2014 21/06

Вядомы праваабаронца Алесь Беляцкі сёньня атрымаў вызваленьне.

Пра гэта ён паведаміў па тэлефоне сваёй жонцы Натальлі Пінчук, якая, у сваю чаргу, перадала інфармацыю сайту charter97.org.

Алесь Бяляцкі цяпер едзе на электрычцы ў Менск. А 15:00 павінен прыбыць з Бабруйску, дзе адбываў пакараньне, на станцыю Інстытут культуры, дзе яго сусракаюць сваякі, грамадзкія актывісты й сябры-вясноўцы.

За кратамі кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” правёў амаль тры гады. 24 лістападзе 2011 суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры й прысудзіў да 4,5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала наяўнасьць у яго рахункаў у банках Летувы й Польшчы. Суд не ўлічыў, што грошы, якія на іх скіроўваліся выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасьці, а адкрыць рахункі ў Беларусі немагчыма, бо «Вясна» пазбаўленая рэгістрацыі й вымушана працаваць нелегальна. Ўлады неаднаразова адмаўлялі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі.

Суд таксама не прыняў да ўвагі тое, што шкода, якую нібыта нанёс дзяржаве Бяляцкі, была цалкам пагашаная за кошт добраахвотных ахвяраваньняў грамадзянаў.

Праваабаронца адбываў пакараньне спачатку ў Жодзінскай ТУрме №8, а большую частку пасьля этапу – у папраўчай калёніі № 2 Бабруйску. Алесь Бяляцкі афіцыйна прызнаны вязьнем сумленьня. Апошнія тры гады запар ён вылучаўся прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію міру.

За годы зьняволеньня ўлады не дазволілі аніводнага мірнага сходу (мітынгу альбо пікету) у знак салідарнасьці з Алесем Бяляцкім ды іншымі палітзьняволенымі краіны. А рашэньні КПЧ ААН адносна неправамернасьці абмежаваньня права на мірныя сходы ў парушэньне Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, факультатыўнага пратаколу да яго, а таксама Венскай канвэнцыі аб праве міжнародных дамоваў і адпаведнага нацыянальнага закону, кіраўніцтвам Беларусі працягваюць мэтанакіравана ігнаравацца і цалкам парушацца.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Алесь Беляцкий сегодня вышел на свободу!

Известного правозащитника Алеся Беляцкого сегодня освободили.

Об этом он сообщил по телефону своей жене Наталье Пинчук, которая, в свою очередь, передала информацию сайту charter97.org.

Алесь Беляцкий сейчас едет на электричке в Минск. В 15:00 должен прибыть из Бобруйска, где отбывал наказание, на станцию Институт культуры,
где его встречают близкие и местные общественные активисты и друзья-весновцы.

За решеткой глава правозащитного центра «Вясна» провел почти три года. 24 ноября 2011 года суд признал его виновным в сокрытии доходов в особо крупном размере и приговорил к 4,5 годам лишения свободы в колонии усиленного режима с конфискацией имущества. Основанием для уголовного преследования Беляцкого стало наличие у него счетов в банках Литвы и Польши. Суд не учёл, что поступающие на них деньги использовались для правозащитной деятельности, а открыть счета в Беларуси невозможно, так как «Весна» работает нелегально, так как «Весна» лишена регистрации и вынуждена работать нелегально. Власти неоднократно отказывали в официальной регистрации организации.

Суд также не принял во внимание то, что ущерб, который якобы нанёс государству Беляцкий, был полностью погашен за счёт добровольных пожертвований граждан.

Правозащитник отбывал наказание сначала в Жодинской тюрьмы № 8, а большую часть после этапа – в исправительной колонии №2 Бобруйска. Алесь Бяляцкий официально признан узником совести.

За годы заключения власти не разрешили ни одного мирного собрания (митинга или пикета) в знак солидарности с Алесем Беляцким и другими политзаключёнными страны. А решения КПЧ ООН относительно неправомерности ограничения права на мирные собрания в нарушение Международного пакта о гражданских и политических правах, факультативного протокола к нему, а также Венской конвенции о праве международных договоров и соответствующего национального закона, руководством Беларуси продолжают целенаправленно игнорироваться и полностью нарушаться.

ДАДАТАК спасылкаю:

Шмат добрых фота з сутрэчы можна убачыць тут.

Паводле charter97.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота: А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , ,

4 thoughts on “Алесь Бяляцкі сёньня выйшаў на волю! (фота з сустрэчы ў дадатку)”

  1. За годы зьняволеньня ўлады не дазволілі аніводнага мірнага сходу (мітынгу альбо пікету) у знак салідарнасьці з Алесем Бяляцкім ды іншымі палітзьняволенымі краіны. А рашэньні КПЧ ААН адносна неправамернасьці абмежаваньня права на мірныя сходы ў парушэньне Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, факультатыўнага пратаколу да яго, а таксама Венскай канвэнцыі аб праве міжнародных дамоваў і адпаведнага нацыянальнага закону, кіраўніцтвам Беларусі працягваюць мэтанакіравана ігнаравацца і цалкам парушацца.

    І гэта больш паказальна, чым датэрміновае вызваленьне праваабаронцы. Калі адміністрацыйная й судовая практыка застанецца гэткай жа абмяжоўваючай ды рэпрэсіўнай можна з упэўненасьцю канстатаваць, што ўлады не зрабілі належных высноваў ні з заключэньня Венэцыянскай камісіі адносна Закона “Аб масавых мерапрыемствах”, ні з рашэньняў КПЧ ААН і працягваюць дзейнічаць не ў канстытуцыйным праўным полі, а ў межах уласнай цалкам заганнай ды супрацьпастаўленай міжнародным стандартам права ў галіне правоў чалавека ідэалягічнай дактрыны.

  2. Ales` says:

    Трэба ж … гэту ашаламляльную навіну я даведаўся адразу ж, як адчыніў фэйсбук … Там было паведамленьне ад Maria Dahle http://www.facebook.com/maria.dahle.9 (Нарвэгія)!)) Спачатку тут у Жодзіне быў такі ветраны пахмурны ранак, а зараз – яркае летняе сонца, хмары разьлятаюцца …, ЦУДОЎНЫ СОНЕЧНЫ ДЗЕНЬ, сябры! Нарэшце гэта адбылося! І Алесь зноў з намі!)

  3. stach says:

    Paulina Kluge, сябра швэцкай праваабарончай арганізацыі, якую не пускалі беларускія ўлады падчас Менскага Чэмпісянату Сьвету 2014 па хакеі піша: “Зараз бачыла … ролік, у якім праваабаронца зь Беларускі Алесь Бяляцкі, старшыня Вясны, сыйшоў з цягніка ў Менску – http://www.charter97.org/ru/news/2014/6/21/103868/. Ён некалькі гадзінаў раней быў вызвалены з калёніі ў Бабруйску. Дык гэта сапраўды праўда, ён вольны!!! Радасьць зьмешваецца са слязамі! Нарэшце! Але ўсё роўна занадта позна. Ён ніколі не павінен быў быць зьняволеным, але гэта адбылося й працягвалася амаль тры гады. Мае думкі сёньня разам з Алесем, зь ягонай сям’ёй і сябрамі, а таксама пра палітвязьняў, якія яшчэ застаюцца ў беларускіх турмах, проа тое, што яны таксама павінны быць неадкладна вызваленыя.” – ПАДТРЫМЛІВАЕМ ЦАЛКАМ!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>