2014 25/06

Упраўленьнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зарэгістраваны зварот у КПЧ жыхара вёскі Буяны Віцебскага раёну Леаніда Здрэстава.

Актывіст вымушаны быў зьвярнуцца ў міжнародны ворган па абарону пасьля таго, як улады адмовілі яму ў дазволе на правядзеньне пікету, а ўсе судовыя інстанцыі, у якіх ён спрабаваў быў абскардзіць гэтую адмову, – ад Кастрычніцкага райсуду Віцебску да Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь – сталі на бок уладаў.

Мэта пікету, які ў выніку забароны ўладамі Леанід Здрэстаў так і ня зладзіў: інфармаваньне жыхароў Віцебскай вобласьці пра сыстэматычныя парушэньні дзяржаўнымі ворганамі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь ягоных правоў і законных інтарэсаў. Пікет быў забаронены намесьнікам кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску Віктарам Галанавым на той падставе, што арганізатар пікету не заключыў дамоваў з службай ЖКГ, міліцыяй і паліклінікай, тым самым ня выканаўшы патрабаваньняў рашэньня Віцебскага гарвыканкаму № 881 ад 10 ліпеня 2009 году «Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску».

Варта адзначыць, што ў пікеце мусіў браць удзел толькі адзін чалавек. Леанід Здрэстаў перакананы, што такое адзіночнае пікетаваньне паводле свайго практычнага й юрыдычнага сэнсу ніяк ня можа ўважацца за масавае мерапрыемства, таму адмова яму ў правядзеньні акцыі на падставе заканадаўства аб масавых мерапрыемствах – гэта бязглуздзіца. Тым ня менш беларускія суды гэтага аргумэнту не пачулі.

Леанід Здрэстаў – ня першы жыхар Віцебшчыны, якому мясцовыя ўлады забаранілі пікет, які ня змог адстаяць свае правы ў судох і які ў выніку зьвярнуўся ў Камітэт ААН па правох чалавека. Як правіла, КПЧ у такіх выпадках падтрымлівае заяўнікаў і прызнае, што ўлады парушылі іх правы на распаўсюд інфармацыі ды публічнае выказваньне сваіх меркаваньняў. У сваіх рашэньнях па гэткіх справах КПЧ зьвяртае ўвагу ўладаў Беларусі на неабходнасьць прыняцьця мераў па недапушчэньні такіх парушэньняў правоў чалавека ў будучыні.

Аднак у габінэтах беларускіх начальнікаў зважаць на рашэньні КПЧ не сьпяшаюцца. Рашэньне Віцебскага гарвыканкаму, спасылаючыся на якое за амаль пяць гадоў мясцовыя ўлады не дазволілі ў Віцебску ніводнай акцыі апазыцыянэраў і грамадзкіх актывістаў, скасоўваць, здаецца, ніхто не зьбіраецца. Як ніхто не зьбіраецца нешта мяняць і ў законе «Аб масавых мерапрыемствах», які дае права мясцовым уладам на ўласны одум забараняць грамадзянам ладзіць мірныя акцыі й публічна выказваць свае меркаваньні, што несумяшчальна з прынцыпамі дэмакратыі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Зарегистрирована очередная жалоба в Комитет ООН по правам человека

Управлением Верховного комиссара ООН по правам человека зарегистрировано обращение в КПЧ жителя деревни Буяны Витебского района Леонида Здрэстава. Активист вынужден был обратиться в международный орган за защитой после того, как власти отказали ему в разрешении на проведение пикета, а все судебные инстанции, в которых он пытался был обжаловать этот отказ, – от Октябрьского райсуда Витебска до Верховного Суда Республики Беларусь – стали на сторону властей.

Цель пикета, который в результате запрета властями Леонид Здрэстав так и не провёл: информирование жителей Витебской области о систематические нарушения государственными органами и организациями Республики Беларусь его прав и законных интересов. Пикет был запрещён заместителем главы администрации Октябрьского района Витебска Виктором Галановым на том основании, что организатор пикета не заключил договоров с службой ЖКХ, милицией и поликлиникой, тем самым не выполнив требований решения Витебского горисполкома № 881 от 10 июля 2009 года «О массовых мероприятиях в г.Витебске».

Следует отметить, что в пикете должен был участвовать только один человек. Леонид Здрэстав убеждён, что такое одиночное пикетирование по своему практическому и юридическому смыслу никак не может рассматриваться как массовое мероприятие, поэтому отказ ему в проведении акции на основании законодательства о массовых мероприятиях – это бред. Тем не менее белорусские суды этого аргумента не услышали.

Леонид Здрэстав – не первый житель Витебской области, которому местные власти запретили пикет, который не смог отстоять свои права в судах и который в итоге обратился в Комитет ООН по правам человека. Как правило, КПЧ в таких случаях поддерживает заявителей и признает, что власти нарушили их права на распространение информации и публичное выражение своих мнений. В своих решениях по таким делам КПЧ обращает внимание властей на необходимость принятия мер по недопущению таких нарушений прав человека в будущем.

Однако в кабинетах белорусских начальников обращать внимание на решения КПЧ не обращают. Решение Витебского горисполкома, ссылаясь на которое за почти пять лет местные власти не разрешили в Витебске ни одной акции оппозиционеров и общественных активистов, отменять, кажется, никто не собирается. Как никто не собирается что-то менять и в законе «О массовых мероприятиях», дающий право местным властям на собственный неуверенность запрещать гражданам организовывать мирные акции и публично выражать свое мнение, что несовместимо с принципами демократии.

Паводле «Віцебская Вясна”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Пратал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>