2014 16/06

Барыс Звоскаў31 ліпеня была афіцыйна зацверджаная новая назва Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні – Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава. Назва зьмененая ў гонар выбітнога праваабаронцы, аднаго з заснавальнікаў і першага прэзыдэнта Беларускага Дому правоў чалавека, які у 2012 годзе памёр пасьля цяжкай і працяглай хваробы.

Барыс Звоскаў пайшоў з жыцьця ў чэрвені 2012 году, пакінуўшы пасьля сябе добрую славу: пры жыцьці ён актыўна займаўся праваабарончай дзейнасьцю, практычнай абаронаю ў палітычна матываваных судовых працэсах, удзельнічаў у экспэртызе шэрагу законапраектаў, з 1998 году займаўся праўнай асьветай у галіне прэвентыўнай праваабароны. З самага пачатку Барыс Звоскаў быў сярод ініцыятараў і актыўных удзельнікаў працэсу стварэньня й затым разьвіцьця Беларускага дому правоў чалавека, у 2007-2010 гадах быў прэзыдэнтам ДПЧ.

Прэзыдэнтка Беларускага ДПЧ Тацяна Равяка (на фота) адзначыла, што зьмена назвы – гэта знак павагі да прафэсыяналізму й адданай працы Барыса Звоскава: “Сказаць проста, што Барыс Звоскаў быў першым прэзыдэнтам ДПЧ – гэта вельмі мала. Ён быў ягоным стваральнікам, натхняльнікам, укладаў у яго шмат сілаў і энэргіі, свайго часу й здароўя. Прысваеньне Беларускаму Дому правоў чалавека імя Барыса Ігаравіча – гэта толькі невялікі знак той удзячнасьці й павагі да гэтага выбітнага ды адначасова такога чалавечнага й сьціплага калегі. Гэта яшчэ й пацьверджаньне працягу той традыцыі паважлівасьці й прафэсыяналізму, якую заклаў у аснову дзейнасьці Дома Барыс Ігаравіч Звоскаў. І гэта памяць, якая застаецца ў нашых думках і сэрцах”.

Барыс Звоскаў быў шырока вядомым й вельмі паважаным у праваабарончай супольнасьці Беларусі. Ён быў сумленным прафэсіяналам, адданым сваёй справе, заўсёды гатовым прыйсьці на дапамогу, забываючы пра свае патрэбы й праблемы.

“Ёсьць людзі, якія пакідаюць добрую памяць і вялікую павагу да сябе, нават пакінуўшы нас. Іх справы працягваюць жыць, іхныя ідэі – разьвівацца, іхныя меркаваньні застаюцца важнымі. Менавіта да такіх людзей належыць наш сябар і калега, праваабаронца Барыс Звоскаў. Вельмі сьціплы ў жыцьці, ён абараняў правы людзей, якім патрэбная дапамога, не чакаючы ўдзячнасьці й прызнаньня. Шмат у чым дзякуючы ягонай пасьлядоўнасьці ды ўпартасьці, паўстаў Беларускі Дом правоў чалавека,”
- распавяла пра Барыса Звозкава прэзыдэнтка Беларускага дому правоў чалавека Тацяна Равяка.

Барыс Звоскаў шмат працаваў з журналістамі і актывістамі па пытаньнях абароны ў адміністратыўных і крымінальных працэсах. Варта адзначыць той вялікі ўнёсак, які ён зрабіў у асьвету й адукацыю ў галіне правоў чалавека сярод моладзі, юрыстаў, праваабаронцаў і адвакатаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Новое название: Белорусский дом прав человека имени Бориса Звозскова

Тацяна Равяка, ДПЧ імя Звоскава, Вільня31 июля было официально утверждено новое название Белорусского Дома прав человека в Вильнюсе – Белорусский дом прав человека имени Бориса Звозскова. Название изменено в честь выдающегося правозащитника, одного из основателей и первого президента Белорусского Дома прав человека, в 2012 году умер после тяжелой и продолжительной болезни.

Борис Звозсков ушёл из жизни в июне 2012 года, оставив после себя добрую славу: при жизни он активно занимался правозащитной деятельностью, практической защитой в политически мотивированных судебных процессах, участвовал в экспертизе ряда законопроектов, с 1998 года занимался правовым просвещением в области превентивной правозащиты. С самого начала Борис Звозсков был среди инициаторов и активных участников процесса создания и затем развития Белорусского дома прав человека, в 2007-2010 годах был президентом ДПЧ.

Президент Белорусского ДПЧ Татьяна Ревяко (на фото) отметила, что изменение названия – это знак уважения к профессионализму и преданной работе Бориса Звозскова: “Сказать просто, что Борис Звозсков был первым президентом ДПЧ – это очень мало. Он был его создателем, вдохновителем, вкладывал в него много сил и энергии, своего времени и здоровья. Присвоение Белорусскому Дому прав человека имени Бориса Игоревича – это лишь небольшой знак той признательности и уважения к этому выдающемуся и одновременно такому человечному и скромному коллеги. Это ещё и подтверждение продолжения той традиции уважительности и профессионализма, которую заложил в основу деятельности Дома Борис Игоревич Звосков. И это память, которая остается в наших мыслях и сердцах”.

Борис Звозсков был широко известен и очень уважаем в правозащитном сообщества Беларуси. Он был честным профессионалом, преданным своему делу, всегда готовым прийти на помощь, забывая о своих нуждах и проблемах.

“Есть люди, которые оставляют хорошую память и большое уважение к себе, даже оставив нас. Их дела продолжают жить, их идеи – развиваться, их мнения остаются важными. Именно к таким людям принадлежит наш друг и коллега, правозащитник Борис Звозсков. Очень скромный в жизни, он защищал права людей, которым нужна помощь, не дожидаясь благодарности и признания. Во многом благодаря его последовательности и упорству, возник Белорусский Дом прав человека», – рассказала о Борисе Звозкаве президент Белорусского дома прав человека Татьяна Ревяко.

Борис Звозсков много работал с журналистами и активистами по вопросам защиты в административных и уголовных процессах. Стоит отметить тот большой вклад, который он сделал в просвещение и образование в области прав человека среди молодежи, юристов, правозащитников и адвокатов.

Паводле Беларускі ДПЧ
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – Барыс Звоскаў і Тацяна Равяка
Фота: А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Новая назва: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава”

  1. Бярыс Звоскаў – асоба з шэрагу значныя пэрсаналій праваабарончага руху Беларусі. Мы заўсёды помнім, шануем, зьберагаем ягоныя пачынаньні … Лепшыя людзі пакідаюць сярод нас незабыўную спадчыну, якая жыве ды, як і яны калісьці, нястомна працуе на нашую агульную… лепшую будучыню.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>