2014 21/07

Праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка, якія сумесна з іншымі актывістамі ды прадстаўнікамі дэмакратычных арганізацый планавалі правесці ў рэгіёне 27 ліпеня ў Дзень незалежнасці серыю пікетаў атрымалі адмовы на іх правядзенне. Адпаведныя лісты з забаронай заяўнікам разаслала намеснік старшыні гарвыканкаму Аксана Рудзянок.

Чыноўніца паведаміла аб невыкананьні патрабаваньняў мясцовага рашэньня, паводле якога кожны арганізатар мерапрыемства павінен папярэдне заключыць дамовы й аплаціць паслугі хуткай дапамогі ды санітарнай ачысткі гораду. Другой прычынай адмовы зьявілася жаданьне праваабаронцаў правесьці мерапрыемствы ў найбольш людных месцах абласнога цэнтру ў той час, як рашэньне дазваляе праводзіць пікеты ды іншыя мерапрыемствы толькі ў двух месцах – пляцоўцы на скрыжаваньні вуліцаў Барыкіна ды Вайсковай, а таксама каля стадыёну, які знаходзіцца на ўскрайку гораду.

Праваабаронцы адзначаюць, што ў паўмільённым горадзе права кожнага на свабоду мірных сходаў і, як сьлед, на свабоду выказваньня меркаваньня мясцовымі чыноўнікамі пастаўлена пад забарону яшчэ 10 год таму.

“Чыноўнікі прынялі рашэньне, паводле якога неабходна заключаць дамовы на абслугоўваньне масавых мерапрыемстваў – з гарадзкой станцыяй хуткай мэдычнай дапамогі ды з прадпрыемствам па ўтрыманьні дарог “ГорСАП”. Гэта проста немагчыма выканаць, бо першыя адказваюць, што не хапае карэтаў хуткай дапамогі, а другія спасылаюцца на недахоп кадраў”
, – тлумачыць сытуацыю Анатоль Паплаўны.

Леанід Судаленка адзначае, што калі выконваць рашэньне аб месцах правядзеньня мерапрыемстваў у Гомелі, то іх правядзеньне губляе ўсялякі сэнс, у гэтых месцах людзей ніколі не бывае. Таму адзіным выйсьцем з сытуацыі зьяўляюцца скаргі, каб паказаць абсурднасьць рашэньня гарвыканкаму.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомельские власти запретили свыше 40 пикетов

Правозащитники Анатолий Поплавный и Леонид Судаленко, которые совместно с другими активистами и представителями демократических организаций планировали провести в регионе 27 июля в День независимости серию пикетов получили отказы на их проведение. Соответствующие письма с запретом заявителям разослалы заместителем председателя горисполкома Оксаной Руденок.

Чиновница сообщила о невыполнении требований местного решения, согласно которому каждый организатор мероприятия должен предварительно заключить договора и оплатить услуги скорой помощи и санитарной очистки города. Второй причиной отказа явилось желание правозащитников провести мероприятия в наиболее людных местах областного центра в то время, как решение позволяет проводить пикеты и другие мероприятия только в двух местах – площадке на перекрёстке улиц Барыкина и Военной, а также возле стадиона, который находится на окраине города.

Правозащитники отмечают, что в полумиллионном городе право каждого на свободу мирных собраний и как следствие на свободу выражения мнения местными чиновниками поставлено ​​под запрет ещё 10 лет назад.

“Чиновники приняли решение, согласно которому необходимо заключать договоры на обслуживание массовых мероприятий – с городской станцией скорой медицинской помощи и с предприятием по содержанию дорог”ГорСАП”. Это просто невозможно выполнить, так как первые отвечают, что не хватает карет скорой помощи, а другие ссылаются на недостаток кадров”, – объясняет ситуацию Анатолий Поплавный.

Леонид Судаленко отмечает, что если выполнять решение о местах проведения мероприятий в Гомеле, то их проведение теряет всякий смысл, в этих местах людей никогда не бывает. Поэтому единственным выходом из ситуации являются жалобы, чтобы показать абсурдность решения горисполкома.

Паводле Гомельская Вясна,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: 1) Анатоль Паплаўны; 2) Леанід Судаленка (Гомель)

Фота А.Лапіцкага

 

Цэтлікі: ,

2 thoughts on “Гомельскія улады забаранілі звыш 40 пікетаў”

  1. Alеs˙ says:

    Трэба ж так не любіць сваю краіну і сваіх грамдзянаў, каб на вачах ва ўсяго сьвету так нахабна ды з такім задавальненьнем шмат гадоў запар пляваць на КПЧ ААН і ягоныя рашэньні, на ўласныя абавязкі па падпісаных міжнарожных дамовах, на патрабаваньні адпаведных імпэратыўных нормаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (арт. 23, 33, 35, 63) і міжнародныя стандарты права (артыкулы 19; 21 МПГіП), на тэлеалягічныя мэты таго ж спэцылізаванага нацыяльнага Закону “Аб масавых мерапрыемствах” (выкладзеныя ў ягонай прэамбуле) – на свае наўпростыя пазытыўныя абавязкі садзейнічаць у рэалізацыі права грамадзянаў на свабоду мірных сходаў і публічнае выказваньне меркаваньняў!

    Галоўная задача і абавязак уладаў у нармальнай дэмакратычнай і праўнай эўрапейскай краіне (дзе дзяржава – не для ўлады, а для народу) не ў тым, каб перашкаджаць у рэалізацыі канстытуцыйнага права, а зусім у адваротным.Кожны мясцовы выканаўчы камітэт, кожны службоўца дзяржаўнае ўстановы, кожны, хто мае дачыненьне да ўлады й рэалізуе ейныя паўнамоцтвы – у межах сваіх непасрэдных службовых абавязкаў павінен дапамагаць грамадзянам свабодна й годна на практыцы рэалізоўваць іхныя канстытуцыйныя грамадзянскія правы й свабоды!

    А ў нас “каралеўства крывых люстэркаў”, у ім усё наадварот. І пад кожны бязглузды зьдзек над чалавекам, над ягонымі свабодамі, над законнасьцю й правам прыдумана “правільная ідэалягічная лухта”, “лапша”, якую сканцэнтравана й важна спажываюць у судах, не паперхнуўшысь дагэтуль аніразу, судовыя клеркі (то нават не судзьдзі, а рэжымныя функцыянэры-марыянэткі). У краіне кіруе не закон і права, ягоныя міжнародныя стандарты й канстытуцыйныя імпэратывы, а паранаідальная й антыканстытуцыйная, цалкам амаральная, неправамерная й антыбеларуская, амаль вайсковая “ідэалягічная дактрына”. Ну каму яшчэ гэтага ня бачна ды не зразумела!?

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>