2014 06/07

Усьлед за менскім гарвыканкамам, які забараніў правядзеньне народнага сьвята й шэсьце ў вышыванках у сталіцы Беларусі, улады горада аўтазаводцаў Жодзіна, які знаходзіцца ў наўпростым абласным падпарадкаваньні, таксама адмовіліся ад правядзеньня Купальля ў горадзе.

Чым гэта ўсё тлумачыцца, невядома. Аднак па мясцовым тэлеканале ў бягучым радку абвестках, дадзеная інфармацыя тэрмінова даводзіцца да ўсіх мясцовых тэлегледачоў.

Такім чынам, сапраўды цёплыя летнія дні ў горадзе БелАЗаў народны абрад і вадаёмы апынуліся пад забаронай. Што за гэтым стаіць і каму гэта выгодна? Навошта забараняць традыцыі? Дзеля якой мэты й ці магчыма іх забараніць навогул… – адкажа час.

А пакуль маем, што маем. І канстатуем – не ўсё так добра, як малююць прапагандысты, у нашым цалкам залежным ад суседзяў “каралеўстве”

Аляксей Лапіцкі:
– Жодзінскія ўлады сёлета фактычна забаранілі Купальле. Пасьля пампэзнага сьвяткаваньня 03 ліпеня з запрошаным на канцэрт Саладухам ды Песьнярамі, грандыёзнымі фэйерверкамі, пасьля менскага параду… раптам ўпершыню гарвыканкам зусім адмовіўся праводзіць сьвяткаваньне народнага абраду Купальле.

Варта адзначыць, што дзейснае заканадаўства ды існуючая адміністратыўна-судовая практыка забараняе любыя масавые мерапрыемствы (мірныя сходы) беларусам без дазволу мясцовых уладаў. Для правядзеньня заяўленага мерапрыемства патрабуецца падаць заяўку за 15 дзён і атрымаць дазвол. За парушэньне дадзенага парадку ўжываюцца адміністратыўныя санкцыі ў выглядзе пакараньня штрафамі ды пазбаўленьнем волі да 15 сутак арганізатараў ды актыўных удзельнікаў любога несанкцыянаванага мерапрыемства.

Такім чынам, падобнай раптоўнай адменаю Купальля, якое заўсёды ладзілася цэнтралізавана па рашэньні Жодзінскага гарвыканкаму, кіраўніцтва гораду фактычна паставіла гараджанаў, якія пажадалі б належным чынам адсьвяткаваць Купальле самастойна, пад пагрозу адміністратыўнага перасьледу.

“Нічога сабе такі падаруначак, трэба прызнаць. Не чакаў я такога ад нашага кіраўніцтва”, – прызнаўся жодзінскі парваабронца.

Больш фота з Купальльля, якое адбывалася ў Жодзіне летась можна убачыць тут

Паволое licviny.info
Алесь ЛЕТА
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота А.Лапцкага

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>