2014 16/07

У Мазырскі раённы выканаўчы камітэт мясцовы праваабаронца Уладзімер Целяпун падаў заяўку на правядзеньне 3 жніўня пікету з мэтай выказваньня пратэсту ў сувязі з наяўнасьцю палітычных зьняволеных ў Беларусі, іх падтрымкі і патрабаваньня неадкладнага вызваленьня.

«Трывогу і абурэньне выклікае наяўнасьць палітычных вязьняў у Беларусі. Рэпрэсыўныя дзеяньні ўладаў супярэчаць духу Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, міжнародна-праўным абавязальніцтвам і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яны зьяўляюцца недапушчальнымі й ганебнымі для ўсёй краіны», – піша ў заяве праваабаронца.

Ён просіць даць распараджэньне адпаведным службам райвыканкаму па забесьпячэньні грамадзкага парадку і бясьпекі, арганізацыі мэдычнага абслугоўваньня пры правядзеньні масавага мерапрыемства, прыборцы тэрыторыі пасьля яго правядзеньня, вызначыць парадак аплаты расходаў за гэтыя паслугі.

«Усе мае папярэднія спробы выказаць публічна сваё меркаваньне ня мелі поспеху, і зараз надзеі мала, што пікет дазволяць. Аднак нагадваць мясцовым чыноўнікам пра выкананьне й забесьпячэньне правоў і свабодаў, гарантаваных Канстытуцыяй, патрэбна», – камэнтуе праваабаронца.

Нагадаем, 9 ліпеня гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны падалі ў Гомельскі гарвыканкам заяўку на правядзеньне 4 жніўня аналягічнага пікету ў Гомелі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Мозыре подано заявление о проведении пикета в поддержку политзаключенных

В Мозырский районный исполнительный комитет местный правозащитник Владимир Телепун подал заявку на проведении 3 августа пикета с целью выражения протеста в связи с наличием политических заключенных в Беларуси, их поддержки и требования немедленного освобождения.

«Тревогу и возмущение вызывает наличие политических заключенных в Беларуси. Репрессивные действия властей противоречат духу Всеобщей декларации прав человека, международно-правовым обязательствам и Конституции Республики Беларусь, они являются недопустимыми и оскорбительными для всей страны», – пишет в заявлении правозащитник.

Он просит дать распоряжение соответствующим службам райисполкома по обеспечению общественного порядка и безопасности, организации медицинского обслуживания при проведении массового мероприятия, уборке территории после его проведения, определить порядок оплаты расходов за эти услуги.

«Все мои предыдущие попытки выразить публично свое мнение не имели успеха, и теперь надежды мало, что пикет позволят. Однако напоминать местным чиновникам о выполнении и обеспечение прав и свобод, гарантированных Конституцией, нужно», – комментирует правозащитник.

Напомним, 9 июля гомельские правозащитники Леонид Судаленко и Анатолий Поплавный подали в Гомельский горисполком заявку на проведение 4 августа аналогичного пикета в Гомеле.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: Уладзімер Целяпун
Фота А.Лапікага

Цэтлікі: , , ,

One thought on “У Мазыры пададзена заява аб правядзенні пікету ў падтрымку палітвязняў”

  1. Сапраўды, варта актыўней нагадваць дзяржаве пра ейныя пазытыўныя абавязкі, зафіксаваныя ў арт. 35 Канстытуцыі Беларусі, па садзеяньні ў рэалізацыі права грамадзянаў на міірныя сходы. Тым больш, што нават у недасканалым спэцыяльным законе ўсё дастаткова ясна адзначаецца наконт формы й сутнасьці заявак на масавыя мерапрыемствы. Там няма аніякіх платных дамоваў на аказаньне паслугаў міліцыі, мэдыкаў, камунальнікаў, … (ды чаму ж ужо тады й не пажарнікаў?!) далучаемых да гэтых заявак.

    Падпісаўшы такія дамовы (а па ГК РБ яны павінны быць дабраахвотнымі), падпісанты быццам бы дабраахвотна фактычна адмаўляюцца ад часткі сваіх канстытуцыйных правоў і свабодаў (што й прадугледжана заканадаўствам для падобных “дамоваў далучэньня”) і ўжо ня могуць прэтэндаваць далей на паўнавартасны грамадзянскі статус, а будуць вымушаныя плаціць за магчымасьць карыстаньня ўласным канстытуцыйным правам (!).

    Усе “мясцовыя парадкі” з іхнымі платнымі дамовамі маюць сэнс толькі ў адносінах да такой катэгорыі масавых мерапрыемстваў, як “іншыя масавыя мерапрыемствы” (камэрцыйныя, спартовыя, кірмашовыя…), якія маюць свой плян выдаткаў і прыбыткаў, а таксама сапраўды патрабуюць “спэцыяльных мераў” аховы правапарадку, мэдычнага забесьпячэньня (у выпадку надзвычайных сытуацыяў), прыборцы тэрыторыі пасьля правядзеньня мерапрыемства.

    Дадзеныя рэчы неабходна тлумачыць у судах, у мясцовых адміністрацыях, у КС Рэспублікі Беларусь (усжо зьявілася такая магчымасьць), дабіваючыся правільных трактовак у дзейсным заканадаўстве, выпраўленьня калізіяў, а таксама паважных адносінаў да канстытуцыйных нормаў і міжнародных стандартаў права правоў чалавека, выкладзеных адпаведна ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Міжнародным Пакце ад грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП).

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>