2014 30/06

Алесь Бяляцкі сустрэўся з сваімі сябрамі, калегамі-праваабаронцамі й юрыстамі з замежжа ды розных рэгіянальных адзьдзяленьняў ПЦ “Вясна” Беларусі.

Сустрэча пачалася ў радаснай абстаноўцы й была зьмястоўнай і запамінальнай. На ёй праваабаронцы абмяняліся інфармацыяй, думкамі й скаардынавалі свае бліжэйшыя пляны. Было шмат размоваў наконт сытуацыі са зьняволеньнем і даўгачаканым вызваленьнем па амністыі старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч:
– Мне думаецца, што вызваленьне Алеся зьвязанае найперш з досыць прынцыповай пазыцыяй Эўразьвязу па пытаньні вызваленьня беларускіх палітвязьняў, з тым міжнародным ціскам на беларускія ўлады, які аказваўся ўсе гэтыя тры гады ня толькі міждзяржаўнымі аб’яднаньнямі, як Эўразьвяз ці Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў, але й нашымі калегамі, прадстаўнікамі міжнародных праваабарончых арганізацыяў. Ну і мы канешне, нашая дзейнасьць, сама арганізацыя, якая шмат у чым спрыяла вызваленьню.

Пытаньне з палітычнымі вязьнямі ня зьнятае з павесткі дня, кажа кіраўнік швэцскай праваабарончай арганізацыі Ostgruppen Марцін Угла:
– Вызваленьне Алеся Бяляцкага – гэта, канешне вялікая радасьць. Мы будзем працягваць супрацоўнічаць. Трэба, каб вызвалілі ўсіх палітвязьняў.

Алесь Бяляцкі быў вызвалены 21 чэрвеня – у дзень уступленьня ў сілу Закона “Аб амністыі ў сувязі з 70-годзьдзем вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Ён правёў у зьняволеньні 1052 дні.

Не згубіць сваю годнасьць – галоўная праблема зьняволеных у Беларусі

„Нашу турэмную сыстэму, куды зьмяшчаюць людзей на перавыхаваньне, трэба рэфармаваць. Але ў комплексе з рэфармаваньнем усёй дзяржавы“, – кажа нядаўна вызвалены палітычны вязень, старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі:

– Зьняволеныя ў беларускіх турмах – гэта дастаткова вялікі кантынгент, у якіх ёсьць праблемы – псыхалягічныя праблемы, псыхічныя праблемы. Канешне, трэба было б, каб значна пашырыўся штат, у першую чаргу – псыхолягаў. Гэтага нічога ня робіцца. Там усіх трымаюць, як жывёлаў. Гуманнае грамадзтва мусіць усё ж даць магчымасьць прыстойнага ўтрыманьня нават злачынцаў, каб чалавек не губляў сваю годнасьць.

P/S  Яшчэ 28-га траўня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ пра рэарганізацыю папраўчых калёній. Наколькі гэта паправіць становішча зьняволеных – пакажа час.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Вместе с Алесем в Вильнюсе (фота)

Алесь Беляцкий встретился со своими друзьями, коллегами-правозащитниками и юристами из зарубежья и разных региональных отделения ПЦ “Вясна” Беларуси.

Встреча началась в радостной обстановке и была содержательной и запоминающейся. На ней правозащитники обменялись информацией, мнениями и скоординировали свои ближайшие планы. Было много разговоров по поводу ситуации со заключением и долгожданным освобождением по амнистии председателя ПЦ Вясна” Алеся Беляцкого.

Заместитель председателя правозащитного центра «Вясна» Валентин Стефанович:

– Мне думается, что освобождение Алеся связано прежде всего с достаточно принципиальной позицией Евросоюза по вопросу освобождения белорусских политзаключённых, с тем международным давлением на белорусские власти, которое оказывалось все эти три года не только межгосударственными объединениями, как Евросоюз или Организация Объединенных Наций, но и нашими коллегами, представителями международных правозащитных организаций. Ну и мы конечно, наша деятельность, сама организация, которая во многом способствовала освобождению.

Вопрос с политическими заключенными не снят с повестки дня, говорит руководитель шведской правозащитной организации Ostgruppen Мартин Угла:

– Освобождение Алеся Беляцкого – это, конечно большая радость. Мы будем продолжать сотрудничать. Нужно, чтобы освободили всех политзаключённых.

Алесь Беляцкий был освобожден 21 июня – в день вступления в силу Закона “Об амнистии в связи с 70-летием освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков”. Он провел в заключении 1052 дня.

Не потерять своё достоинство – главная проблема политзаключённых в Беларуси

“Нашу тюремную систему, куда помещают людей на перевоспитание, нужно реформировать. Но в комплексе с реформированием всего государства”, – говорит недавно освобождённый политический заключённый, председатель правозащитного центра «Вясна» Алесь Беляцкий:

– Заключённые в беларуских тюрьмах – это достаточно большой контингент, у которых есть проблемы – психологические проблемы, психические проблемы. Конечно, надо было бы, чтобы значительно расширился штат, в первую очередь – психологов. Этого ничего не делается. Там всех держат, как животных. Гуманное общество должно всё же дать возможность приличного содержания даже преступников, чтобы человек не терял свое достоинство.

P/S Ещё 28 мая Александр Лукашенко подписал указ о реорганизации исправительных колоний. Насколько это поправит положение заключённых – покажет время.

ФОТА З СУТРЭЧЫ:

 

Паводле Радыё Рацыя,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота: А.Лапіцкага пры дапамозе В.Саламатавай

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>