Не забірай жыцьцё!
2014 17/07

Афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня закона вынесена пракурорам Гомеля Сяргеем Зайцавым на адрас дырэктара крамы ТАА “Ома” Натальлі Ўрублеўскай, якая дазволіла сабе даць пісьмовы адказ праваабаронцу Анатолю Паплаўнаму не на мове звароту, а на рускай мове.

“Вашыя довады, выкладзеныя ў звароце, знайшлі сваё пацьверджаньне ў поўным аб’ёме. Па выніках праверкі на адрас дырэктара крамы ТАА “Ома” вынесены акт пракурорскага рэагаваньня – афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня закону”, – паведаміў пракурор Гомеля праваабаронцу.

Анатоль Паплаўны лічыць, што пракуратура прыняла палавіністае рашэньне, афіцыйна папярэдзіўшы дырэктара крамы аб недапушчальнасьці парушэньня закона, і ўжо падрыхтаваў скаргу пракурору вобласьці.

“Я настойваю на прыцягненьні дырэктара крамы менавіта да адміністратыўнай адказнасьці на падставе артыкулу 9.13 адміністратыўнага кодэксу, які ўстанаўлівае адказнасьць за парушэньне заканадаўства аб зваротах грамадзянаў”, – кажа праваабаронца.

Нагадаем, на скаргу Паплаўнага ў кнізе заўвагаў і прапановаў крамы, выкладзеную на беларускай мове, дырэктар адказала па-расейску, паказаўшы пры гэтым, што “дзелавая перапіска павінна даводзіцца да насельніцтва на расейскай мове”. Але за парушэньне парадку разгляду зваротаў грамадзянаў устаноўлена адміністратыўная адказнасьць у выглядзе штафу ў памеры ад 4-х да 10-ці базавых велічыняў (ад 600 тысячаў – да 1,5 мільёнаў рублёў).

P/S
Паводле арт.18 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў” – “пісьмовыя адказы на пісьмовыя звароты выкладаюцца на мове звароту”. Артыкул 26 названага Закону вызначае, што за парушэньне парадку разгляду зваротаў арганізацыі, іхныя службовыя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі ды іхныя работнікі нясуць адказнасьць у адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі. Артыкулам 9.13 КаАП за парушэньне заканадаўства аб зваротах грамадзянаў устаноўлена адміністратыўная адказнасьць.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомельский правозащитник добивается наказания за игнорирование белорусского языка

Официальное предупреждение о недопустимости нарушения закона вынесено прокурором Гомеля Сергеем Зайцевым в адрес директора магазина ООО “Ома” Натальи Врублевской, которая позволила себе дать письменный ответ правозащитнику Анатолию Поплавному не на языке обращения, а на русском языке.

“Ваши доводы, изложенные в обращении, нашли свое подтверждение в полном объеме. По результатам проверки в адрес директора магазина ООО “Ома” вынесен акт прокурорского реагирования – официальное предупреждение о недопустимости нарушения закона”, – сообщил прокурор Гомеля правозащитнику.

Анатолий Поплавный считает, что прокуратура приняла половинчатое решение, официально предупредив директора магазина о недопустимости нарушения закона, и уже подготовил жалобу прокурору области.

“Я настаиваю на привлечении директора магазина именно к административной ответственности по статье 9.13 административного кодекса, устанавливающего ответственность за нарушение законодательства об обращениях граждан”, – говорит правозащитник.

Напомним, на жалобу Поплавного в книге замечаний и предложений магазина, выложенную на белорусском языке, директор ответила по-русски, указав при этом, что “деловая переписка должна доводиться до населения на русском языке”. Но за нарушение порядка рассмотрения обращений граждан установлена ​​административная ответственность в виде штрафа в размере от 4-х до 10-ти базовых величин (от 600 тысяч – до 1,5 миллионов рублей).

P/S
Согласно статье 18 Закона Республики Беларусь “Об обращениях граждан и юридических лиц” – “письменные ответы на письменные обращения излагаются на языке обращения”. Статья 26 указанного Закона определяет, что за нарушение порядка рассмотрения обращений организации, их должностные лица, индивидуальные предприниматели и их работники несут ответственность в соответствии с законодательными актами. Статьей 9,13 КоАП за нарушение законодательства об обращениях граждан установлена ​​административная ответственность.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота Анатоль Паплаўны
Фота А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , ,

2 thoughts on “Гомельскі праваабаронца дамагаецца пакараньня за ігнараваньне беларускай мовы”

  1. Ці магчыма ў Беларусі пакараньне штрафам за адказ на беларускі зварот па-расейску? Навогул у нас гэта норма дзейснага заканадаўства альбо проста так … Для каго пісаліся артыкулы 18 і 26 Закону “Аб зваротах грамадзянаў”, артыкул 9.13 КаАП Рэспублікі Беларусь? У каго трэба спытаць дазволу й атрымаць згоду, каб беларускае заканадаўства і адпаведныя праваахоўныя ўстановы нарэшце абаранялі беларускае ў Беларусі, грамадзянскае ў грамадзтве… – канстытуцыйные правы й свабоды кожнага з нас на нашай сувэрэнай дзяржаўнай тэрыторыі?!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>