2014 09/07

9 ліпеня гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Палаўны падалі ў Гомельскі гарвыканкам заяўку на правядзеньне пікету 4 жніўня. Мэта масавага мерапрыемства – выказваньне пратэсту ў сувязі з наяўнасцю палітычных зьняволеных ў Беларусі, выказваньне падтрымкі палітвязьням і патрабаваньне іх неадкладнага вызваленьня.

Пікетаваньне праваабаронцы плануюць правесьці на пляцоўцы каля танка на плошчы Паўстаньня Гомеля. 4 жніўня зьяўляецца Днём салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі – менавіта ў гэты дзень у 2011 годзе быў затрыманы лідар ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі. І ў 2011, і ў 2012, і ў 2013 годзе гомельскія праваабаронцы й апазыцыянэры падавалі на 4 жніўня заяўкі на пікеты ў падтрымку Алеся Бяляцкага, але ўлады іх не дазволілі. Заяўнікі масавых мерапрыемстваў паскардзіліся з гэтай нагоды ў Камітэт ААН па правах чалавека, дзе зараз і разглядаюць іх звароты.

«Просім даць распараджэньне адпаведным службам райвыканкаму па забесьпячэньні грамадзкага парадку й бясьпекі, арганізацыі мэдычнага абслугоўваньня пры правядзеньні масавага мерапрыемства, уборцы тэрыторыі пасьля ягонага правядзеньня, вызначыць парадак аплаты расходаў за гэтыя паслугі», – адзначылі ў заяўцы арганізатары пікету. Да дакумэнту яны прыклалі пісьмовае абавязальніцтва з абяцаньнем не пазьней за 10 дзён пасьля правядзеньня масавага мерапрыемства аплаціць расходы, зьвязаныя з мэдычным абслугоўваньнем і ўборкай тэрыторыі. У Гомелі, каб правесьці пікет трэба па рашэньні гарвыканкаму заплаціць за паслугі «хуткай дапамогі» і камунальных службаў.

Нагадаем, таксама гомельскія праваабаронцы сумесна зь іншымі актывістамі ды прадстаўнікамі дэмакратычных арганізацыяў падалі заяўкі на правядзеньне ў Гомельскай вобласьці ў Дзень прыняцьця Дэклрацыі аб сувэрэнітэце Беларусі 27 ліпеня сэрыі пікетаў. Заяўнікі лічаць, што перанос афіцыйнага сьвята з 27-га на 3-га ліпеня – гэта штучнае прыніжэньне значнасьці незалежнасьці краіны, падмена паняцьцяў і каштоўнасных арыенціраў для беларусаў.

Усяго ў абласным цэнтры, а таксама ў райцэнтрах Хойнікі, Брагін, Рагачоў і Кастрычніцкі пададзены заяўкі на правядзеньне ў найбольш шматлюдных месцах 41 пікету. Мэтай масавай акцыі зьяўляецца зварот ўвагі грамадзянаў на каштоўнасьць незалежнасьці й сувэрэнітэту дзяржавы, выказваньне салідарнасьці з украінскім народам у ягоным імкненьні захаваць цэласнасьць і самастойнасьць Украіны.

У Гомелі ў гэтым годзе дэмакратычная супольнасьць «адзначае» 10-годзьдзе забароны пікетаў і мітынгаў – з 2004 году ўлады гораду й вобласьці не дазволілі правесьці ў рэгіёне аніводнага масавага мерапрыемства.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомельские правозащитники подали заявку на проведение пикета с требованием освободить политзаключённых

9 июля гомельские правозащитники Леонид Судаленко и Анатолий Поплавный подали в Гомельский горисполком заявку на проведение пикета 4 августа. Цель массового мероприятия – выражение протеста в связи с наличием политических заключенных в Беларуси, выражение поддержки политзаключенным и требование их немедленного освобождения.

Пикетирование правозащитники планируют провести на площадке возле танка на площади Восстания Гомеля. 4 августа является Днём солидарности с гражданским обществом Беларуси – именно в этот день в 2011 году был задержан лидер ПЦ «Вясна» Алесь Беляцкий. И в 2011, и в 2012, и в 2013 году году гомельские правозащитники и оппозиционеры подавали на 4 августа заявки на пикеты в поддержку Алеся Беляцкого, но власти их не разрешили. Заявители массовых мероприятий пожаловались по этому поводу в Комитет ООН по правам человека, где сейчас и рассматривают их обращения.

«Просим дать распоряжение соответствующим службам райисполкома по обеспечению общественного порядка и безопасности, организации медицинского обслуживания при проведении массового мероприятия, уборке территории после его проведения, определить порядок оплаты расходов за эти услуги», – отметили в заявке организаторы пикета. К документу они приложили письменное обязательство с обещанием не позднее 10 дней после проведения массового мероприятия оплатить расходы, связанные с медицинским обслуживанием и уборкой территории. В Гомеле, чтобы провести пикет, надо по решению горисполкома, заплатить за услуги «скорой помощи» и коммунальных служб.

Напомним, также гомельские правозащитники совместно с другими активистами и представителями демократических организаций подали заявки на проведение в Гомельской области в День принятия Декларации о суверенитете Беларуси 27 июля серии пикетов. Заявители считают, что перенос официального праздника с 27-го на 3 июля – это искусственное занижение значимости независимости страны, подмена понятий и ценностных ориентиров для белорусов.

Всего в областном центре, а также в райцентрах Хойники, Брагин, Рогачев и Октябрьский поданы заявки на проведение в наиболее многолюдных местах 41 пикета. Целью массовой акции является обращение внимания граждан на ценности независимости и суверенитета государства, выражение солидарности с украинским народом в его стремлении сохранить целостность и самостоятельность Украины.

В Гомеле в этом году демократическое сообщество «отмечает» 10-летие запрета пикетов и митингов – с 2004 года власти города и области не разрешили провести в регионе ни одного массового мероприятия.

Паводле Гомельская Вясна,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Гомельскія праваабаронцы падалі заяўку на правядзеньне пікету з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>