Салігорскі грамадзкі актывіст Уладзімер Шыла накіраваў зварот у Камітэт па правах чалавека ААН. Падставай для скаргі стала забарона мясцовым выканкамам пікету да Дня правоў чалавека ў сьнежні 2013 году.
Актывіст спрабаваў дамагчыся аднаўленьня права на мірныя сходы спачатку ў судзе Салігорскага раёну, а пасьля ў Менскім абласным судзе. Але беларуская судовая сыстэма стала на бок чыноўнікаў. Скарыстаўшы даступныя й эфэктыўныя сродкі праўнай абароны на нацыянальным роўні, Уладзімер Шыла вырашыў скарыстацца правам абараняць свае правы ў Камітэце ААН. Адпаведную скаргу актывісту дапамаглі падрыхтаваць мясцовыя прадстаўнікі Беларускага Гэльсынскага Камітэту.
Варта адзначыць, што гэта ўжо ня першы зварот салігорца ў гэтую міжнародную інстытуцыю па абароне правоў чалавека. У кастрычніку мінулага году Уладзімер Шыла ўжо накіраваў скаргу з нагоды забароны пікету да Дня Волі ў сакавіку 2013 году. Скарга Камітэтам ААН была атрыманая, але пакуль рашэньня пра ейную прыймальнасьць прынята не было.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Солигорск: Владимир Шило направил ещё одну жалобу в Комитет по правам человека ООН
Солигорский активист Владимир Шило направил обращение в Комитет по правам человека ООН. Поводом для жалобы стал запрет местным исполкомом пикета ко Дню прав человека в декабре 2013 года.
Активист пытался добиться восстановления права на мирные собрания сначала в суде Солигорского района, а затем в Минском областном суде. Но белорусский судебная система стала на сторону чиновников. Используя доступные и эффективные средства правовой защиты на национальном уровне, Владимир Шило решил воспользоваться правом защищать свои права в Комитете ООН. Соответствующую жалобу активисту помогли подготовить местные представители Белорусского Хельсинского Комитета.
Стоит отметить, что это уже не первое обращение солигорца в эту международную институцию по защите прав человека. В октябре прошлого года Владимир Шило уже направил жалобу по поводу запрета пикета в День Воли в марте 2013 года. Жалоба Комитетом ООН была получена, но пока решения о её приемлемости принято не было.
Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
Цэтлікі: звароты ў КПЧ ААН, парушэньне права на свабоду мірных сходаў арт. 21 МПГіПП, Салігорск
Калі атрымаецца тая крытычная маса, якая зьменіць сытуацыю да лепшага?
Калі зь міжнароднымі нормамі права ды абавязкам сумленна выконваць міжнародныя дамовы нарэшце пачне лічыцца ўрад Беларусі?
Бо час ідзе, а “воз і ныне там”! Якія інструмэнты ўплыву на сытуацыю з антыканстытуцыйным станам у асобна ўзятай эўрапейскай краіне ёсьць у міжнароднай супольнасьці ды ў арсенале ААН?