Не забірай жыцьцё!
2014 25/06

Прэзыдэнт Расеі зрабіў шэраг заяваў, якія пацьвярджаюць учыненьне ім крымінальных злачынстваў.

Пра гэта піша ў сваім блогу Андрэй Іларыёнаў – былы дарадца Уладзімера Пуціна.

Ён прыводзіць словы прэзыдэнта Расеі, якія прагучалі 24 чэрвеня на прэс-канфэрэнцыі ў Вене.

Уладзімер Пуцін, у прыватнасьці, сказаў: «Так, я ня буду хаваць, я ўжо пра гэта казаў, мы выкарыстоўвалі нашыя ўзброеныя фарміраваньні для таго, каб забясьпечыць свабоду волевыяўленьня крымцаў, выкарыстоўвалі блякаваньне некаторых узброеных фармаваньняў украінскага войска».

Андрэй Іларыёнаў адзначае, што названыя дзеяньні ўзброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі, у тым ліку «блякаваньне некаторых узброеных фармаваньняў украінскага войска», а таксама наступная анэксія АР Крым і горада Севастопаль, якія належалі Украіне, падпадаюць пад крытэры агрэсіі згодна з вызначэньнем агрэсіі, зацьверджаным Рэзалюцыяй 3314 (ХХIХ) Генэральнай асамблеі ААН ад 14 сьнежня 1974 году:

Вызначэньне агрэсіі

Зацьверджана рэзалюцыяй 3314 (ХХIХ) Генэральнай Асамблеі ААН ад 14 сьнежня 1974 году.

Артыкул 3

Любое з наступных дзеяньняў, незалежна ад аб’яўленьня вайны, з улікам і ў адпаведнасьці з палажэньнямі артыкулу 2, будзе кваліфікавацца ў якасьці акту агрэсіі:

– уварваньне альбо напад узброеных сілаў дзяржавы на тэрыторыю іншай дзяржавы альбо любая ваенная акупацыя, якi б часовы характар яна не насіла, якая зьяўляецца вынікам такога ўварваньня альбо нападу, альбо любая анэксія з ужываньнем сілы тэрыторыі іншай дзяржавы альбо часткі яе;

– напад узброенымі сіламі дзяржавы на сухапутныя, марскія альбо паветраныя сілы, альбо марскія й паветраныя флаты іншай дзяржавы;

– прымяненьне ўзброеных сілаў адной дзяржавы, якія знаходзяцца на тэрыторыі іншай дзяржавы паводле дамовы зь дзяржавай, якая прымае, у парушэньне ўмоваў, прадугледжаных у пагадненьні, альбо любы працяг іхнага знаходжаньня на такой тэрыторыі пасьля спыненьня дзеяньня пагадненьня;

– засылка дзяржавай альбо ад імя дзяржавы ўзброеных банд, груп, ірэгулярных сілаў ці наймітаў, якія зьдзяйсьняюць акты прымяненьня ўзброенай сілы супраць іншай дзяржавы, якія носяць такі сур’ёзны характар, што гэта раўнасільна пералічаным вышэй актам, альбо ейны значны ўдзел у іх.

Таксама Андрэй Іларыёнаў цытуе артыкул 5 дакумэнту.

«1. Ніякія меркаваньні любога характару, хай гэта будзе палітычнага, эканамічнага, ваеннага альбо іншага характару, ня могуць служыць апраўданьнем агрэсіі.

2. Агрэсіўная вайна зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага міру. Агрэсія цягне за сабой міжнародную адказнасьць.

3. Ніякае тэрытарыяльнае набыцьцё альбо адмысловая выгада, атрыманыя ў выніку агрэсіі, не зьяўляюцца й ня могуць быць прызнаныя законнымі», – гаворыцца ў ёй.

«Аднабаковае выкарыстаньне ўзброеных сілаў, «іншых мераў сілавога ўзьдзеяньня, улучаючы ўзброеную агрэсію» за межамі Расейскай Фэдэрацыі «ў абыход Статуту ААН і Рады Бясьпекі ААН» адназначна асуджаецца Канцэпцыяй зьнешняй палітыкі Расейскай Фэдэрацыі, зацьверджанай крыху больш за год таму назад, 12 лютага 2013 году», – падкрэслівае былы дарадца Пуціна.

Ён адзначае, што плянаваньне, падрыхтоўка, разьвязваньне й вядзеньне агрэсіўнай вайны таксама кваліфікуецца ў якасьці цяжкага злачынства дзейным Крымінальным кодэксам Расейскай Фэдэрацыі.

«Такім чынам Уладзімер Пуцін публічна пацьвердзіў як свой, так і сваіх калегаў у расейскім кіраўніцтве непасрэдны ўдзел у разьвязаньні й вядзеньні агрэсыўнай вайны супраць Украіны, г.зн. у зьдзяйсьненьні цяжкіх злачынстваў супраць міжнароднага міру, што прыводзіць да як міжнароднай адказнасьці, гэтак і адказнасьці паводле арт. 353 Крымінальнага Кодэксу РФ»
, – піша Андрэй Іларыёнаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Андрей Илларионов: Путин подпадает под уголовную ответственность за совершение агрессии и тяжких преступлений против международного мира

Президент России сделал ряд заявлений, которые подтверждают совершение им уголовных преступлений.

Об этом пишет в своем блоге Андрей Илларионов – бывший советник Владимира Путина.

Он приводит слова президента России, прозвучавшие 24 июня на пресс-конференции в Вене. Владимир Путин, в частности, сказал: «Да, я не буду скрывать, я уже об этом говорил, мы использовали наши вооруженные формирования для того, чтобы обеспечить свободу волеизъявления крымчан, использовали блокирование некоторых вооруженных формирований украинской армии»

Андрей Илларионов отмечает, что указанные действия вооруженных сил Российской Федерации, в том числе «блокирование некоторых вооруженных формирований украинской армии», а также последующая аннексия принадлежащих Украине АР Крым и города Севастополь подпадают под критерии агрессии согласно Определению агрессии, утвержденному Резолюцией 3314 (ХХIХ) Генеральной Ассамблеи ООН от 14 декабря 1974 года:

Определение агрессии

Утверждено резолюцией 3314 (ХХIХ) Генеральной Ассамблеи ООН от 14 декабря 1974 года

Статья 3

Любое из следующих действий, независимо от объявления войны, с учетом и в соответствии с положениями статьи 2, будет квалифицироваться в качестве акта агрессии:

– вторжение или нападение вооруженных сил государства на территорию другого государства или любая военная оккупация, какой бы временный характер она ни носила, являющаяся результатом такого вторжения или нападения, или любая аннексия с применением силы территории другого государства или части ее;

– нападение вооруженными силами государства на сухопутные, морские или воздушные силы, или морские и воздушные флоты другого государства;

– применение вооруженных сил одного государства, находящихся на территории другого государства по соглашению с принимающим государством, в нарушение условий, предусмотренных в соглашении, или любое продолжение их пребывания на такой территории по прекращению действия соглашения;

– засылка государством или от имени государства вооруженных банд, групп, иррегулярных сил или наемников, которые осуществляют акты применения вооруженной силы против другого государства, носящие столь серьезный характер, что это равносильно перечисленным выше актам, или его значительное участие в них.

Также Андрей Илларионов цитирует статью 5 документа.

«1. Никакие соображения любого характера, будь то политического, экономического, военного или иного характера, не могут служить оправданием агрессии.

2. Агрессивная война является преступлением против международного мира. Агрессия влечет за собой международную ответственность.

3. Никакое территориальное приобретение или особая выгода, полученные в результате агрессии, не являются и не могут быть признаны законными», – говорится в ней.

«Одностороннее использование вооруженных сил, «иных мер силового воздействия, включая вооруженную агрессию» за пределами Российской Федерации «в обход Устава ООН и Совета Безопасности ООН» однозначно осуждается Концепцией внешней политики Российской Федерации, утвержденной чуть более года тому назад, 12 февраля 2013 года», – подчеркивает бывший советник Путина.

Он отмечает, что планирование, подготовка, развязывание и ведение агрессивной войны также квалифицируется в качестве тяжкого преступления действующим Уголовным кодексом Российской Федерации.

«Таким образом Владимир Путин публично подтвердил как свое, так и своих коллег по российскому руководству непосредственное участие в развязывании и ведении агрессивной войны против Украины, т.е. в совершении тягчайшего преступления против международного мира, влекущего за собой как международную ответственность, так и ответственность по ст. 353 Уголовного Кодекса РФ», – пишет Андрей Илларионов.

Паводле licviny.info,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Паводле charter97.org

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>