2014 23/07

Сытуацыя з паборамі (ад 10 да 20 % ад кошту квітка) на міжнародныя рэйсы на новым Менскім аўтавакзале зноў абвастрылася. Пасьля пэўнага зацішша, калі адбыўся канфлікт з пасажырамі на міжнародных аўтобусных рэйсах Цэнтральнага аўтавакзала ў Менску і нават зьмяніліся кандуктаркі, сытуацыя зноў абвастрылася.

Прычым, дзейнічаць пачала адна новая, у мінулым зусім незаўважная асоба, па нашых назіраньнях працуючая раней дастаткова карэктна. Бачна, што стымулы дадатковых несумленных даходаў (закошт неправамерных пабораў) і адсутнасьць зваротаў грамадзянаў у кампэтэнтныя ворганы, вярнулі актыўны “прывакзальны багажны бізнес” тут на кругі свая.

Разумеючы, што іх па-просту абіраюць, пасажыры ўсё часьцей забіраюць рэчы ў салон аўтобусу. Багажнае адзьдзяленьне да прыпынку “Ашмяны” запаўняецца менш чым на палову (гл. фота). Потым багаж з салону вяртаецца ў багажнік, там дзе яму (па сутнасьці) і месца. Аднак, незадаволеныя зьмяншэньнем дадатковага даходу (з паветра) кандуктаркі зусім без аніякага сумленьня падчас праверкі квіткоў у Менску заходзяць у салон і пачынаюць патрабаваць аплату за прыватныя рэчы турыстаў.

Дадзеная сытуацыя прымусіла праваабронцу Аляксандра Лапіцкага ў чарговы раз запатрабаваць ад супрацоўніцы вакзалу спыніць супрацьзаконныя дзеяньні, якія больш нагадваюць “прывакзальны рэкет” з турыстаў, чым праверку праязных квіткоў.

Зь ягонай дапамогаю некаторыя пасажыры здолелі літаральна адбіць сваё права на правоз па ўжо набытых у касах квітках свайго сьціплага багажу ў багажным адзьдзяленьні міжнароднага рэйсавага аўтобусу Менск-Вільня (гл. фота).

На фота пасажырка Тацяна Сухапарава, якая з квітком без дапамогі праваабронцы доўга не магла зайсьці ў аўтобус. Яе туды проста не прапускала кандуктарка (гл. на фота), якая патрабавала дадатковай аплаты за ейны сьціплы багаж (г. на фота) Пасьля пасьпяховай пасадкі ў аўтобус без неправамернай аплаты і прыёму таблетак для супакаеньня (!) пацярпелая мела размову з жодзінскімі праваабаронцамі, якія таксама ў гэты дзень ехалі ў Вільню (слухай аўдыё ў дадатаку, 5 хвіл.). Яна вырашыла зьвяртацца спачатку ў адміністрацыю прадпрыемства для высьвятленьня сытуацыі на прадмет адпаведнасьці дзеяньняў адзначанай кандуктаркі дзейснаму заканадаўству.

Варта зноў нагадаць, што падобныя адносіны да турыстаў – зусім не ўпрыгожваюць Менск, у якім, чамусьці, працягвае цалкам безпакарана існаваць уведзеная адміністрацыяй сталічнага Аўтапарку №2 практыка неправамерных пабораў за карыстаньне пасажырамі міжнародных рэйсаў адпаведнымі багажнымі адзьдзяленьнямі ў аўтобусах. Такога няма ані ў воднай сталіцы сьвету! Няўжо ў Менску ня знойдзецца ўправа на новаствораных ды легалізаваных загадам начальніка вакзалу “рэкіціраў”?!

ДАДАТАК: Аўдыё рэпартаж з пасадкі ў аўтобус і наступнай размовы ў ягоным салёне.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Минск: проблема поборов с автотуристов снова обострилась (фото, аудио)

Ситуация с поборами (от 10 до 20% от стоимости билета) на международные рейсы на новом Минском автовокзале снова обострилась. После определённого затишья, когда произошёл конфликт с пассажирами на международных автобусных рейсах Центрального автовокзала в Минске и даже поменялись кондуктора, ситуация вновь обострилась.

Причём, действовать начала одно новае в прошлом совсем незаметное лицо, по нашим наблюдениям кондуктор, которая работала ранее достаточно корректно. Видно, что стимулы дополнительных нечестных доходов (засчёт неправомерных поборов) и отсутствие обращений граждан в компетентные органы, вернули активный “привокзальный багажный бизнес” здесь на круги своя.

Понимая, что их попросту обирают, пассажиры всё чаще забирают вещи в салон автобуса. Багажное отделение до остановки “Ошмяны” заполняется менее чем на половину (см. фото). Потом багаж из салона возвращается в багажник, там где ему (по сути) и место. Однако, недовольные уменьшением дополнительного дохода (из воздуха) кондуктора совсем без всякой совести во время проверки билетов в Минске заходят в салон и начинают требовать оплату за личные вещи туристов.

Данная ситуация заставила правозащитника Александра Лапицкого в очередной раз потребовать от сотрудницы вокзала прекратить противозаконные действия, которые больше напоминают “привокзальный рэкет” с туристов, чем проверку проездных билетов.

С его помощью некоторые пассажиры смогли буквально отбить свое право на провоз по уже приобретенным в кассах билетах своего скромного багажа в багажном отделении международного рейсового автобуса Минск-Вильнюс (см. фото).

На фото пассажирка Татьяна Сухапарава, которая с билетом без помощи правозащитника долго не могла зайти в автобус. Её туда просто не пропускала кондуктор, которая требовала дополнительной оплаты за её скромный багаж (см. на фото). После успешной посадки в автобус и приема таблеток для успокоения (!) потерпевшая имела разговор с жодинскими правозащитниками, которые также в этот день ехали в Вильнюс (гл. аудиозапись в приложении, 5 мин.). Она решила обратиться сначала в администрацию предприятия для выяснения ситуации на предмет соответствия действий указанного кондуктора действующему законодательству.

Следует вновь напомнить, что подобное отношение к туристам – отнюдь не украшают Минск, в котором, почему-то, продолжает полностью безнаказанно существовать введённая администрацией столичного Автопарка № 2 практика неправомерных поборов за пользование пассажирами международных рейсов соответствующими багажными отделениями в автобусах. Такого нет ни в одной столице мира! Неужели в Минске не найдется управа на новосозданных и легализованных приказом начальника вокзала “рэкициров”?









ДАДАТАК: Аўдыё рэпартаж з пасадкі ў аўтобус і наступнай размовы ў ягоным салёне.

Паводле licviny-info
Алесь ЛЕТА
Фотарэпартаж А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , , ,

2 thoughts on “Менск: праблема пабораў з аўтатурыстаў зноў абвастрылася (фота, аўдыё)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>