Не забірай жыцьцё!
2014 17/07

Больш за паўтары гады шукае справядлівасьці ў судовых інстанцыях актывіст АГП Дзяніс Рабянок. Днямі ён атрымаў адказ на сваю скаргу з Вярхоўнага суду, які прызнаў законнымі рашэньні Калінкавіцкага раённага суду.

Нагадаем, яшчэ ў красавіку 2013 году Дзяніс Рабянок стаў ахвяраю нападу суседа па дому, які распыліў маладому чалавеку ў твар газавы балёнік. У выніку актывіст атрымаў апёк вачэй. Міліцыя ж склала пратакол на ахвяру нападу, абвінаваціўшы менавіта яго ў нападзе на суседа.

У чэрвені 2013 году суд Калінкавіцкага раёну прызнаў Дзяніса Рабянка вінаватым у парушэньні артыкулу 9.1 адміністратыўнага кодэксу й пакараў штрафам. Пасьля скаргі ў абласны суд пастанова раённага суду была адмененая, а справа накіраваная на новы разгляд. Новы разгляд прайшоў «па-старому» – судзьдзя зноў прызнала Дзяніса вінаватым, але спыніла справу з-за таго, што сыйшоў тэрмін прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці.

У той жа час Дзяніс Рабянок дабіваўся прыцягненьня да адказнасьці нападніка-суседа.
Шматмесячная эпапея мностваў зваротаў у розныя інстанцыі скончылася тым, што суд над грамадзянінам, які распыліў у вочы актывісту АГП газавы балёнік, усё ж адбыўся (пасьля падачы 2-х скаргаў у абласны суд), але ўсё тая ж судзьдзя раённага суду Савасьцянава прызнала дзеяньні нападніка законнымі й спыніла справу.

Дзяніс Рабянок абскардзіў дадзеную пастанову ў Гомельскі абласны суд, старшыні Гомельскага абласнога суду і, нарэшце, у Вярхоўны суд. Днямі актывіст АГП атрымаў адказ на сваю скаргу зь Вярхоўнага суду, згодна зь якім пастанова судзьдзі Савасьцянавай прызнаная «абгрунтаванай», а «падставаў для скасаваньня судовых пастановаў, якія былі вынесеныя па дадзенай справе… ня маецца».

Сам Дзяніс Рабянок лічыць, што атрыманы адказ з Вярхоўнага суду нагадвае звычайную бюракратычную адпіску, а не адказ па сутнасьці з аналізам выкладзеных у скарзе довадаў.

«У дасланай у Вярхоўны суд скарзе я пасьлядоўна й абгрунтавана выклаў усе супярэчнасьці й парушэньні заканадаўства, якія былі зафіксаваныя падчас разгляду справы ў судзе Калінкавіцкага раёну. Раённы суд цалкам адкінуў сведчаньні трох маіх сьведак, ніяк не патлумачыўшы, чаму ён іх не прымае. Суд Калінкавіцкага раёну, а сьледам за ім і Вярхоўны суд, як выглядае, дзеляць грамадзянаў на людзей першага й другога гатунку», – пракамэнтаваў справу актывіст.

«Я ня верыў у справядлівы разбор дадзенай справы з самага пачатку, але сьвядома прайшоў усе прыступкі сыстэмы. Я яшчэ раз пераканаўся, што наша дзяржава не абараняе законныя правы ды інтарэсы грамадзянаў, а наадварот – сьвядома парушае іх. Я атрымаў апёк вачэй (яшчэ невядома чым гэта адгукнецца ў будучыні), з моцнай алергічнай рэакцыяй быў дастаўлены ў шпіталь і мяне ж зрабілі вінаватым! Той жа, каго я як быццам «моцна зьбіў» нават не зьвярнуўся за мэдычнай дапамогаю, а сеў у машыну й задаволены паехаў па сваіх справах», – зьвяртае ўвагу Дзяніс Рабянок.

Зараз Дзяніс Рабянок плянуе падаць скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека на парушэньне ягоных правоў згодна артыкулам 14 і 26 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Так, артыкул 14 Пакту сьцьвярджае, што «кожны мае права… на справядлівы й публічны разбор справы кампэтэнтным, незалежным і бесстароннім судом». Згодна артыкулу 26, усе людзі роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону закону.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Калинковичи: Денис Рабенок собирается жаловаться в Комитет ООН на несправедливое правосудие

Более полутора лет ищет справедливости в судебных инстанциях активист ОГП Денис Рабенок. На днях он получил ответ на свою жалобу из Верховного суда, который признал законными решения Калинковичского районного суда.

Напомним, ещё в апреле 2013 года Денис Рабенок стал жертвой нападения соседа по дому, который распылил молодому человеку в лицо газовый баллончик. В результате активист получил ожог глаз. Милиция же составила протокол на жертву нападения, обвинив именно его в нападении на соседа.

В июне 2013 года суд Калинковичского района признал Дениса Рабенка виновным в нарушении статьи 9.1 административного кодекса и наказал штрафом. После жалобы в областной суд постановление районного суда было отменено, а дело направлено на новое рассмотрение. Новое рассмотрение прошло «по старому» – судья снова признала Дениса виновным, но прекратила дело из-за того, что вышел срок привлечения к административной ответственности.

В то же время Денис Рабенок добивался привлечения к ответственности нападающего-соседа.
Многомесячная эпопея множества обращений в различные инстанции закончилась тем, что суд над гражданином, который распылил в глаза активисту ОГП газовый баллончик, всё-таки произошёл (после подачи 2-х жалоб в областной суд), но всё та же судья районного суда Савостьянова признала действия нападающего законными и прекратила дело.

Денис Рабенок обжаловал данное постановление в Гомельском областном суде, у председателя Гомельского областного суда и, наконец, в Верховном суде. На днях активист ОГП получил ответ на свою жалобу из Верховного суда, согласно которому постановление судьи Савостьяновой признано «обоснованным», а «оснований для отмены судебных постановлений, которые были вынесены по данному делу … не имеется».

Сам Денис Рабенок считает, что полученный ответ из Верховного суда напоминает обычную бюрократическую отписку, а не ответ по существу с анализом изложенных в жалобе доводов.

«В присланной в Верховный суд жалобе я последовательно и обоснованно изложил все противоречия и нарушения законодательства, которые были зафиксированы во время рассмотрения дела в суде Калинковичского района. Районный суд полностью отверг показания трех моих свидетелей, никак не объяснив, почему он их не принимает. Суд Калинковичского района, а следом за ним и Верховный суд, как выглядит, делят граждан на людей первого и второго сорта», – прокомментировал дело активист.

«Я не верил в справедливое разбирательство данного дела с самого начала, но сознательно прошёл все ступени системы. Я ещё раз убедился, что наше государство не защищает законные права и интересы граждан, а наоборот – сознательно нарушает их. Я получил ожог глаз (ещё неизвестно чем это аукнется в будущем), с сильной аллергической реакцией был доставлен в больницу и меня же сделали виноватым! Тот же, кого я как будто «сильно избил» даже не обратился за медицинской помощью, а сел в машину и довольный поехал по своим делам», – обращает внимание Денис Рабенок.

Сейчас Денис Рабенок планирует подать жалобу в Комитет ООН по правам человека на нарушение его прав согласно статье 14 и 26 Международного пакта о гражданских и политических правах. Так, статья 14 Пакта утверждает, что «каждый имеет право … на справедливое и публичное разбирательство дела компетентным, независимым и беспристрастным судом». Согласно статье 26, все люди равны перед законом и имеют право без всякой дискриминации на равную защиту закона.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Калінкавічы: Дзяніс Рабянок зьбіраецца скардзіцца ў Камітэт ААН на несправядлівае правасудзьдзе”

  1. Ня ведаю, на колькі гэтая справа для КПЧ ААН пэрспэктыўная… Трэба прыглядацца бліжэй. Бо варта нагадаць, што звароты ў КПЧ ААН па такіх артыкулах вельмі цяжка праходзяць… КПЧ не ацэньвае абставіны й не падмяняе сабою нацыянальныя суды… Для фіксацыі парушэньня права на справядлівую судовую абарону й тым больш дыскрымінацыю трэба выкласьці такую фактуру, якая б сама за сябе казала пра тое, што такія неаспрэчныя факты сапраўды былі. Ацэнкі судоў не падвяргаюцца аналізу й не пераацэньваюцца. Парушэньне вызначанай законам працэдуры, адмова ў адвакаце, навогул адмова разглядаць скаргу … – нешта падобнае, бясспрэчнае, значнае – гарантыя станоўчага рашэньня. А дыскрымінацыя павінна быць, як мне падаецца, у параўнаньні з кім-небудзь іншым у падобных умовах. Тобок, павінны быць прыклад розных дзеяньняў і падыходаў судовых інстанцыяў у цалкам падобных ці аднолькавых сытуацыях.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>