2014 26/06

Прайшло больш за два гады з таго часу, як пачаў дзейнічаць Закон «Аб адвакатуры й адвакацкай дзейнасьці ў Рэспубліцы Беларусь» (Закон) i iншыя нарматыўныя акты, прынятыя ў адпаведнасьці зь ім.

Нягледзячы на тое, што гэты закон зьяўляецца досыць «сьвежым», неабходнасьць зьменаў беларускага заканадаўства аб адвакатуры прызнаная міжнароднымі й нацыянальнымі экспэртамі. У ходзе прымяненьня Закону гэтая неабходнасьць усьвядомлена таксама адвакацкай супольнасьцю й дзяржавай.

Дарэчы, працэс удасканаленьня зьяўляецца лягічным для любога заканадаўства. Гэта абумоўлена тым, што правапрымяняльная практыка, як правіла, выяўляе прабелы, калізіі ў праўным рэгуляваньні той ці іншай сфэры. Акрамя таго, зьменлівыя рэаліі часам дыктуюць неабходнасьць рэформаў на заканадаўчым узроўні. Што тычыцца, заканадаўства аб адвакатуры, то пры яго прыняцьці й пераглядзе павінны ўлічвацца міжнародныя стандарты адвакацкай прафэсіі й права на абарону, паколькі дзейнасьць адвакатаў – гэта той інструмэнт, які пакліканы забясьпечваць абарону правоў і свабодаў людзей, гарантаваных ня толькі нацыянальным, але й міжнародным правам.

З гэтага пункту гледжаньня, у Законе “Аб адвакатуры й адвакацкай дзейнасьці ў Рэспубліцы Беларусь» карэкціроўцы падлягаюць, перш за ўсё, асноўныя паняцьці, якія зьмяшчаюцца ў артыкуле 1, – «адвакацкая таямніца» і «юрыдычная дапамога». Гэтыя паняцьці маюць важнае значэньне, таму што менавіта на іх базе будуюцца ўзаемаадносіны адваката й таго, хто зьвярнуўся да ягонай асобы.

Згодна з Законам, адвакацкая тайна – гэта зьвесткі аб пытаньнях, па якіх кліент зьвярнуўся па юрыдычную дапамогу, сутнасьць кансультацыяў, тлумачэньняў, даведак, атрыманых кліентам ад адваката, зьвесткі пра асабістае жыцьцё кліента, інфармацыя, атрыманая ад кліента, пра абставіны зьдзяйсьненьня злачынства па крымінальнай справе, па якіх адвакат ажыцьцяўляў абарону правоў, свабодаў і інтарэсаў кліента, а таксама зьвесткі, якія складаюць камэрцыйную тайну кліента.

Пры такім азначэньні за рамкамі адвакацкай тайны застаецца мноства зьвестак, якія сталі вядомымі адвакату пры аказаньні юрыдычнай дапамогі, што ставіць пад пагрозу канфідэнцыяльнасьць даверанай кліентам адвакату інфармацыі, а значыць, эфэктыўнасьць юрыдычнай дапамогі адваката й давер да яго кліента.

Таму пры унясеньні зьменаў у Закон варта пашырыць замацаваны ў ім прадмет адвакацкае тайны, уключыўшы ў яго любыя зьвесткі, якія сталі вядомымі адвакату, памочніку адваката, стажору адваката, асобе, якая знаходзiцца ў працоўных адносінах з адвакатам, пра кліента, зьвязаныя з аказаньнем адвакатам юрыдычнай дапамогі свайму даверніку, у тым ліку: факт звароту да адваката, уключаючы імёны й назвы давернікаў; усе доказы і дакумэнты, сабраныя адвакатам у ходзе падрыхтоўкі да справы; зьвесткі, атрыманыя адвакатам ад давернікаў; інфармацыю пра даверніка, якая стала вядомай адвакату ў працэсе аказаньня юрыдычнай дапамогі; утрыманьне праўных парадаў, дадзеных непасрэдна даверніку альбо яму прызначаных; усю адвакацкую вытворчасьць па справе; умовы пагадненьня аб аказаньні юрыдычнай дапамогі, уклучаючы грашовыя разьлікі паміж адвакатам і давернікам; любыя іншыя зьвесткі, зьвязаныя з аказаньнем адвакатам юрыдычнай дапамогі.

Закон вызначае юрыдычную дапамогу як дзейнасьць па аказаньні садзеяньня кліентам у разуменьні, правільным выкарыстаньні й выкананьні заканадаўства, якая накіраваная на ажыцьцяўленьне й абарону правоў, свабодаў і інтарэсаў кліентаў, а таксама прадстаўніцтва кліентаў у судах, дзяржаўных ворганах, іншых арганізацыях і перад фізічнымі асобамі.

Такая фармулёўка дазваляе неадназначнае тлумачэньне, што можа пацягнуць неабгрунтаванае абмежаваньне сфэры аказаньня юрыдычнай дапамогі. Вызначэньне гэтага тэрміну неабходна выкласьці ў іншай рэдакцыі, замацаваўшы ў Законе максымальна шырокі пералік відаў юрыдычнай дапамогі, выключыўшы словы “па аказаньні садзеяньня кліентам у разуменьні, правільным выкарыстаньні й выкананьні заканадаўства», а таксама дапоўніўшы частку 5 артыкулу 1 Закону нормай аб тым, што «адвакаты маюць права ў любы момант аказваць кліенту любую праўную дапамогу, якая не забароненая законам».

L.ESHRA

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Законодательство об адвокатуре: что требует изменений?

Прошло более двух лет с тех пор, как начал действовать Закон «Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь» (Закон) i другие нормативные акты, принятые в соответствии с ним. Несмотря на то, что этот закон является достаточно «свежим», необходимость изменений белорусского законодательства об адвокатуре признана международными и национальными экспертами. В ходе применения Закона эта необходимость осознана также адвокатским сообществом и государством.

Кстати, процесс совершенствования является логичным для любого законодательства. Это обусловлено тем, что правоприменительная практика, как правило, выявляет пробелы, коллизии в правовом регулировании той или иной сферы. Кроме того, изменяющиеся реалии иногда диктуют необходимость реформ на законодательном уровне. Что касается, законодательства об адвокатуре, то при его принятии и пересмотре должны учитываться международные стандарты адвокатской профессии и право на защиту, поскольку деятельность адвокатов – это тот инструмент, который призван обеспечивать защиту прав и свобод людей, гарантированных не только национальным, но и международным правом.

С этой точки зрения, в Законе «Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь» корректировке подлежат, прежде всего, основные понятия, содержащиеся в статье 1, – «адвокатская тайна» и «юридическая помощь». Эти понятия имеют важное значение, потому что именно на их базе строятся взаимоотношения адвоката и обратившегося к нему лица.

Согласно Закону, адвокатская тайна – это сведения о вопросах, по которым клиент обратился за юридической помощью, суть консультаций, разъяснений, справок, полученных клиентом от адвоката, сведения о личной жизни клиента, информация, полученная от клиента, об обстоятельствах совершения преступления по уголовному делу, по которому адвокат осуществлял защиту прав, свобод и интересов клиента, а также сведения, которые составляют коммерческую тайну клиента.

При таком определении рамок адвокатской тайны остается множество сведений, ставших известными адвокату при оказании юридической помощи, что ставит под угрозу конфиденциальность доверенной клиентом адвокату информации, а значит, эффективность юридической помощи адвоката и доверие к нему клиента.

Поэтому при внесении изменений в Закон следует расширить закреплёный в нём предмет адвокатской тайны, включив в него любые сведения, ставшие известными адвокату, помощнику адвоката, стажёру адвоката, лицу, находящемуся в трудовых отношениях с адвокатом, о клиенте, связанные с оказанием адвокатом юридической помощи своему доверителю, в том числе: факт обращения к адвокату, включая имена и названия доверителей; все доказательства и документы, собранные адвокатом в ходе подготовки к делу; сведения, полученные адвокатом от доверителей; информацию о доверителе, ставшую известной адвокату в процессе оказания юридической помощи; содержание правовых советов, данных непосредственно доверителю или ему предназначенных; всё адвокатское производство по делу; условия соглашения об оказании юридической помощи, включая денежные расчёты между адвокатом и доверителем; любые другие сведения, связанные с оказанием адвокатом юридической помощи.

Закон определяет юридическую помощь как деятельность по оказанию содействия клиентам в понимании, правильном использовании и соблюдении законодательства, которая направлена ​​на осуществление и защиту прав, свобод и интересов клиентов, а также представительство клиентов в судах, государственных органах, иных организациях и перед физическими лицами.

Такая формулировка позволяет неоднозначное толкование, что может повлечь необоснованное ограничение сферы оказания юридической помощи. Определение этого срока необходимо изложить в другой редакции, закрепив в Законе максимально широкий перечень видов юридической помощи, исключив слова “по оказанию содействия клиентам в понимании, правильном использовании и соблюдении законодательства», а также дополнив часть 5 статьи 1 Закона нормой о том, что «адвокаты вправе в любой момент оказывать клиенту любую правовую помощь, которая не запрещена законом».

L.ESHRA

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

One thought on “Заканадаўства аб адвакатуры: што патрабуе зменаў?”

  1. Беларусь павінна стаць праўнай дзяржавай. З гэтам мала хто сёньня можа паспрачацца.

    Але гэтага немагчыма дасягнуць без паўнавартаснай адвакацкай дапамогі, а значыцца – належнага заканадаўства аб адвакатуры, якое б адпавядала міжнародным стандартам права.

    У сувязі з гэтым, цалкам зразумелымі ёсьць намаганьні беларускіх адвакатаў, якія прапануюць сёньня зьмены ў дзейсны Закон Рэспублікі Беларусь “Аб адвакатуры й адвакацкае дзейнасьці”.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>