2014 26/06

Пэрыядычны даклад Беларусі аб сытуацыі з правамі чалавека ў краіне павінен быў быць прадстаўлены да 7 лістапада 2001 году ў Камітэт па правах чалавека ААН, аднак быў дасланы з 10-гадовай затрымкай толькі 15 сьнежня 2011 году. Апошні пэрыядычны даклад быў разгледжаны ў 1997 годзе, таму ў дакладзе асьвятляюцца пытаньні выкананьня Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах у Беларусі за пэрыяд зь лістападу 1997 па сакавік 2015 году.

Даклад падрыхтаваны й прадстаўлены згодна з артыкулам 40 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Разгледжаны даклад будзе ў сакавіку 2015 года на 113-ай сэсіі Камітэту. Інфармацыя пра гэта разьмешчана на вэб-сайце Упраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

На сэсіі ў сакавіку 2015 году ў Камітэце будзе разгледжаны толькі першы этап справаздачы. Пасьля гэтага, згодна з прынятай у кастрычніку 2009 года новай працэдурай, дзяржаве будзе накіраваны пералік пытаньняў (якія называюцца пералікам пытаньняў да прадстаўленьня дакладаў), а затым – Камітэт будзе разглядаць пісьмовыя адказы замест пэрыядычных дакладаў (зараз гэта носіць назву мэтавых дакладаў, заснаваных на адказах на пералік пытаньняў). І толькі пасьля гэтага Камітэт на адной з наступных сэсіяў вынесе свае заключныя заўвагі па дакладзе дзяржавы.

Працэдура разгляду пэрыядычных дакладаў дзяржаяваў-удзельніцаў Пакту прадугледжвае таксама прадстаўленьне ў Камітэт альтэрнатыўнай інфармацыі аб выкананьні Пакту з боку праваабарончых няўрадавых арганізацыяў.

Праваабаронца Раман Кісляк лічыць, што Беларусь не прадстаўляла своечасова пэрыядычныя даклады ў сувязі з масавымі парушэньнямі грамадзянскіх і палітычных правоў у гэты пэрыяд. Паводле тэксту прадстаўленага Беларуссю даклада, кажа Раман Кісляк, у краіне з правамі чалавека няма ніякіх праблемаў, таму вялікае значэньне для фармуляваньня пытаньняў да беларускага ўраду будзе мець альтэрнатыўная інфармацыя пра сапраўдны стан правоў чалавека.

Камітэт па правах чалавека быў створаны ў 1976 годзе адпаведна Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах для кантролю выкананьня ягоных палажэньняў дзяржавамі-удзельніцамі. Камітэт складаецца з 18 экспэртаў, выбраных дзяржавамі, але якія дзейнічаюць у індывідуальным якасьці незалежна ад дзяржаваў.

Беларусь (тады яшчэ Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка) падпісала Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах 19 сакавіка 1968, ратыфікавала яго 5 кастрычніка 1973, ён уступіў у сілу з 23 сакавіка 1976 году.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

На март 2015 назначено рассмотрение доклада Беларуси в Комитете по правам человека ООН

Периодический доклад Беларуси о ситуации с правами человека в стране должен был быть представлен до 7 ноября 2001 года в Комитет по правам человека ООН, однако был отправлен с 10-летней задержкой только 15 декабря 2011 года. Последний периодический доклад был рассмотрен в 1997 году, поэтому в докладе освещаются вопросы соблюдения Международного пакта о гражданских и политических правах в Беларуси за период с ноября 1997 по март 2015 года.

Доклад подготовлен и представлен в соответствии со статьей 40 Международного пакта о гражданских и политических правах.

Рассмотрен доклад будет в марте 2015 года на 113-й сессии Комитета. Информация об этом размещена на веб-сайте Управления Верховного комиссара ООН по правам человека.

На сессии в марте 2015 года в Комитете будет рассмотрен только первый этап отчёта. После этого, согласно принятой в октябре 2009 года новой процедурой, государству будет направлен перечень вопросов (которые называются перечнем вопросов до представления докладов), а затем – Комитет будет рассматривать письменные ответы вместо периодических докладов (сейчас это носит название целевых докладов, основанных на ответах на перечень вопросов). И только после этого Комитет на одной из следующих сессий вынесет свои заключительные замечания по докладу государства.

Процедура рассмотрения периодических докладов государств-участников Пакта предусматривает также представление в Комитет альтернативной информации о выполнении Пакта со стороны правозащитных неправительственных организаций.

Правозащитник Роман Кисляк считает, что Беларусь не представляла вовремя периодические доклады в связи с массовыми нарушениями гражданских и политических прав в этот период. Согласно тексту представленного Беларусью доклада, – говорит Роман Кисляк, – в стране с правами человека нет никаких проблем, поэтому большое значение для формулирования вопросов к белорусскому правительству будет иметь альтернативная информация о действительном положении прав человека.

Комитет по правам человека был создан в 1976 году соответственно Пакта о гражданских и политических правах для контроля выполнения его положений государствами-участниками. Комитет состоит из 18 экспертов, избранных государствами, но действующих в индивидуальном качестве независимо от государств.

Беларусь (тогда ещё Белорусская Советская Социалистическая Республика) подписала Международный пакт о гражданских и политических правах 19 марта 1968, ратифицировала его 5 октября 1973, он вступил в силу с 23 марта 1976 года.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: Раман Кісьляк
Фота: А.Лапіцкага

Цэтлікі: , ,

One thought on “На сакавік 2015 года прызначаны разгляд дакладу Беларусі ў Камітэце па правах чалавека ААН”

  1. Падцягнуць бы “хвасты” да сакавіка 2015… ды так, каб не было сорамна за Беларусь і нарэшце не на словах, а на справе палепшыўся стан з правамі чалавека ў краіне!

    Няўжо ніхто з уладу трымаючых дагэтуль так і не заўважыў, што зкарумпаваны цалкам па “ідэалягічнай вэртыкалі” рэжым грубейшым чынам парушае канстытуцыйнае права?!

    Тым часам у Беларусі даўно ўведзены й дзенічае фактычна “антыканстытуцыйны парадак”. Грамадзяне пазбаўленыя ўласных фундамэнтальных і неад’емных правоў – права на свабодны выбар, на асацыяцыі, свабоду мірных сходаў і выказваньняў, на бесперашкодны распаўсюд інфармацыі, на асабістую недатыкальнасьць і справядлівую судовую абарону ды ўзнаўленьне ў судовым парадку парушаемых грамадзка-палітычных правоў і свабодаў у краіне.

    І не сорамна тым, хто давёў сваю краіну, беларускі народ, да падобнай прыніжальнага ганебнага стану?!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>