Не забірай жыцьцё!
2014 12/07

Такое пытаньне насамрэч паўстала сёньня ў Жодзінскім Галоўным паштовым адзьдзяленьні, калі туды па сваіх тэрміновых справах завітаў мясцовы праваабаронца Аляксей Лапіцкі, каб аплаціць дзяржпошліну за наглядную скаргу ў Менскі абласны суд і адправіць па прызначэньні належную паштовую карэспандэнцыю.

Спачатку, атрымаўшы ад праваабаронцы пісьмовыя дадзеныя рэквізытаў Беларусбанку для аплаты дзяржпошліны па нагляднай скарзе, адна з супрацоўніц пошты, Марыя Ачыпоўская, верагодна, нешта не зразумеўшы па-беларуску, адмовілася афармляць плацёж у Беларусбанк з тлумачэньнем “Жодзінскі Галоўпаштампт не працуе” – увага – “з такімі банкамі”.

Каб пералічыць неабходныя грошы прыйшлось запамятаць пра “адно вакно”, бегчы праз дождж у суседні, як раз той жа “Беларусбанк” ды адстаяць у ім чаргу. Аднак, пасьля вяртаньня на пошту, ужо пры адпраўленьні самой карэспандэнцыі, замаскіяваная праблема зноў пра сябе нагадала.

Так, на пытаньне пра наяўнасьць паштовых капэртаў фармату А5 для адсылкі лістоў, аніводная з касірак не здолела адказаць адэкватна. Адказ быў зноў: “няма”. Аднак, праз хвіліну-другую капэрту ўсё ж набыць удалося менавіта ў іх. Перакладчыкі знайшліся сярод кліентаў, якія патрумачылі супрацоўніцы пошты Марыі Іарданскай, што ад яе патрабуецца.

У адказ апошняя, адзначыла прыкладна наступнае: “Трэба размаўляць як усе. Я нарадзілася не ў Беларусі й не разумею на беларускай мове. Ды й навогул, я й не павінна яе ведаць! Навошта мне гэта?!”

Далей была, як кажуць, “праца над памылкамі”… – тлумачэньне абавязкаў супрацоўнікаў беларускай пошты, якія працуюць з кліентамі ў Беларусі.

Дзіва, бо прыгоды на гэтым ня скончыліся. Усё толькі распачыналася. Сапраўды, ужо вельмі хутка беларускамоўнаму кліенту Жодзінскага паштовага сэрвісу прыйшлося атрымаць новую “порцыю адрэналіну” у іншым акенцы адзьдзяленьня пры адпраўленьні самой карэспандэнцыі.

Пасьля аплаты ды афармленьня нагляднай скаргі да старшыні Абласнога суду Валерыя Крайко “замоўным лістом” зноў паўстала моўнае пытаньне – разам з квітанцыяй і грашовай рэштаю Аляксей Лапіцкі атрымаў сваю карэспандэнцыю абратна. Калі ён прапанаваў усё ж прыняць капэрту з паперамі, у яго яе ўзялі, але пры гэтым безапэляцыйным тонам нагадалі: “вы маглі б ужо й самі гэта ўсё дзе-небудзь у паштовую скрыню кінуць…” Як кажуць, камэнтары залішнія.

Падчас далейшага атрыманьня асабістых дадзеных з “аднамоўных касірак” у канстатаваным афіцыйна “беларускім двухмоўі”, пры так званай вымушанай камунікацыі зь імі, прыйшлося сутыкнуцца з дадатковай праблемаю. Дужага выгляду сярэдніх гадоў дзяцюк, які пачуў спрэчку й беларускую мову, вырашыў выступіць у абарону “сабе падобных” і зьвярнуўся да беларускамоўнага апанэнта наступным чынам:

А вы, што хаціце, каб у нас тут было так, як у сябе “хахлы” зрабілі?! Паглядзіце, што там сёньня “праісходзіць”!

А вы што самы галоўны “кацап” тут? Ці проста так… за “кацапаў”? Чаму вы так свабодна дазваляеце сабе абразы ў бок укарінцаў?! Хто вам гэта дазволіў рабіць? Ды й з чаго вы ўзялі, што ўкраінцы “ўсё гэта” самі сабе “стварылі”, а не ім гэта сёньня штодня “ствараюць” як раз з “братэрскага ўсходу”?!

У адказ было глыбокае маўчаньне… – ціха, як у “падбітым танку”.

Як адзначае Аляксей Лапіцкі: “Пасьля такіх дыялёгаў прыйшлося “глытаць таблеткі” й патрабаваць для адпаведнай заявы “Кнігу заўвагаў і прапановаў” у адміністратаркі паштовага адзьдзяленьня Зосі Навіцкай“. (гл. фота)

Апошняя таксама, як аказалася падчас размовы, так і не разумее, чаму падначаленыя ёй касіркі, якія працуюць на Жодзінскім Галоўпаштампце, павінны ведаць беларускую мову (!?).

Застаецца спадзявацца, што высокае начальства Жодзінскага Галоўпаштампту разумее крышачку болей. Хацелася б верыць у тое, што беларускае заканадаўства, якім бы яно ні было кепскім, на гэты раз абавязкова спрацуе, а “прыежджыя супрацоўніцы” – альбо пройдуць неабходныя моўныя курсы, альбо атрымаюць іншыя “інструмэнты працы” й “пасады” ды дзе-небудзь у іншым месцы зоймуцца прыдатнай працай, наўпрост не зьвязанай з моўнай камунікацыяй і кантактамі з кліентамі.

Дык ці абавязаны, навогул, прыежджыя вучыць беларускую мову, калі яны атрымалі грамадзянства, жывуць і працуюць у Беларусі?!

Дадаткі:

1) Наглядная скарга да старшыні Менскага абласнога суду Валерыя Крайко па справе аб забароне пікетаваньня 04 жніўня 2013 году ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў у Жодзіне;

2) Заява да кіраўніцтва Галоўпаштампту

ФОТАРЭПАРТАЖ






06_695_apr_img_6067

Алесь ЛЕТА для
Беларускага Праўнага Парталу,
www.prava-by.info
Фота А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , ,

4 thoughts on “Дык ці павінны супрацоўнікі Галоўпаштамптаў у Беларусі ведаць беларускую мову?! (фота, дакумэнты ў дадатку)”

  1. Размаўляць па-беларуску ў Жодзіне зноў становіцца праблематычным?! Прыежджыя “працоўныя рэсурсы” “заселі” ў дзяржустановах і ў літаральным сэнсе “дыктуюць свае парадкі”.

    А вось як тады беларускамоўным дзецям ці тым, хто вучыць мову знайсьці сілы, каб супрацьстаяць падобнаму невуцтву й нахабству?

    Варта наводзіць парадак, бо дыскрымінацыя беларускамоўных нікуды не зьнікла. А пад фанфары “хаўрусных дамоваў” і “аб’яднаньне славянаў ва ўсім сьвеце” працягваецца сапраўдны лінгвацыд беларусаў на зямлі беларускай.

  2. Наконт вось гэтага выпадку http://by.prava-by.info/archives/11738 мне ўжо тэлефанаваў дырэктар Галоўпаштампту. Спрабаваў размаўляць па-беларуску, падрабязна высьвятляў абставіны, паабяцаў сабраць супрацоўніц ды паразмаўляць зь імі наконт іхных непасрэдных абавазкаў адносна мовы й камунікацыяў з кліентамі. Запэўніў, што ўва ўсім разьбярэцца, прыме неабходныя захады, а таксама … будзе даваць пісьмовы адказ на мове звароту. Пачакаем.)

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>