2014 23/07

Вывучэньнем прабелаў у моўным заканадаўстве зоймецца Канстытуцыйны суд. Пра гэта паведамляе салігорскі праваабаронца Аляксей Валабуеў. На свой зварот у судовую інстанцыю грамадзкі дзеяч атрымаў першую рэакцыю:

– Начальнік Сакратарыяту Канстытуцыйнага суду спадар Каравай паведаміў, што выкладзеныя мною ды іншымі салігорцамі пытаньні аб устраненьні ў моўных нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэньні ў іх калізіяў і праўнай нявызначанасьці ўжо вывучаюцца ў Канстытуцыйным судзе. Аб выніках вывучэньня паабяцалі паведаміць дадаткова, – кажа Аляксей Валабуеў.

Праваабаронца нагадвае, што раней грамадзяне былі пазбаўленыя магчымасьці зьвяртацца ў Канстытуцыйны суд наўпрост. Апошнія зьмены ў заканадаўстве далі такую мажлівасьць у пэўных пытаньнях. Першым такім пытаньнем салігорцаў стала абарона беларускай мовы ад дыскрымінацыі, ініцыяваная вядомым праваабаронцам, юрыдычным экспэртам Беларускага Гэльсынскага Камітэту Гары Паганяйлам.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Конституционный суд взялся за изучение пробелов в языковом законодательстве

Изучением пробелов в языковом законодательстве займётся Конституционный суд. Об этом сообщает местный правозащитник Алексей Валабуев. На своё обращение в судебную инстанцию ​​общественный деятель получил первую реакцию:

– Начальник Секретариата Конституционного суда господин Каравай сообщил, что изложенные мной и другими Солигорцами вопросы об устранении в языковых нормативных правовых актах пробелов, исключения в них коллизий и правовой неопределённости уже изучаются в Конституционном суде. О результатах изучения пообещали сообщить дополнительно, – говорит Алексей Волобуев.

Правозащитник напоминает, что ранее граждане были лишены возможности обращаться в Конституционный суд напрямую. Последние изменения в законодательстве дали такую ​​возможность в определенных вопросах. Первым таким вопросом солигорцев стала защита белорусского языка от дискриминации, инициированная известным правозащитником, юридическим экспертом Белорусского Хельсинкского Комитета Гарри Погоняйло.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Канстытуцыйны суд узяўся за вывучэньне прабелаў у моўным заканадаўстве”

  1. Alеs˙ says:

    Ужо добра. Працэдура дзейнічае. Трэба дачакацца адказу й будзе канчаткова зразумела, наколькі гэты інструмэнт у абароне грамадзянскіх і палітычных правоў спрацоўвае, а судзьдзі КС Рэспублікі Беларусь здольныя выступаць у незалежнай ад выканаўчай улады прафэсійнай якасьці ды садзейнічаць імплемэнтацыі канстытуцыйных стандартаў права ў заканадаўства, заканатворчую дзейнасьць, а таксама ў адпаведную адміністрацыйную ды судовую практыку.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>