2014 24/06

Мэтай масавых мерапрыемстваў ёсьць актуалізацыя ў грамадзтве каштоўнасьцяў незалежнасьці й сувэрэнітэту дзяржавы, а таксама выказваньне салідарнасьці з украінскім народам у ягоным імкненьні захаваць цэласнасьць і незалежнасьць сваёй краіны.

Пікеты плянуецца ладзіць 27 ліпеня, у дзень, калі ў 1990 годзе была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь. Месцамі для правядзеньня пікетаў берасьцейскія сябры АГП абралі пляцоўкі каля Цэнтральнага ўнівэрмагу, кінатэатру “Беларусь” і гандлёвага цэнтру “Усход”.

Як паведаміла адна з заяўнікоў, выконваючая абавязкі кіраўніка берасьцейскай абласной арганізацыі АГП Дыяна Касцюковіч, заяўкі на мерапрыемствы пададзеныя ў адпаведнасьці з артыкулам 35 Канстытуцыі РБ, артыкулам 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, артыкуламі 4-6 Закону РБ “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

“Мы хочам нагадаць беларускім грамадзянам у адметны для нашай краіны дзень аб актуальнасьці пытаньня незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, – распавяла Касцюковіч. – Мы бачым, якія праблемы ёсьць у справе захаваньня цэласнасьці й сувэрэнітэту дзяржавы ў нашых суседзяў-украінцаў, і нельга дапусьціць такую ​​сытуацыю ў Беларусі. Мы павінны зрабіць усё для захаваньня яе адзінства й кансалідацыі грамадзянскай супольнасьці ды нацыі ў цэлым”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Брест: активисты ОГП планируют 5 пикетов в поддержку независимости

Целью массовых мероприятий является актуализация в обществе ценностей независимости и суверенитета государства, а также выражение солидарности с украинским народом в его стремлении сохранить целостность и независимость своей страны.

Пикеты планируется проводить 27 июля, в день, когда в 1990 году была принята Декларация о государственном суверенитете Республики Беларусь. Местами для проведения пикетов брестские члены ОГП выбрали площадки возле Центрального универмага, кинотеатра “Беларусь” и торгового центра “Восток”.

Как сообщила одна из заявителей, исполняющая обязанности руководителя брестской областной организации ОГП Диана Костюкович, заявки на мероприятия поданные в соответствии со статьей 35 Конституции РБ, статьей 21 Международного пакта о гражданских и политических правах, статьями 4-6 Закона РБ “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь”.

“Мы хотим напомнить белорусским гражданам в отличительный для нашей страны день об актуальности вопроса независимости Республики Беларусь, – рассказала Костюкович. – Мы видим, какие проблемы существуют в деле сохранения целостности и суверенитета государства у наших соседей-украинцев, и нельзя допустить такую ​​ситуацию в Беларуси. Мы должны сделать всё для сохранения её единства и консолидации гражданского общества и нации в целом”.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>