоным выглядзе нам не дазволілі ніводнай масавай акцыі. Хоць мы зьвярталіся з заяўкамі ў райвыканкам з кастрычніка мінулага году 5 ці 6 разоў”, – гаворыць глыбоцкі актывіст Зьміцер Лупач.

Першую, кастрычніцкую, адмову актывісты атрымалі таму, што ў рашэньне райвыканкаму ўносілі зьмены: былі зьмененыя месцы, вызначаныя мясцовымі ўладамі для правядзеньня масавых акцыяў. Але астатнія ўмовы засталіся ранейшымі, і менавіта з-за іх масавую акцыю ў Глыбокім правесьці стала немагчыма, працягвае спадар Лупач:

“У рашэньні выканкаму №167 ёсьць пункт, згодна зь якім трэба разам з заяўкай падаваць копіі дамоваў на абслугоўваньне акцыі службамі ЖКГ, міліцыяй і паліклінікай. Але без дазволу ўладаў ніхто не бярэцца заключаць такія дамовы. Атрымліваецца зачараванае кола, зь якога няма выйсьця. Таму ў лісьце ў Саўмін мы просім, каб адтуль ініцыявалі зварот і ў Канстытуцыйны суд дзеля праверкі адпаведнасьці рашэньня нашага выканкаму Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – галоўнага дзяржаўнага дакумэнту, дзе замацаваныя нашы правы”.

Зьміцер Лупач мяркуе, што глыбоцкія ўлады, складаючы тэкст рашэньня, узялі прыклад з Віцебскага гарвыканкаму: там рашэньне, якое рэглямэнтуе парадак арганізацыі масавых акцыяў з пунктам пра заключэньне папярэдніх платных дамоваў было прынятае яшчэ ў 2009 годзе.

Некалькі тыдняў таму віцебскія актывісты таксама адаслалі калектыўны ліст у Савет Міністраў з мэтаю паўплываць на гарадзкія ўлады, каб тыя ўнесьлі ў рашэньне адпаведныя зьмены. Бо ў Віцебску не дазволена ніводнай вулічнай масавай акцыі па ініцыятыве актывістаў ўжо цягам амаль пяці гадоў. Ранейшыя спробы схіліць гарвыканкам да перагляду свайго рашэньня былі беспаспяховыя: з усіх інстанцыяў актывістам адказвалі, што рашэньне Віцебскага гарвыканкаму №881 ад 10.07.2009г. прайшло юрыдычную экспэртызу, зацьверджана, а значыць прызнанае дасканалым.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Жители Глыбокого требуют отменить запрет на мирные собрания граждан

Четыре десятка жителей райцентра подписались под коллективным письмом в Совет Министров, где изложена просьба об инициировании обращения в Конституционный суд с целью оценки решения Глыбокского райисполкома №167 “Об определении мест для проведения митингов и пикетирования” на соответствие Основному закону.

“Можно было бы собрать больше подписей, но для нас было главным не это. Мы хотели направить письмо в Совмин, чтобы получить реакцию на то, что в нашем Глыбоком происходит. После принятия решения райисполкома № 167 от 13.02.2012 в нынешнем его виде нам не разрешили ни одной массовой акции. Хотя мы обращались с заявками в райисполком с октября прошлого года 5 или 6 раз”, – говорит глубокский активист Дмитрий Лупач.

Первый, октябрьский, отказ активисты получили потому, что в решение райисполкома вносили изменения: были изменены места, определенные местными властями для проведения массовых акций. Но остальные условия остались прежними, и именно из-за них массовую акцию в Глыбоком провести стало невозможно, продолжает Лупач:

“В решении исполкома № 167 есть пункт, согласно которому надо вместе с заявкой подавать копии договоров на обслуживание акции службами ЖКХ, милицией и поликлиникой. Но без разрешения властей никто не берется заключать такие договоры. Получается заколдованный круг, из которого нет выхода. Поэтому в письме в Совмин мы просим, ​​чтобы оттуда инициировали обращение и в Конституционный суд для проверки соответствия решения нашего исполкома Конституции Республики Беларусь – главного государственного документа, где закреплены наши права”.

Дмитрий Лупач полагает, что глыбокские власти, составляя текст решения, взяли пример с Витебского горисполкома: там решение, регламентирующее порядок организации массовых акций с пунктом о заключении предварительных платных договоров было принято ещё в 2009 году.

Несколько недель назад витебские активисты также отослали  коллективное письмо в Совет Министров с целью повлиять на городские власти, чтобы те внесли в решение соответствующие изменения. Ведь в Витебске не разрешено ни одной уличной массовой акции по инициативе активистов уже в течение пяти лет. Прежние попытки склонить горисполком к пересмотру своего решения были безуспешны: из всех инстанций активистам отвечали, что решение Витебского горисполкома № 881 от 10.07.2009г. прошло юридическую экспертизу, утверждено, а значит признано совершенным.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

3 thoughts on “Жыхары Глыбокага патрабуюць адмяніць забарону на мірныя сходы грамадзянаў”

  1. Віцебск паказаў прыклад і актывісты Глыбокага пайшлі ў наступ… Сапраўды прыйшоў час зьвярнуцца да грамадзянаў, каб ад грамадзкасьці калектыўна патрабаваць ад упаўнаважаных суб’ектаў зьвяртацца ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь. Бо сытуацыя з увядзеньнем практычна невыканальных і супярэчных Асноўнаму Закону “мясцовых парадкаў” правядзеньня мірных сходаў грамадзянаў фактычна адмяняе гарантыі дзяржавы на рэалізацыю апошнімі іхных неад’емных канстытуцыйных правоў і свабодаў, замацаваных таксама ў артыкулах 21 і 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

    Чысьціня на вуліцах, белыя бардзюры ў часе грандыёзных сьвятаў, цішыня й спакой на плошчах ва ўмовах фактычна поўнага падаўленьня грамадзянскіх правоў і свабодаў – зусім не прыкметы эўрапейскасьці й цывілізацыі, а хутчэй паказчык цалкам кантралюемай і падкантрольнай кіруючым рэжымам прыкардоннай ці канцэнтрацыйнай буфэрнай зоны, падобнай на Паўночную Карэю. Але, як бы каму ні хацелася пераўтварыць Беларусь у выспу “радасных аплядысмэнтаў” ды “пакутлівага маўчаньня”, большасьць з грамадзянаў нашай краіны – Эўрапейцы, а не Эўразейцы. Яны маюць свае думкі й меркаваньні, яны ведаюць свае правы й патрабуюць няўхільнага іх выкананьня дзяржавай.

    Усе факты ігнараваньня падобных зваротаў (ці то ў падкантрольных “кіруючай вэртыкалі” судах, ці то ў іншых адказных інстытуцыях і установах) фіксуюцца.

    Прыйдзе час, калі за грубейшыя парушэньні канстытуцыйнага правапарадку й агульнапрызнаных нормаў права ў галіне грамадзянскіх правоў і свабодаў лякеі дыктатарскага аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі адкажуць за садзеяннае па ўсёй строгасьці закону.

    Пытаньне адносна прафпрыдатнасьці ці ідэалягічнай заангажаванасьці будць узьнімацца люстрацыйнымі камісіямі так ці іначай безумоўна. І ў залежнасьці ад абставінаў кожны з зьдзяйсьняючых сёньня ўладныя паўнамоцтвы чыноўнікаў, якія парушаюць правы, свабоды й беларускую Канстытуцыю – атрымае належнае.

  2. stach says:

    А тут на зварот, атрыманы падчас прыёму грамадзянаў у рэгіёнах Беларусі Канстытуцыйны Суд проста адмахнуўся й зрабіў адпіску па той жа самай праблеме …

    Выснова – рыба гніе з галавы – чынавенства наскрозь карумпаванае й не здольнае заўважаць відавочнага, выконваць свае прафэсійныя абавязкі. http://prava-by.info/archives/11562

  3. Ales` says:

    Так – грубейшчым чынам парушаюцца імпэратыўныя нормы нацыянальнага заканадаўства, правы грамадзянаў (у тым ліку на разгляд зваротаў, на паўнаватрасную судовую абарону…) і агульнапрызнаныя абавязковыя для кожнага суб’екта права ў Беларусі міжнародныя нормы права, выкладзеныя ў Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах…

    Людзі спрабуюць дагрукатацца да беларускіх уладаў…

    Але пакуль што, “усё глуха, як рыба аб лёд”! http://prava-by.info/archives/11543#more-11543

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>