Свабоду Мікалаю Статкевічу! Жодзінскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет у падтрымку палітвязьняў
18 ліпеня, заяўку на правядзеньне пікету ў падтрымку палітычных зьняволеных у Жодзінскі гарвыканкам падалі Сьвятлана Лапіцкая й Аляксей Лапіцкі.
У заяўцы праваабаронцы просяць даць дазвол на правядзенне пікету 4 жніўня ў цэнтры горада, ля ўваходу ў Гарадзкі парк культуры й адпачынку насупраць крамы Эўрасеткі, з 16-00 да 17-30.
Падчас пікету праваабаронцы плянуюць прыцягнуць увагу грамадзянаў да праблемы наяўнасьці палітвязьняў у краіне, распаўсюджваючы адпаведныя выданьні й матэрыялы. Мэты пікетаваньня – патрабаваньне вызваленьня Міколы Статкевіча й іншых беларускіх палітычных зьняволеных, а таксама выказваньне салідарнасьці з Украінай і супраць расейскай вайсковай інтэрвэнцыі. Нагадаем, 26 траўня 2011 году былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Мікола Статкевіч пасьля разгону сілавікамі грамадзянскага пратэсту на Плошчы супраць фальсыфікацыі выбараў у 2010 годзе быў арыштаваны й асуджаны да шасьці гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
P/S
4 жніўня 2011 года быў арыштаваны старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі. Палітвязень правёў за кратамі амаль тры гады: 21 чэрвеня 2014 года ён быў вызвалены па амністыі. Цяпер Алесь Бяляцкі на волі, а дзень 4 жніўня адзначаецца грамадзкасьцю як Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Свободу Николаю Статкевичу! Жодинские правозащитники подали заявку на пикет в поддержку политзаключенных
18 июля, заявку на проведение пикета в поддержку политических заключённых в Жодинский горисполком подали Светлана Лапицкая и Алексей Лапицкий. В заявке правозащитники просят дать разрешение на проведение пикета 4 августа в центре города, возле входа в Городской парк культуры и отдыха напротив магазина Евросети, с 16-00 до 17-30.
Во время пикета правозащитники планируют привлечь внимание граждан к проблеме наличия политзаключенных в стране, распространяя соответствующие издания и материалы. Цели пикетирования – требование освобождения Николая Статкевича и других белорусских политических заключенных, а также выражение солидарности с Украиной и против российской военной интервенции. Напомним, 26 мая 2011 года бывший кандидат в президенты Беларуси Николай Статкевич после разгона силовиками гражданского протеста на Площади против фальсификации выборов в 2010 году был арестован и приговорен к шести годам лишения свободы в колонии усиленного режима.
P/S
4 августа 2011 года был арестован председатель Правозащитного центра «Весна» Алесь Беляцкий. Политзаключенный провёл за решёткой почти три года: 21 июня 2014 года он был освобожден по амнистии. Сейчас Алесь Бяляцкий на свободе, а день 4 августа отмечается общественностью как Международный день солидарности с гражданским обществом Беларуси.
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
На фота:
Аляксей Лапіцкі, праваабаронца з Жодзіна (фота аўтара)
Мікалай Статкевіч, экскандыдат у прэзыдэнты Беларусі, палітвязень
Цэтлікі: акцыі салідарнасьці, Алесь Бяляцкі - на свабодзе, Мікола Статкевіч, салідарнасьць зь беларускімі палітвязьнямі, свабода выказваньня меркаваньня, свабода мірных сходаў, слідарнасьць з Украінай
Алесь Бяляцкі – на волі! – Свабоду Мікалаю Статкевичу! – Свабоду беларускім палітвязьням! – Рукі прэч ад Украіны! …
Актуальнейшыя пытаньні нашага часу … павінны хваляваць і абуджаць да надзённых справаў. Каб вырашаць праблемы людзі павінны жыць не тэлевізыйным падманам, а натуральнай, жывой сучаснасьцю …