Не забірай жыцьцё!
2014 30/06

Пасьля нядаўняга вызваленьня з Бабруйскай калёніі вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага за кратамі ў няволі ў Беларусі застаюцца й іншыя палітвязьні.

Каб яшчэ акрэсьлена нагадаць пра гэта, перад пачаткам сваёй прэс-канфэрэнцыі ў Вільні (відэа – у дадатку) нядаўні палітвязень зьняў зь дзьвярэй Беларускага дома правоў чалавека плякат “Свабоду Алесю Бяляцкаму”, выказаўшы надзею на тое, што выйдуць на свабоду й астатнія – па палітычных матывах у зьняволеньні ў Беларусі яшчэ знаходзяцца сем чалавек. Інфармацыйныя матэрыялы ў ДПЧ заўсёды нагадваюць пра гэта. Тут таксама стала працуе паштовая скрыня для ліставаньня да палітвязьняў (гл. фота).

Беларускі Дом Правоў Чалавека імя Барыса Звоскава, які з-за дзейснага ў Беларусі рэжыму ад моманту свайго ўтварэньня знаходзіцца ў выгнаньні, штодня працуе дзеля пашырэньня ведаў пра правы чалавека, дзеля ўзмацненьня праўнай ды праваабарончай салідарнасьці, дзеля пераменаў сытуацыі ў краіне да лепшага.

Беларускія палітвязьні








*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

Алесь Беляцкий в Вильнюсе вновь напомнил о белорусских политзаключённых (фото пресс-конференции)

После недавнего освобождения  из Бобруйской колонии известного белорусского правозащитника Алеся Беляцкого за решёткой в ​​неволе в Беларуси остаются и другие политзаключённые.

Чтобы ещё раз чётко напомнить об этом, перед началом своей  пресс-конференции в Вильнюсе (видео – в приложении) недавний политзаключённый снял с дверей Белорусского дома прав человека плакат “Свободу Алесю Беляцкому”, выразив надежду на то, что выйдут на свободу и остальные – по политическим мотивам в заключении в Беларуси ещё находятся семь человек. Информационные материалы в ДПЧ всегда напоминают об этом. Здесь также постоянно работает почтовый ящик для отправления корреспонденции политзаключенным (см. фото).

Белорусский Дом Прав Человека имени Бориса Звозскова, который из-за действующего в Беларуси режима с момента своего образования находится в изгнании, ежедневно работает для распространения знаний о правах человека, для усиления правовой и правозащитной солидарности, ради перемен ситуации в стране к лучшему.

ДАДАТАК:

Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – Алесь Бяляцкі ў Вільні 28.06.2014, сем беларускіх палітвязьняў і спэцыяльная паштовая скрыня ў ДПЧ для ліставаньня зь імі.

Фота: Аляксей Лапіцкі

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Алесь Бяляцкі ў Вільні зноў нагадаў пра беларускіх палітвязьняў (фота, відэа прэс-кафэрэнцыі)”

  1. AL says:

    Пасьля выхаду па амністыі Алеся Бяляцкага ў Беларусі застаецца сем палітвязьняў.

    Напішы ліст палітвязьню!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>