Не забірай жыцьцё!
2014 03/07

Праваабаронцы Сяржук Русецкі ды Тамара Шчапёткіна падалі заяўку на правядзеньне пікету да 27 ліпеня, каб нагадаць жыхарам гораду Бяроза пра Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, прынятую 24 гады таму Вярхоўным Саветам.

У пікеце заплянаваны ўдзел каля 10 чалавек. Мяркуемае месца правядзеньня – цэнтральны стадыён гораду.

Акрамя як нагадаць жыхарам пра Дэклярацыю, праваабаронцы маюць намер выказаць пратэст супраць разьмяшчэньня расейскіх вайсковых баз на тэрыторыі Беларусі. Яны лічаць іх прысутнасьць небясьпекаю для сувэрэнітэту краіны. Адной з мэтаў пікету таксама ёсьць і выказваньне салідарнасьці з палітвязьнямі й патрабаваньне іхнага вызваленьня.

Заявы на абслугоўванне пікета накіраваныя ў ЖКГ, бальніцу й РАУС.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Березовские правозащитники подали заявку на пикет к годовщине принятия Декларации о суверенитете Беларуси

Правозащитники Сергей Русецкий и Тамара Щепеткина подали заявку на проведение пикета до 27 июля, чтобы напомнить жителям города Березы о Декларации о государственном суверенитете Беларуси, принятой 24 года назад Верховным Советом.

В пикете запланировано участие около 10 человек. Предполагаемое место проведения – центральный стадион города.

Кроме как напомнить жителям о Декларации, правозащитники намерены выразить протест против размещения российских военных баз на территории Беларуси. Они считают их присутствие опасностью для суверенитета страны. Одной из целей пикета является и выражение солидарности с политзаключёнными и требование их освобождения.

Заявления на обслуживание пикета направлены в ЖКХ, больницу и РОВД.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

2 thoughts on “Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет да гадавіны прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі”

  1. Відавочна, што менавіта гэта й ёсьць ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ! І …

    Для правядзеньня пікету ў гэты дзень (на адгарожаным ад галоўных людзкіх плыняў стадыёне) трэба прасіць улады, пад іхным прымусам адсылаць запыты на заключэньне ПЛАТНЫХ дамоваў для аказаньня быццам бы неабходных спэцыяльных платных паслугаў ад міліцыі, мэдыкаў ды камунальнікаў (міліцыю, дзякуй …, зь вялікімі баямі ў некаторых гарадах з гэтага сьпісу выкрэсьлілі, бо падобны парадак супярэчыць прапісанаму ў Пастанове Савету Міністраў Беларусі за №207, але, як бачна, яшчэ далёка ня ўсюды) …

    Аднак, гэта яшчэ не факт, што дазволяць…!!! ДЫК якая тут незалажнасьць альбо свабода?! ДЗЕ МЫ АПЫНУЛІСЯ?! ДЗЕ дагэтуль ЖЫВЕМ?! Ці гэта можа быць толькі нам здаецца, што мы тут з вамі ўсе ГРАМАДЗЯНЕ?

    На самой жа справе ў нас сапраўды ёсьць прапісанае ў арт. 35 Канстытуцыі Беларусі права на мірныя сходы, а ў дзяржавы ёсьць пазытыўны абавязак гэтае права гарантаваць. Таму ня можа быць размовы пра любыя прымусовыя (а фактычна неправамерныя платныя дамовы на рэалізацыю канстытуцыйнага права), бо гэта навогул супярэчыць і Канстытуцыі, і МПГіПП, і нормам ГК…

    АДНАК, сытуацыя – ПАКАЗАЛЬНА! ПРОСІМ ва ўладаў выказаць падтрымку сваёй ДЗЯРЖАВЕ, пры гэтым думаем, як разабрацца з дзяржрэкетам наконт дамоваў і невырашальнасьцю сытуацыі, калі (напрыклад) у адпаведнасьці з Пастановай Савміну №207 міліцыянт павінен дзейнічаць зусім па-іншаму і ён НЕ БЯРЭ за сваю працу грошы …, а нас іх яму прымушаюць настойліва прапаноўваць…

    У выніку не будзе дамовы (хаця б зь міліцыянтам) – не выкананыя ўмовы адпаведнага прыдуманага мясцовымі ўладамі парадку, заяўку (фармальна) ужо можна адхіляць. Што й робіцца без азіраньня на неправамернасьць такіх дзеяньняў, на рашэньні КПЧ ААН і сутнасьць патрабаваньняў артыкулаў 23 і 35 Канстытуцыі ды арт. 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

    І да якога часу? Да новай рэвалюцыі ці да сапраўднай незалежнасьці? Калі нарэшце пачне працаваць не антыканстытуцыйная ды антыбеларуская ў сваёй аснове намэнклятурна-ідэалягічная мэтазгоднасьць, а элемэнтарныя нормы права, нашая Канстытуцыя – наш Асноўны Закон незалежнай краіны Рэспублікі Беларусь, у якой мы ўсе, кожны з нас пакуль што толькі неяк выжываем, а не жывем.

    А так хацелася б жыць у сапраўды вольнай, праўнай ды незалежнай, паважаючай сябе і свой народ Беларусі!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>