2014 13/07

У Гомелі дзейнічае рашэньне аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў, па якім любы жадаючы мітынгаваць альбо прыцягнуць увагу да любой праблемы абавязаны за свой ​​кошт заключыць дамовы на абслугоўваньне мерапрыемства хуткай дапамогай і на ўборку тэрыторыі. І хоць у рашэньні ўказаны канкрэтныя выканаўцы гэтых паслугаў, заключыць зь імі дамовы яшчэ не ўдалося нікому.

Старшыня абласной арганізацыі партыі левых “Справядлівы сьвет” Уладзімер Сякерка распачаў чарговую спробу заключыць дамовы на абслугоўваньне масавага мерапрыемства, дзеля чаго, кіруючыся рашэньнем гарвыканкаму, зьвярнуўся да пазначаных у ім суб’ектаў.
“У сувязі з загружанасьцю станцыі ў летні пэрыяд мы ня маем магчымасьці заключыць дамову на аказаньне платнай мэдычнай паслугі падчас правядзеньня Вамі масавага мерапрыемства“, – адказаў галоўны лекар гарадзкой станцыі хуткай мэдычнае дапамогі Міхал Прыступін.

“Заключыць дамову на ўборку тэрыторыі пасьля правядзеньня масавага мерапрыемства ў дадзены момант не ўяўляецца магчымым з-за вострага недахопу прыбіральніц вулічнай тэрыторыі”, – адмахнуўся ад партыйцаў дырэктар прадпрыемства па ўтрыманьні дарог «ГарСАП» Аляксандар Сівакоў.

Поўнае ігнараваньне рашэньня мясцовых чыноўнікаў з боку падкантрольных ім арганізацыяў прывялі лідэра гомельскіх “справядліўцаў” непасрэдна ў гарвыканкам.

Рашэньне гарвыканкаму не накладае на пералічаныя арганізацыі абавязальніцтваў па заключэньні дамоваў. Кіраўнікі гэтых арганізацыяў заключаюць дамовы ў кожным канкрэтным выпадку кіруючыся аб’ектыўнымі прычынамі”, – паведаміла намесьніца старшыні гарвыканкаму Аксана Рудзянок.

“Фактычна чыноўнікі нам кажуць, іх рашэньне дзейнічае толькі ў дачыненьні да грамадзянаў. Арганізацыі, пералічаныя ў рашэньні, могуць яго не выконваць з аб’ектыўных прычынаў. Такое вось абсурднае рашэньне, такое разуменьне канстытуцыйнага права грамадзянаў на свабоду правядзеньня мірных сходаў і свабоду выказваньня меркаваньняў дзейнічае ў Гомельскім гарвыканкаме”, – пракамэнтаваў падзеі Уладзімер Сякерка.

Нагадаем, у Гомелі ў гэтым годзе дэмакратычная супольнасьць “адзначае” 10-годзьдзе забароны пікетаў і мітынгаў – з 2004 году ўлады горада й вобласьці не дазволілі правесьці ў рэгіёне ніводнага масавага мерапрыемства.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Гомеле также действует решение, которое невозможно выполнить

В Гомеле действует решение о порядке проведения массовых мероприятий, по которому любой желающий митинговать или привлечь внимание к любой проблеме обязан за свой ​​счёт заключить договора на обслуживание мероприятия скорой помощью и на уборку территории. И хотя в решении указаны конкретные исполнители этих услуг, заключить с ними договора ещё не удалось никому.

Председатель областной организации партии левых “Справедливый мир” Владимир Сякерка предпринял очередную попытку заключить договора на обслуживание массового мероприятия, ради чего, руководствуясь решением горисполкома, обратился к указанным в нём субъектам.

“В связи с загруженностью станции в летний период мы не имеем возможности заключить договор на оказание платной медицинской услуги во время проведения Вами массового мероприятия“, – ответил главный врач городской станции скорой медицинской помощи Михал Прыступин.

“Заключить договор на уборку территории после проведения массового мероприятия в данный момент не представляется возможным из-за острой нехватки уборщиц уличной территории”, – отмахнулся от партийцев директор предприятия по содержанию дорог «ГарСАП» Александр Сиваков.

Полное игнорирование решения местных чиновников со стороны подконтрольных им организаций привело лидера гомельских “справядливцав” непосредственно в горисполком.

Решение горисполкома не налагает на перечисленные организации обязательств по заключению договоров. Руководители этих организаций заключают договора в каждом конкретном случае руководствуясь объективными причинами”, – сообщила заместитель председателя горисполкома Оксана Руденок.

“Фактически чиновники нам говорят, их решение действует только в отношении граждан. Организации, перечисленные в решении, могут его не исполнять по объективным причинам. Такое вот абсурдное решение, такое понимание конституционного права граждан на свободу проведения мирных собраний и свободу выражения мнений действует в Гомельском горисполкоме”, – прокомментировал события Владимир Сякерка.

Напоминаем, в Гомеле в этом году демократическое общество “отмечает” 10-летие запрета пикетов и митингов – с 2004 года власти города и области не разрешили провести в регионе ни одного массового мероприятия.

ДАДАТАК:

Рашэньне Гомельскага гарвыканкаму “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Гомеле” (рас.)

Паводле Гомельская Вясна,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – намесьніца старшыні Гомельскага гарвыканкаму Аксана Рудзянок

Цэтлікі: , , ,

One thought on “У Гомелі таксама дзейнічае рашэньне, якое немагчыма выканаць (дакумэнты)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>