2014 23/06

«Сядзець за дэмакратычную, незалежную Беларусь — гэта нармальна», — сказаў у пачатку прэс-канфэрэнцыі Алесь Бяляцкі. Ён выкрасьліў сваё прозьвішча з майкі, дзе напісаныя прозьвішчы іншых палітвязьняў.

«Мы не павінны баяцца ціску й рэпрэсіяў. Я ведаў за што сяджу, таму мне сядзелася лёгка. Удзячны дзясятку тысяч людзей, якія падтрымлівалі мяне. Я ўдзячны беларускім і міжнародным праваабарончым арганізацыям».

«Я спадзяюся, што маё вызваленьне — гэта толькі пачатак. Я зьвяртаюся да беларускіх уладаў, каб на Бяляцкім ня скончылася вызваленьне палітвязьняў. Беларусь павінна быць краінай без палітвязьняў. І мы блізкія да гэтага, трэба вызваліць сем палітычных і абвесьціць мараторый на затрыманьні», — кажа Бяляцкі.

Падставай для вызваленьня Бяляцкага стала амністыя. Паводле артыкулу «неадбытая частка тэрміну». «Я чытаў камэнтары МУС, што яны зьбіраліся вызваліць па маім крымінальным артыкуле 400 чалавек. Але я быў «злосным парушальнікам». На ўзроўні калёніі мне ніхто нічога патлумачыць ня мог. Ясна, што вырашаюць не яны. Вызваленьне было нечаканасьцю для мяне, яшчэ зранку нічога пра гэта не казала. У нас у калёніі пад амністыю трапіла два чалавекі».

«Зразумела, што артыкул, па якім мяне судзілі, — гэта цалкам палітычны працэс. Яшчэ да арышту было зразумела, што дзейнасьць «Вясны» вялікую цікавасьць выклікала ў КДБ. Мяне паставілі перад канкрэтным выбарам: ці зьехаць з краіны, ці заставацца тут і даказваць, што я не вінаваты па прад’яўленых абвінавачаньнях.

Улады ставілі перад сабой мэту запалохаць грамадзянскую супольнасьць. Ці дасягнулі? Не ў такой ступені, як хацелі. Я не адступаў ад сваіх словаў і дзейнасьці. Вызаленьне — не ёсьць зьменай маёй пазыцыі. Гэта ўлады вымушаныя йсьці на саступкі, каб нармалізаваць адносіны. Быў і ёсьць татальны кантроль над грамадзтвам. Я ў курсе, які быў ціск на іншых палітвязьняў. Нейкіх кардынальных зьменаў у грамадзтве ня бачна.

У мяне няма вялікага задавальненьня ад таго, што я выйшаў. Бо прайшло тры гады, а нічога не зьмянілася ў краіне».

«У нас у калёніі йшлі беларускія ды расейскія тэлеканалы, расейскія больш папулярныя. Шалёная расейская ваенная прапаганда, безумоўна, аказвае ўплыў на зьняволеных у прыватнасьці, і грамадзянаў краіны ў цэлым. У малых гарадах людзям лёгка задурваць такім чынам галовы».

«Будучыня ў нашых руках. Калі йдуць размовы пра рукі Захаду й ролю ЗША — гэта поўная лухта. Самі беларусы павінны мяняць сытуацыю. У лепшым выпадку нам могуць паспачуваць, але дэмакратыю ніхто не прынясе».

«Выбару, пісаць ці не пісаць прашэньне, у мяне не было. Нават думкі такой не было. Фармальна мне прапаноўвалі два разы напісаць прашэньне на імя Лукашэнкі. Спачатку ў верасьні 2011, а пасьля ў студзені 2014 пасьля прэс-канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі. У калёніях шмат што не гаворыцца на словах, але цябе падштурхоўваюць сваімі ўчынкамі, нейкімі дробнымі правакацыямі, абмежаваньнямі».

«Усялякія размовы пра пацяпленьне з Захадам можна толькі пачынаць пасьля вызваленьня ўсіх палітвязьняў. Не можа быць сытуацыя, як у Азэрбайджане. У нас мусіць быць зона без палітвязьняў. Мы не павінны скатвацца на сытуацыю бяспраўя й беззаконьня».

«Зьязджаць я не збіраюся, мне тут вельмі камфортна. Я, можа, старэю, але мне важная атмасфэра беларускага грамадзтва. На Захадзе ты адчуваеш сябе не ў сваёй талерцы».

«Я буду займацца па меры магчымасьці праваабарончай дзейнасьцю. Гэта будзе асноўная мая праца. Буду далей пісаць, на зоне распісаўся. Пісаў і літаратуразнаўчыя артыкулы, і эсэ».

«Умовы ўтрыманьня ў турме ў палітвязьняў асобныя: ізаляцыя ад іншых асуджаных (калі з табой павітаюцца, то ў атрадзе чалавек зьнікае). Атрад ачысьцілі ад тых, хто падпісаны на «Народную волю», калі я там зьявіўся. Псыхалягічна гэта цісьне, калі іншыя цябе палохаюцца, шугаюцца. Да гэтага, зрэшты, можна прыстасавацца»
.

«Абмежаваньні да мяне будуць. Сёньня я стану на ўлік у міліцыю, тады і даведаюся».

«У мяне ніколі не было жаданьня пайсьці ў прэзыдэнты й цяпер няма. Па-першае, я нарадзіўся ў Расеі. Па-другое, я ня бачу сябе як палітычнага дзеяча. Грамадзкая дзейнасьць сёньня больш актуальная нават за палітычную. У нас шмат кандыдатаў у прэзыдэнты, сьцяг ім у рукі».

«Расея — гэта эўрапейская краіна, і раней ці пазьней яна далучыцца да эўрапейскіх краінаў. Вырашэньне беларускага ці ўкраінскага пытаньня магчымае толькі ў зьвязку са зьменамі ў Расеі».



ВІДЭА ад Беларуская Свабода: Прэсавая канфэрэнцыя Алеся Бяляцкага

Зьміцер Панкавец, nn.by

Фота А.Лапіцкага
licviny.info

Цэтлікі: , ,

8 thoughts on “Алесь Бяляцкі: Беларусь павінна быць краінай без палітвязьняў (ФОТА, ВІДЭА)”

  1. Першым па амністыі выйшаў Бяляцкі… І ён … – сказаў сваё слова!

    У сувязі з падзеяй:
    – Спадзяемся, што гэта прыкмета зьмены сытуацыі да лепшага, да вызваленьня астатніх палітвязьняў, да мараторыя на затрыманьні ў будучым, да асэнсаваньня нарэшце, што канстытуцыйные права – падмурак, на якім павінна будавацца дэмакратычная грамадзянская супольнасьць і праўная эўрапейская дзяржава навогул. Калі Беларусь, канешне, жадае такой быць.

  2. AlVi says:

    Можна ўзгадаць і пра жодзінскі пэрыяд выпрабаваньняў зьняволенага Алеся Бяляцкага – http://prava-by.info/archives/9593. У гэтым матэрыяле ёсьць эсклюзіўныя фота з Жодзіна – Турма №8, корпусу празваны “Цітанікам”, дзе трымалі арыштаванага праваабаронцу, а таксама актыўны лінк на відэа з каналу AlVistud -https://www.youtube.com/watch?v=nUPa3Da4JEQ – некалькі хвілінаў пра зімовае этапаваньне асуджанага з Жодзінскай турмы ў Бабруйскую папраўчую калёнію …

  3. AlVi says:

    Дарэчы, гэтае відэа непасрэдна можна ўбачыць тут:
    https://www.youtube.com/watch?v=nUPa3Da4JEQ

  4. AlVistud says:

    І ўспамін пра зьдзек сыстэмнікаў … над сваякамі палітзьняволенага (так яны паступаюць з усімі) – інфармацыю па тэлефоне родным не прадстаўлялі, каб даведацца ці застаецца зьняволены ў Жозінскай турме, спатрэбілася прыехаць у гэтую турму зь Менску ў Жодзіна й запытацца ў дзяжурнага пра гэта непасрэдна … – http://www.youtube.com/watch?v=dqxtbhejamc

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>