2014 04/07

Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет да гадавіны прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі ад 27 ліпеня 1991 году. Відавочна, што менавіта гэта й ёсьць ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ! Бо менавіта ў гэты час Вярхоўным Саветам БССР была адкрыта новая важная старонка ў гісторыі нашай краіны.

Праваабаронцы зь Бярозы такім чынам спадзяюцца, што абраўшы дазволенае месца, гарадзкі стадыён, яны маюць шанец атрымаць ад мясцовых уладаў дазвол на правядзеньне пікетаваньня для публічнага выказваньня ўласных меркаваньняў. Яны лічуць, што гэта дазволіць ім у тым ліку выказаць свае патрыятычныя пачуцьці ды павагу да вельмі важнай для кожнага сьвядомага беларуса гістарычнай падзеі.

Для правядзеньня пікету ў гэты дзень (на адгарожаным ад галоўных людзкіх плыняў стадыёне) трэба прасіць улады, пад іхным прымусам адсылаць запыты на заключэньне ПЛАТНЫХ дамоваў для аказаньня быццам бы неабходных спэцыяльных платных паслугаў ад міліцыі, мэдыкаў ды камунальнікаў (міліцыю, дзякуй …, зь вялікімі “баямі” ў некаторых гарадах з гэтага сьпісу ўжо выкрэсьлілі, бо падобны парадак супярэчыць прапісанаму ў Пастанове Савета Міністраў Беларусі за №207, але, як бачна, яшчэ далёка ня ўсюды).

Аднак, гэта яшчэ ня ёсьць фактам таго, што ўлады дазволяць правесьці заяўлены мірны сход грамадзянаў у Бярозе! Дык якая тут незалежнасьць альбо свабода?! Дзе мы апынуліся?! Дзе дагэтуль жывем?! Ці гэта можа быць толькі нам здаецца, што мы тут з вамі ўсе грамадзяне?

На самой жа справе ў нас сапраўды ёсьць прапісанае ў арт.35 Канстытуцыі Беларусі права на мірныя сходы, а ў дзяржавы ёсьць пазытыўны абавязак гэтае права гарантаваць грамадзянам краіны. Таму ня можа быць размовы пра любыя прымусовыя (а фактычна неправамерныя) платныя дамовы на рэалізацыю гэтага канстытуцыйнага права, бо гэта навогул супярэчыць і Канстытуцыі, і МПГіПП, і нормам ГК Рэспублікі Беларусь.

Аднак, сытуацыя – паказальная! Просім ва ўладаў выказаць падтрымку сваёй дзяржаве, пры гэтым думаем, як адбіцца ад дзяржаўнага рэкету наконт дамоваў і невырашальнай сытуацыі, у якой (напрыклад) у адпаведнасьці з Пастановай Савміну №207 міліцыянт павінен дзейнічаць зусім па-іншаму. І ён не бярэ за сваю працу грошы (бо не мае на гэта права), а нас (усіх заяўнікоў мірных сходаў у Беларусі) пад пагрозаю недазволу заяўленага мерапрыемства ці забароны рэалізацыі нашага неад’емнага канстытуцыйнага права – прымушаюць іх яму настойліва прапаноўваць (!?). Што гэта? Як гэта ўсё кваліфікаваць?!

У выніку штучна ствараецца такая сытуацыя, пры якой у выпадку, калі ня будзе атрыманая дамова (хаця б зь міліцыяй) – умовы адпаведнага прыдуманага мясцовымі ўладамі парадку лічацца нявыкананымі, і заяўку (фармальна) ужо можна адхіляць. Што й робіцца без аглядки на неправамернасьць такіх дзеяньняў, на рашэньні КПЧ ААН і сутнасьць патрабаваньняў артыкулаў 23 і 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ды арт. 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП).

І да якога часу гэта ўсё будзе доўжыцца? Да новай рэвалюцыі … ці да сапраўднай незалежнасьці?! Калі нарэшце пачне працаваць не антыканстытуцыйная ды антыграмадзянская, антыбеларуская ў сваёй аснове намэнклятурна-ідэалягічная мэтазгоднасьць, а элемэнтарныя нормы права, нашая Канстытуцыя – Асноўны Закон нашай незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь, у якой мы ўсе, кожны з нас, пакуль што толькі неяк выжываем, а не жывем?!

Бо наш грамадзянскі статус цалкам перакрэсьлены, а Канстытуцыйны суд не заўважае падобных злоўжываньняў уладаю й парушэньняў канстытуцыйнай законнасьці, агульнапрызнаных міжнародных стандартаў права. Бо судовая сыстэма не выконвае сваіх функцыяў і не зьяўляецца па сутнасьці незалежнай судовай уладаю, а ўрад краіны інгнаруе свае наўпростыя абавязкі па безумоўным выкананьні патрабаваньняў міжнародных дамоваў у галіне грамадзянскіх правоў і свабодаў (такіх дакумэнтаў як МПГіПП і факультатыўнага пратакола да яго), а таксама адмаўляецца выконваць адпаведныя рашэньні КПЧ ААН адносна пастаянна фіксуемых шматлікіх парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.

А так хацелася б жыць у вольнай, сапраўды праўнай ды незалежнай, паважаючай сябе, сваіх грамадзянаў і свой народ Беларусі!

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Алексей Лапицкий: А так хотелось бы жить в свободной, действительно правовой и независимой, уважающих себя и свой ​​народ Беларуси!

Березовские правозащитники подали заявку на пикет к годовщине принятия Декларации о государственном суверенитете Беларуси от 27 июля 1991 года. Очевидно, что именно это и есть ДЕНЬ НЕЗАВИСИМОСТИ БЕЛАРУСИ! Ведь именно в это время Верховным Советом БССР была открыта новая важная страница в истории нашей страны.

Правозащитники из Берёзы таким образом надеются, что выбрав разрешенное место, городской стадион, они имеют шанс получить от местных властей разрешение на проведение пикетирования для публичного выражение собственных мнений. Они считают, что проведение этого мероприятия позволит им в том числе выразить свои патриотические чувства и уважение к очень важному для каждого сознательного белоруса историческому событию.

Для проведения пикета в этот день (на отгороженном от главных людских потоков стадионе) нужно просить власти, под их принуждением отсылать запросы на заключение ПЛАТНЫХ договоров для оказания якобы необходимых специальных платных услуг от милиции, медиков и коммунальщиков (милицию, спасибо …, с большими «боями» в некоторых городах из этого списка уже исключили, потому что подобный порядок противоречит прописанному в Постановлении Совета Министров Беларуси за № 207, но, как видно, ещё далеко не везде).

Однако, это ещё не является фактом того, что власти позволят провести заявленное мирное собрание граждан в Берёзе! Так какая тут независимость или свобода? Где мы оказались? Где до сих пор живем? Или это может быть только нам кажется, что мы тут с вами все граждане?

На самом же деле у нас действительно имеется прописанное в ст.35 Конституции Беларуси право на мирные собрания, а у государства существует позитивная обязанность это право гарантировать гражданам страны. Поэтому не может быть речи о любых принудительные (а фактически неправомерных) платных договорах на реализацию этого конституционного права, так как это вообще противоречит и Конституции, и МПГиПП, и нормам ГК Республики Беларусь.

Однако, ситуация – показательная! Просим у властей выразить поддержку своему государству, при этом думаем, как отбиться от государственного рэкета относительно договоров и нерешаемой ситуации, в которой (например) в соответствии с Постановлением Совмина № 207 милиционер должен действовать совершенно по-другому. И он не берёт за свою работу деньги (так как не имеет на это право), а нас (всех заявителей мирных собраний в Беларуси) под угрозой неразрешения заявленного мероприятия или запрета реализации нашего неотъемлемого конституционного права – заставляют их ему настойчиво предлагать (!?). Что это? Как это всё квалифицировать?

В результате искусственно создаётся такая ситуация, при которой в случае, если не будет получен договор (хотя бы с милицией) – условия соответствующего придуманного местными властями порядке считаются невыполненными, и заявку (формально) уже можно отклонять. Что и делается без оглядки на неправомерность таких действий, на решения КПЧ ООН и суть требований статей 23 и 35 Конституции Республики Беларусь и ст. 21 Международного Пакта о гражданских и политических правах (МПГиПП).

И до каких пор это всё будет продолжаться? До новой революции … или до подлинной независимости? Когда наконец начнёт работать не антиконституционная и антигражданская, антибелорусская в своей основе номенклатурно-идеологическая целесообразность, а элементарные нормы права, наша Конституция – Основной Закон нашего независимого государства Республики Беларусь, в котором мы все, каждый из нас, пока лишь только как-то выживаем, а не живём?!

Ведь наш гражданский статус полностью перечёркнут, а Конституционный суд не замечает подобных злоупотреблений властью и нарушений конституционной законности, общепризнанных международных стандартов права. Ведь судебная система не выполняет своих функций и не является по существу независимой судебной властью, а правительство страны игнорирует свои прямые обязанности по безусловному выполнению требований международных соглашений в области гражданских прав и свобод (таких документов как МПГиПП и факультативного протокола к нему), а также отказывается выполнять соответствующие решения КПЧ ООН относительно постоянно фиксируемых многочисленных нарушений прав человека в Беларуси.

А так хотелось бы жить в свободной, действительно правовой и независимой, уважающей себя и свой ​​народ Беларуси!

ДАДАТКІ: Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №207

Аляксей Лапіцкі,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>