2014 19/07

16 ліпеня 2014 г. у Менску адбылася прэзентацыя паартыкульнага камэнтару да Закону Рэспублікі Беларусі “Аб адвакатуры й адвакацкай дзейнасьці”. Камэнтар утрымлівае аналіз нормаў беларускага заканадаўства аб адвакатуры на прадмет іхнай адпаведнасьці міжнародным стандартам.

Кніга выдадзеная выдавецтвам “Беларускі Дом друку” і зьяўляецца вынікам працы калектыву юрыстаў некалькіх краінаў, якія валодаюць навуковай кампэтэнцыяй і практычным досьведам у названай сфэры. Разам з нацыянальнымі экспэртамі ў працы аўтарскага калектыву прынялі ўдзел Дзьмітры Барценеў, адвакат, сябра Камісіі па мэтадычнай рабоце Адвакацкай Палаты Санкт-Пецярбургу, выкладчык Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдат юрыдычных навук (Расея); Аркадзь Бушчанка, адвакат, Выканаўчы дырэктар Украінскага Гэльсынскага саюзу па правах чалавека (Украіна); Алена Сапожнікава, адвакат (Украіна); Мікалай Петшак (Mikołaj Pietrzak), адвакат, старшыня Камісіі Правоў Чалавека пры Вышэйшым Адвакацкім Савеце (Польшча); Марцін Джэрэмі Макбрайд (MCBrid Martin Jeremy), прафэсар, дырэктар праграмы па права й практыцы правоў чалавека ва ўнівэрсытэце Бірмінгэму (Вялікая Брытанія).

Навуковым рэдактарам паартыкульнага камэнтару да Закону Рэспублікі Беларусі “Аб адвакатуры й адвакацкай дзейнасьці” зьяўляецца Сяргей Галубок, кандыдат юрыдычных навук, адвакат адвакацкага бюро Санкт-Пецярбургу «Семяняка, Галубок і партнэры» (Расея).

Камэнтар пакліканы садзейнічаць ўсьведамленьню й прасоўваньню прынцыпу незалежнасьці адвакатуры як інструмэнту, які забясьпечвае права кожнага на атрыманьне эфэктыўнай юрыдычнай дапамогі. Адрасуецца адвакатам, работнікам дзяржаўных ворганаў, а таксама шырокаму колу грамадзкасьці.

Высновы й рэкамэндацыі, уключаныя ў камэнтар, могуць служыць асновай для ўдасканаленьня беларускага заканадаўства аб адвакатуры.
У прэзентацыі Камэнтару прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасьці, журналісты й практыкуючыя юрысты.

L.ESHRA

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Издан постатейный комментарий к Закону Республики Беларуси “Об адвокатуре и адвокатской деятельности” (книга в приложении)

16 июля 2014 г. в г. Минске состоялась презентация постатейного комментария к Закону Республики Беларуси “Об адвокатуре и адвокатской деятельности”. Комментарий содержит анализ норм белорусского законодательства об адвокатуре на предмет их соответствия международным стандартам.

Книга издана Издательством “Белорусский Дом печати” и является результатом работы коллектива юристов нескольких стран, обладающих научной компетенцией и практическим опытом в указанной сфере.

Наряду с национальными экспертами в работе авторского коллектива приняли участие Дмитрий Бартенев, адвокат, член Комиссии по методической работе Адвокатской Палаты Санкт-Петербурга, преподаватель Санкт-Петербургского государственного университета, кандидат юридических наук (Россия); Аркадий Бущенко, адвокат, Исполнительный Директор Украинского Хельсинкского союза по правам человека (Украина); Елена Сапожникова, адвокат (Украина); Миколай Петшак (Mikołaj Pietrzak), адвокат, председатель Комиссии Прав Человека при Высшем Адвокатском Совете (Польша); Мартин Джереми МакБрайд (MCBrid Martin Jeremy), профессор, директор программы по праву и практике прав человека в университете Бирмингема (Великобритания).

Научным редактором постатейного комментария к Закону Республики Беларуси “Об адвокатуре и адвокатской деятельности” является Сергей Голубок, кандидат юридических наук, адвокат Адвокатского бюро Санкт-Петербурга «Семеняко, Голубок и партнёры» (Россия).

Комментарий призван содействовать осознанию и продвижению принципа независимости адвокатуры как инструмента, который обеспечивает право каждого на получение эффективной юридической помощи. Адресуется адвокатам, работникам государственных органов, а также широкому кругу общественности.

Выводы и рекомендации, включенные в комментарий, могут служить основой для совершенствования белорусского законодательства об адвокатуре.

В презентации Комментария приняли участие представители белорусского гражданского общества, журналисты и практикующие юристы.

L. ESHRA

ДАДАТАК: Камэнтар да Закону Рэспублікі Беларусі “Аб адвакатуры й адвакацкай дзейнасьці”

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>