2014 18/07

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Уладзімер Сякеркі ад свайго імя і ад імя сябраў партыі абскардзіў у Камітэце ААН па правах чалавека леташнія забароны на правядзеньне ў Гомелі пікету й мітынгу, прысьвечаных Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Масавыя мерапрыемствы плянавалася правесьці 26 верасьня й 7 лістападу 2013 году.
“Справядліўцы” мяркуюць, што забаронаю на правядзеньне мірных сходаў гарвыканкам парушыў артыкулы 21 і 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах – права на мірны сход і як сьлед на свабоднае выказваньне меркаваньня.

Забароны партыі левых на правядзеньне масавых мерапрыемстваў У.Сякерка абскардзіў у судзе Цэнтральнага раёну Гомеля, рашэньнямі якога было адмоўлена ў задавальненьні скаргаў. Касацыйныя скаргі ў абласны суд былі пакінутыя без задавальненьня, як і скаргі ў Вярхоўны суд. Таму партыйцы зьвярнуліся ў Камітэт ААН па правах чалавека.

У скарзе ў міжнародную інстанцыю яны зьвярнулі ўвагу на тое, што ў Гомелі вызначаны толькі дзьве пляцоўкі для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Заяўнікі мітынгаў і пікетаў абавязаныя аплаціць паслугі камунальных службаў і хуткай дапамогі.

“Правапрымяняльная практыка названага рашэньня мясцовых уладаў у нашым канкрэтным выпадку прывяла да парушэньня права на свабоду правядзеньня мірнага сходу й як сьлед на свабоду выказваньня свайго меркаваньня”, – піша заяўнік.

Заяўнік просіць разгледзець скаргу па сутнасьці, усталяваўшы факт парушэньня з боку Рэспублікі Беларусь правоў сябраў партыі, гарантаваных міжнародным пактам і рэкамэндаваць беларускаму ўраду прывесьці нормы закону “Аб масавых мерапрыемствах”, а таксама рашэньня Гомельскага гарвыканкаму ў адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязальніцтвамі.

Нагадаем, Камітэт ААН па правах чалавека восеньню мінулага году прыняў рашэньне па скарзе Уладзімера Сякеркі аб забароне мірнага сходу у Гомелі. На ягонай падставе Урад Беларусі мусіць забясьпечыць “ахвяры парушэньня эфэктыўны сродак праўнай абароны, уклучна з поўным пакрыцьцём выдаткаў і належнай кампэнсацыяй”, а таксама абавязаны “не дапускаць падобных парушэньняў у будучыні”. Акрамя таго, беларускія ўлады абавязаныя “зьмяніць нацыянальны Закон аб масавых мерапрыемствах і практыку яго прымяненьня такім чынам, каб забясьпечыць кожнаму права на свабоду правядзеньня мірных сходаў”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомельские левые в поисках справедливости снова дошли до ООН

Председатель Гомельской областной организации Белорусского партии левых “Справедливый мир” Владимир Сякерка от своего имени и от имени членов партии обжаловал в Комитете ООН по правам человека прошлогодние запреты на проведение в Гомеле пикета и митинга, посвящённых Дню Октябрьской революции. Массовые мероприятия планировалось провести 26 сентября и 7 ноября 2013 года.

“Справядливцы” полагают, что запретом на проведение мирных собраний горисполком нарушил статьи 21 и 19 Международного пакта о гражданских и политических правах – права на мирное собрание и как следствие на свободное выражение мнения.

Запрет партии левых на проведение массовых мероприятий В.Сякерко обжаловал в суде Центрального района Гомеля, решениями которого было отказано в удовлетворении жалоб. Кассационные жалобы в областной суд были оставлены без удовлетворения, как и жалобы в Верховный суд. Поэтому партийцы обратились в Комитет ООН по правам человека.

В жалобе в международную инстанцию ​​они обратили внимание на то, что в Гомеле определены только две площадки для проведения массовых мероприятий. Заявители митингов и пикетов обязаны оплатить услуги коммунальных служб и скорой помощи.

“Правоприменительная практика указанного решения местных властей в нашем конкретном случае привела к нарушению права на свободу проведения мирного собрания и как следствие на свободу выражения своего мнения”, – пишет заявитель.

Заявитель просит рассмотреть жалобу по существу, установив факт нарушения со стороны Республики Беларусь прав членов партии, гарантированных международным пактом и рекомендовать белорусскому правительству привести нормы положения закона “О массовых мероприятиях”, а также нормы решения Гомельского горисполкома в соответствие с международными обязательствами.

Напомним, Комитет ООН по правам человека осенью прошлого года принял решение по жалобе Владимира Сякерки о запрете мирного собрания в Гомеле. На его основе Правительство должно обеспечить “жертве нарушения эффективное средство правовой защиты, включая полное возмещение затрат и надлежащюю компенсацию”, а также обязаны “не допускать подобных нарушений в будущем”. Кроме того, белорусские власти обязаны “изменить национальный Закон о массовых мероприятиях и практику его применения таким образом, чтобы обеспечить каждому право на свободу проведения мирных собраний”.

ДАДАТАК:

Рашэньне КПЧ ААН па справе “Сякерка супраць Беларусі” (PDF, рас.)

Рашэньне КПЧ ААН па справе “Сякерка супраць Беларусі” (PDF, анг.)

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

One thought on “Гомельскія левыя ў пошуках справядлівасьці зноў дайшлі да ААН (дакумэнты PDF – рас., анг.)”

  1. ПАКАЗАЛЬНА і АКТУАЛЬНА !!!
    “Падчас забароны мясцовыя чыноўнікі запатрабавалі… ад дэмакратаў аплаціць паслугі міліцыі, камунальнікаў ды хуткай дапамогі.
    Камітэт па правах чалавека нагадаў, што калі дзяржава накладае абмежаваньне на свабоду мірнага сходу, тады ёй варта садзейнічаць ажыцьцяўленьні права, а не шукаць непатрэбныя альбо неадпаведныя абмежаваньні. А паколькі Урад Беларусі палічыў, што толькі забаронай мірных сходаў можна забясьпечыць грамадзкі парадак і бясьпеку, ахову маральнасьці й здароўя насельніцтва ці абарону правоў і свабодаў іншых асобаў, то парушыў права заяўніка на свабоду правядзеньня мірнага сходу паводле артыкулу 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.”… (Зь мінулага рашэньня КПЧ ААН па справе “Сякерка супраць Беларусі”, 2013г.)

    Але зачараванае кола правапарушэньняў працягваецца, усё ідзе па аднатыпным сцэнары, нехта з упартасьцю зноў “наступае на знаёмыя граблі” й спадзяецца на “латуны лоб”, але ў любой гісторыі маецца свой канец …

    Аднак пакуль БЕЛАРУСЬ з упартасьцю… ігнаруе рашэньні КПЧ ААН і працягвае практыку стварэньня штучных і сыстэматычных перашкодаў на шляху рэалізацыі грамадзянамі канстытуцыйнага права на свабоду мірных сходаў і выказваньня меркаваньняў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>