Не забірай жыцьцё!
2009 28/02

ЖуковкийКаардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” у Гомелі Кастусь Жукоўскі, што адбывае пакараньне ў ізалятары часовага ўтрыманьня, абвясьціў галадоўку. Аб гэтым ён паведаміў агенцыі БЕЛАПАН па тэлефоне.

Актывіст адзначыў, што сябры перадалі яму цёплыя рэчы, аднак пакеты з сокам для К.Жукоўскага супрацоўнікі ізалятара прыняць адмовіліся.

Нагадаем, 23 лютага актывіст быў асуджаны на сем сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі, прысьвечанай Дню роднай мовы. 21 лютага сем чалавек выйшлі на галоўную вуліцу Гомелю з плакатамі на грудзі, на якіх надпіс “Родная мова” быў перакрэсьлены штампам “забароненае”. Роты ўдзельнікаў акцыі былі завязаныя чырвона-зялёнымі павязкамі. Актывісты мелі на мэце прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблемаў з роднай моваю. Усе былі затрыманыя міліцыяй. Удзельнікі акцыі былі пакараныя буйнымі штрафамі, а К.Жукоўскі — асуджаны да арышту.

Для гомельскага каардынатара аргкамітэта па стварэньні БГД гэта ўжо ня першы адміністрацыйны арышт. Падчас кожнага зь іх ён абвяшчае галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага затрыманьня.

*
*

(Паведамленьне, рас.)

Координатор оргкомитета по созданию партии “Белорусская христианская демократия” в Гомеле Константин Жуковский, отбывающий наказание в изоляторе временного содержания, объявил голодовку. Об этом он сообщил агентству БелаПАН по телефону.

Активист отметил, что друзья передали ему теплые вещи, однако пакеты с соком для К.Жуковского сотрудники изолятора принять отказались.

Напомним, 23 февраля активист был осужден на семь суток административного ареста за участие в акции, посвященной Дню родного языка. 21 февраля семь человек вышли на главную улицу Гомеля с плакатами на груди, на которых надпись “Родная мова” была перечеркнута печатью “запрещено”. Рты участников акции были завязаны красно-зелеными повязками. Активисты намеревались привлечь внимание общественности к проблемам родного языка. Все были задержаны милицией. Участники акции были наказаны крупными штрафами, а К.Жуковский — приговорен к аресту.

Для гомельского координатора оргкомитета по созданию БХД это уже не первый административный арест. Во время каждого из них он объявляет голодовку в знак протеста против незаконного задержания.

Паводле “Белорусские новости”

Падрыхтаваў Алесь Лета,
Licviny-INFA

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>