2014 22/07

У Беларусі ўзмацніўся ціск на студэнтаў за ўдзел у дзейнасьці арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці, паведамляюць каардынатары маніторынгу парушэньня правоў і акадэмічных свабодаў студэнтаў, які праводзіўся “Студэнцкай радай” у рамках дзейнасьці Грамадзкага Балёнскага камітэту.

Каардынатарка юрыдычнай кансультацыі Моладзевай прафсаюзнай групы “Студэнцкая рада” Марына Штрахава ў інтэрвію Радыё Свабода распавяла, што падчас маніторынгу фіксаваліся выпадкі, калі дэканы ці іншыя прадстаўнікі адміністрацыі ВНУ праводзілі са студэнтамі індывідуальныя гутаркі пра тое, што дзейнічаць у арганізацыях грамадзянскай супольнасьці непажадана. Раілі адмовіцца ад такой дзейнасьці, заклікалі задумацца пра магчымыя нядобрыя наступствы.

“Прычым такія паведамленьні паступаюць не ад актывістаў, а ад простых студэнтаў, якія некалькі разоў бралі ўдзел у мерапрыемствах якой-небудзь арганізацыі ці хоць бы ўступілі ў суполку арганізацыі „Ўкантакце“. Раней такога намі не фіксавалася. Раней мог быць ціск на актывістаў, якія публічна ды адкрыта вядуць сваю дзейнасьць, але звычайных людзей, тым больш проста за ўдзел у мерапрыемствах, ніколі не чапалі. Гэты маніторынг зафіксаваў іншую сытуацыю. Атрымліваецца, што зараз людзей чапаюць хоць бы за нейкую сувязь з грамадзкімі арганізацыямі”, — кажа Марына Штрахава.

Між тым, падчас падобных індывідуальных гутарак прадстаўнікі адміністрацыі ВНУ наўпрост не пагражаюць студэнтам ні адлічэньнем, ні якімісьці дысцыплінарнымі спагнаньнямі.

“Але сам факт таго, што са студэнтамі размаўляюць з прычыны іх грамадзкай дзейнасьці, — на наш погляд, гэта ўжо парушэньне права на свабоду асацыяцыяў”, — падкрэсьлівае Штрахава.

Цалкам дакумэнт маніторынгу парушэньняў акадэмічных свабодаў студэнтаў за студзень-травень 2014 году можна паглядзець ніжэй у дадатку.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Мониторинг: студентам советуют отказываться от деятельности в общественных организациях

В Беларуси усилилось давление на студентов за участие в деятельности организаций гражданского общества, сообщают координаторы мониторинга нарушения прав и академических свобод студентов, проводившегося “Студенческой советом” в рамках деятельности Общественного Болонского комитета.

Координатор юридической консультации Молодежной профсоюзной группы “Студенческая рада” Марина Штрахава в интервью Радио Свобода рассказала, что во время мониторинга фиксировались случаи, когда деканы или другие представители администрации вуза проводили со студентами индивидуальные беседы о том, что действовать в организациях гражданского общества нежелательно. Советовали отказаться от такой деятельности, призывали задуматься о возможных нехороших последствиях.

“Причём такие сообщения поступают не от активистов, а от простых студентов, которые несколько раз принимали участие в мероприятиях какой-либо организации или хотя бы вступили в общину организации “Вконтакте”. Раньше такого нами не фиксировалось. Раньше мог быть давление на активистов, которые публично и открыто ведут свою деятельность, но обычных людей, тем более просто за участие в мероприятиях, никогда не трогали. Этот мониторинг зафиксировал другую ситуацию. Получается, что сейчас людей трогают хотя бы за какую-то связь с общественными организациями“, – говорит Марина Штрахава.

Между тем, во время подобных индивидуальных бесед представители администрации вуза напрямую не угрожают студентам ни отчислением, ни какими-то дисциплинарным взысканием.

“Но сам факт того, что со студентами разговаривают ввиду их общественной деятельности, – на наш взгляд, это уже нарушение права на свободу ассоциаций»
, – подчеркивает Штрахава.

Полностью документ мониторинга нарушений академических свобод студентов за январь-май 2014 года можно посмотреть ниже в приложении.

Дадатак:

Справаздача па выніках маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабодаў студэнтаў

Паводле Асамблея НДА
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>