2014 20/06

Гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў атрымаў ліст з Камітэту па правах чалавека ААН. Зь яго ён даведаўся, што скарга, пададзеная з нагоды перасьледу за фотаздымак у Інтэрнэце, зарэгістравана.

У студзені 2013 году судзьдзя Віталь Ляцко з суду Ленінскага раёна Гародні аштрафаваў гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля ды Уладзімера Хільмановіча да грашовых штрафаў за нібыта несанкцыянаваны пікет. У Дзень правоў чалавека 10 сьнежня 2012 году грамадзкія актывісты сфатаграфаваліся з партрэтамі зьняволенага Алеся Бяляцкага на вуліцы й выставілі фотаздымак у Інтэрнэт. Гэта было расцэнена як несанкцыянаванае мерапрыемства, была пачатая адміністратыўная справа. Усе скаргі гарадзенскіх праваабаронцаў на нацыянальным роўні былі разгледжаныя з адмоўным адказам. Не знайшоўшы абароны сваіх правоў у Беларусі, актывісты склалі скаргі ў КПЧ ААН.

Віктар Сазонаў спадзяецца, што ў Камітэце справа будзе разгледжана аб’ектыўна й будзе ўстаноўлена парушэньне ягоных правоў з боку дзяржавы.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Комитет по правам человека ООН зарегистрировал жалобу Виктора Сазонова

Гродненский правозащитник Виктор Сазонов получил письмо из Комитета по правам человека ООН. Из него он узнал, что жалоба, поданная по поводу преследования за фотографию в интернете, зарегистрирована.

В январе 2013 года судья Виталий Лецко из суда Ленинского района Гродно оштрафовал гродненских правозащитников Виктора Сазонова, Романа Юргеля и Владимира Хильмановича денежным штрафом за якобы несанкционированный пикет. В День прав человека 10 декабря 2012 года общественные активисты сфотографировались с портретами заключенного Алеся Беляцкого на улице и выставили фотографию в интернет. Это было расценено как несанкционированное мероприятие, было начато административное дело. Все жалобы гродненских правозащитников на национальном уровне были рассмотрены с отрицательным ответом. Не найдя защиты своих прав в Беларуси, активисты составили жалобы в КПЧ ООН.

Виктор Сазонов надеется, что в Комитете дело будет рассмотрено объективно и будет установлено нарушение его прав со стороны государства.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу Віктара Сазонава”

  1. Ales` says:

    Абсалютна зразумела, што ў падобнай сытуацыі скажа Камітэт беларускім уладам… (зразумела нам і “ім” таксама…)

    Аналёгія з шмат якімі выпадкамі парушэньня права на мірныя сходы й выказваньне меркаваньня ці безперашкодны распаўсюд інфармацыі тут відавочная.

    Адна праблема – дзейсныя ў Беларусі сёньня ўлады адмаўляюцца спыняць антыканстытуцыйныя перашкоды ў рэалізацыі грамадзянамі Беларусі грамадзскіх правоў і свабодаў, а таксама выконваць рашэньні КПЧ ААН датычныя Беларусі.

    І гэтая сыстэмнасьць парушэньняў кажа пра наяўнасьць афіцыйнай абранай ідэалягічнай дактрыны, супрацьпастаўленай канстытуцыйнаму праву і праўным мэханізмам абароны правоў чалавека, дактрыны антыдэмакратычнай і антыканстытуцыйнай, якая блякуе любыя спробы легітымна-праўнага ўрэгуляваньня створанага такім чынам сур’ёзнага й невырашальнага канфлікту паміж грамадзянскай супольнасьцю (грамадзянінам) і кіруючым рэжымам (дзяржавай).

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>