Не забірай жыцьцё!
2014 19/06

Прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч выказала занепакоенасьць з нагоды павелічэньня колькасьці штрафаў беларускім журналістам за працу без акрэдытацыі.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным АБСэ 17 чэрвеня.

“Я занепакоеная, бо гэтая практыка можа эфэктыўна забараніць журналістам выконваць сваю працу, – сказала Міятавіч. – Учорашняе рашэньне суду па справе Андрэя Мялешкі падкрэслівае неабходнасьць вырашэньня гэтага пытаньня неадкладна”.

Акрамя штрафу А.Мялешку, АБСЭ нагадвае пра нядаўнія аналягічныя рашэньні па судовых справах Алеся Залеўскага і Аляксандра Дзянісава, а таксама пра папярэджаньні Сьвятлане Сьцяпанавай, Яўгену Скрабцу, Юліі Сівец, Мікалаю Бянько і Юрыю Дзешуку.

“Акрэдытацыя не павiнна быць ліцэнзіяй на дзейнасьць, і яе адсутнасьць не павінна абмяжоўваць журналістаў у іхым праве працаваць і свабодна выказваць сваё меркаваньне
, – адзначыла спн. Міятавіч. – Усе журналісты павінны мець тыя ж прафэсійныя правы, што й журналісты зарэгістраваных СМІ, – у тым ліку права на пошук і распаўсюд інфармацыі”.

Дуня Міятавіч таксама паведаміла, што 5 чэрвеня яна напісала міністру замежных справаў Уладзімеру Макею пра неабходнасьць перагледзець патрабаваньні акрэдытацыі журналістаў.

Аўтары прэс-рэлізу нагадваюць, што ў 2008 годзе Бюро Прадстаўніка АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ выказвала заклапочанасьць некаторымі пунктамі тагачаснага беларускага законапраэкту аб СМІ (цяпер – дзейнага закону аб СМІ), якія прадугледжвалі складаную сыстэму рэгістрацыі СМІ ды акрэдытацыі журналістаў. Гэтую заяву можна знайсьці ТУТ (анг.).

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Дуня Миятович призвала белорусские власти отменить требования аккредитации для журналистов

Представитель ОБСЕ по вопросам свободы СМИ Дуня Миятович выразила обеспокоенность по поводу увеличения количества штрафов белорусским журналистам за работу без аккредитации. Об этом говорится в пресс-релизе, распространенном ОБСЕ 17 июня.

“Я обеспокоена, так как эта практика может эффективно запретить журналистам выполнять свою работу, – сказала Миятович. – Вчерашнее решение суда по делу Андрея Мелешко подчеркивает необходимость решения этого вопроса немедленно”.

Кроме штрафа А.Мелешко, ОБСЕ напоминает о недавних аналогичные решения по судебным делам Алеся Залевского и Александра Денисова, а также о предупреждении Святлане Степановой, Евгению Скребцу, Юлии Сивец, Николаю Бенько и Юрию Дешуку.

“Аккредитация не должна быть лицензией на деятельность, и её отсутствие не должно ограничивать журналистов в их праве работать и свободно выражать свое мнение
, – отметила г-жа. Миятович. – Все журналисты должны иметь те же профессиональные права, что и журналисты зарегистрированных СМИ, – в том числе права на поиск и распространение информации”.

Дуня Миятович также сообщила, что 5 июня она написала министру иностранных дел Владимиру Макею о необходимости пересмотреть требования аккредитации журналистов.

Авторы пресс-релиза напоминают, что в 2008 году Бюро Представителя ОБСЕ по вопросам свободы СМИ высказывала озабоченность некоторыми пунктами тогдашнего белорусского законопроекта о СМИ (сейчас – действующего закона о СМИ), которые предусматривали сложную систему регистрации СМИ и аккредитации журналистов. Это заявление можно найти ЗДЕСЬ (англ.).

Паводле Прэсавай службы БАЖ,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: Дуня Міятавіч

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>