2014 26/06

Жэнэва, 24 чэрвеня 2014 году

Спецыяльны дакладчык ААН па пытаньні аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці вітае вызваленьне з турмы праваабаронцы Алеся Бяляцкага, але заклікаў да неадкладнага й безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных і іхнай поўнай рэабілітацыі.

Бяляцкі, заснавальнік Праваабарончага цэнтру “Вясна”, ляўрэат розных прэміяў у галіне правоў чалавека й намінант на Нобэлеўскую прэмію міру, быў прысуджаны ў лістападзе 2011 году за ўхіленьне ад выплаты падаткаў да чатырох з паловай гадоў турэмнага зьняволеньня й канфіскацыі маёмасьці.
“На самой справе, сфабрыкаваныя абвінавачваньні супраць Бяляцкага былі наўпрост зьвязаныя з тым, што дзейнасьць НДА ў значнай ступені абмежаваная праз перашкоды ў доступе да фінансаваньня”, — сказаў незалежны экспэрт.

“Вясна”, якая аказвала юрыдычную дапамогу беларусам, затрыманым альбо зьняволеным у выніку рэпрэсій супраць актывістаў і журналістаў пасьля прэзыдэнскіх выбараў 2010 году, неаднаразова спрабавала перарэгістравацца пасьля ліквідацыі рашэньнем Вярхоўнага суду ў 2003 годзе. У выніку, “Вясьне” не было дазволена мець рахунак у банку ў Беларусі, і Бяляцкі быў вымушаны трымаць рахункі за мяжой. Менавіта гэта было выкарыстана ўладамі, каб абвінаваціць яго ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў.

Спэцыяльны дакладчык зьвярнуў увагу на сыстэмныя парушэньні права на свабоду аб’яднаньняў, у прыватнасьці, абмежавальныя законы, якія датычацца рэгістрацыі й дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў (НДА) і крымінальнае пакараньне за сяброўства ў незарэгістраваных НДА.

“Беларусь павінна выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы ў дачыненьні да свабоды аб’яднаньняў і стварыць умовы, каб гарантаваць праваабаронцам магчымасьць выконваць сваю працу ў спакойнай і бясьпечнай абстаноўцы”, — сказаў Харасьці, выказваючы занепакоенасьць тым, што “Вясьне”, адной з найбуйнейшых няўрадавых арганізацыяў у краіне, пасьлядоўна адмаўлялі ў рэгістрацыі.

Беларускае заканадаўства ў сфэры НДА прадугледжвае працяглую й складаную працэдуру рэгістрацыі, забараняе дзейнасьць незарэгістраваных аб’яднаньняў і прадугледжвае крымінальную адказнасьць за сяброўства ў такіх арганізацыях.

“Сыстэматычныя абмежавальныя законы Беларусі, зьвязаныя з рэгістрацыяй і дзейнасьцю арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці, павінны быць неадкладна перагледжаныя”, — сказаў Спэцыяльны дакладчык.

Ён таксама зьвярнуў увагу на становішча тых, хто застаецца ў зьняволеньні. “Як і шэраг іншых апанэнтаў рэжыму й актывістаў, прысуды якім, як аказалася, былі палітычна матываванымі, Бяляцкі зазнаў псыхалягічны й фізычны ўціск, знаходзячыся ў зьняволеньні, і некалькі разоў стаў ахваряю адвольных дысцыплінарных пакараньняў за нібыта парушэньне правілаў рэжыму папраўчай калёніі”, — адзначыў Спэцыяльны дакладчык.

“Сярод гэтых пакараньняў былі абмежаваньні на спатканьні з роднымі, адвакатам, на перапіску й сувязь, і яны могуць разглядацца як жорсткае абыходжаньне альбо нават катаваньне”, — падкрэсьліў Харасьці.

На дадзены момант некалькі палітычных зьняволеных застаюцца ў зьняволеньні ў Беларусі, у тым ліку кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 года Мікола Статкевіч, які адбывае пакараньне тэрмінам у шэсьць гадоў у турме па абвінавачваньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў, “гвалце над асобай” і супраціве прадстаўнікам улады.

Спэцыяльны дакладчык адзначыў, што беларускі ўрад атрымаў і прыняў рэкамэндацыі іншых дзяржаваў-сяброў ААН па паляпшэньні сытуацыі з правамі чалавека ў краіне і выкананьні сваіх абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека ў межах Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду (УПА). Тым ня менш, ён падкрэсліў, што Беларусь да гэтага часу не выканала рэкамэндацыю зрабіць неабходныя захады для забеспячэньня свабоды выказваньня меркаваньняў і свабоды асацыяцыяў і, у прыватнасьці, спрасьціць працэдуру рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, у тым ліку НДА, палітычных партыяў і прафсаюзаў, скасаваць забарону на любую дзейнасьць незарэгістраваных аб’яднаньняў, а таксама адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за ажыцьцяўленьне дзейнасьці ў межах такой незарэгістраванай арганізацыі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Миклош Харашти: “Беларусь: правозащитник Алесь Беляцкий освобожден, но другие политические заключенные остаются в тюрьме”

Женева, 24 июня 2014 года

Специальный докладчик ООН по вопросу о положении с правами человека в Беларуси Миклош Харасти приветствует освобождение из тюрьмы правозащитника Алеся Беляцкого, но призывает к немедленному и безусловному освобождению всех политических заключенных и их полной реабилитации.

Беляцкий, основатель правозащитного центра “Весна”, лауреат различных премий в области прав человека и номинант на Нобелевскую премию мира, был приговорен в ноябре 2011 года за уклонение от уплаты налогов к четырем с половиной годам тюремного заключения и конфискации имущества.

“На самом деле, сфабрикованные обвинения против Беляцкого были напрямую связаны с тем, что деятельность НПО в значительной степени ограничена через препятствия в доступе к финансированию”, – сказал независимый эксперт.

“Весна”, которая оказывала юридическую помощь белорусам, задержанным или заключённым в результате репрессий против активистов и журналистов после президентских выборов 2010 года, неоднократно пыталась перерегистрироваться после ликвидации решением Верховного суда в 2003 году. В результате, “Весне” не было разрешено иметь счёт в банке в Беларуси, и Беляцкий был вынужден держать счета за рубежом. Именно это было использовано властями, чтобы обвинить его в уклонении от уплаты налогов.

Специальный докладчик обратил внимание на системные нарушения права на свободу объединений, в частности, ограничительные законы, касающиеся регистрации и деятельности неправительственных организаций (НПО) и уголовное наказание за членство в незарегистрированных НПО.

“Беларусь должна выполнять свои международные обязательства в отношении свободы объединений и создать условия, чтобы гарантировать правозащитникам возможность выполнять свою работу в спокойной и безопасной обстановке”, – сказал Харашти, выражая обеспокоенность тем, что “Весне”, одной из крупнейших неправительственных организаций в стране, последовательно отказывали в регистрации.

Белорусское законодательство в сфере НПО предполагает длительную и сложную процедуру регистрации, запрещает деятельность незарегистрированных объединений и предусматривает уголовную ответственность за членство в таких организациях.

“Систематические ограничительные законы Беларуси, связанные с регистрацией и деятельностью организаций гражданского общества, должны быть немедленно пересмотрены”, – отметил Специальный докладчик.

Он также обратил внимание на положение тех, кто остается в заключении. “Как и ряд других оппонентов режима и активистов, приговоры которым, как оказалось, были политически мотивированными, Беляцкий претерпел психологическое и физическое давление, находясь в заключении, и несколько раз стал жертвой произвольных дисциплинарных наказаний за якобы нарушение правил режима исправительной колонии”, – сказал Специальный докладчик.
“Среди этих наказаний были ограничения на свидания с родными, адвокатом, на переписку и связь, и они могут рассматриваться как жестокое обращение или даже пытка”, – подчеркнул Харашти.

На данный момент несколько политических заключенных остаются в заключении в Беларуси, в том числе кандидата в президенты на выборах 2010 года Николай Статкевич, отбывающий наказание сроком в шесть лет в тюрьме по обвинению в организации массовых беспорядков, “насилии над личностью” и сопротивлении представителям власти.

Специальный докладчик отметил, что белорусское правительство получило и приняло рекомендации других государств-членов ООН по улучшению ситуации с правами человека в стране и выполнению своих обязательств в области прав человека в рамках Универсального периодического обзора (УПО). Тем не менее, он подчеркнул, что Беларусь до сих пор не выполнила рекомендацию принять необходимые меры для обеспечения свободы выражения мнений и свободы ассоциаций и, в частности, упростить процедуру регистрации общественных объединений, в том числе НПО, политических партий и профсоюзов, упразднить запрет на любую деятельность незарегистрированных объединений, а также отменить статью 193-1 Уголовного кодекса, которая предусматривает уголовную ответственность за осуществление деятельности в рамках такой незарегистрированной организации.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , ,

One thought on “Міклаш Харасьці: “Беларусь: праваабаронца Алесь Бяляцкі вызвалены, але іншыя палітычныя зняволеныя застаюцца ў турме””

  1. Ales` says:

    НАРЭШЦЕ ЗНАЙШОЎСЯ Б ТОЙ, ХТО ЗМОГ БЫ НЯ ПРОСТА ПАСЛУХАЦЬ…, АЛЕ Й НАРЭШЦЕ ПАЧУЦЬ УСЁ ГЭТА…, зразумець і пачаць даганяць цывілізаваны сьвет. Бо цягнік уходзіць, але ём можа й пачакаць, калі “прыстойная грамада” ўбачыць, што мы тут усе … ня поўныя ўжо АЗеОПЫ…!

    Спэцдакладчык ААН па Беларусі чарговы раз нагадаў беларускім уладам пра цэлы спэктар сыстэматычна парушаемых у Беларусі канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў, адлюстраваных у такіх фундамэнтальных міжнародных дакумэнтах, як Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП). Гэта – права на свабоду асацыяцыяў, мірных сходаў, на свабоду выказваньня меркаваньняў (артыкулы 22, 21 і 19 МПГіПП адпаведна) і г.д.

    У сувязі з гэтым застаецца вялікі шэраг патрабуемых сёньня зьменаў у заканадаўстве й судовавытворчай практыцы Беларусі як краіны-удзельніцы МПГіПП, якая абавязана сумленна выконваць усе падпісаныя ёй міжнародныя дамовы, канстытуцыйныя нормы й міжнародныя стандарты права датычныя правоў чалавека на ўласнай нацыянальнай тэрыторыі…

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>