2014 23/07

Тры акцыі 27 ліпеня, у дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, хацелі правесьці аршанскія актывісты АГП – у Парку герояў, на пляцоўцы перад уваходам у кавярню “Аронія” і ў парку культуры й адпачынку тэкстыльшчыкаў.

Усе тры месцы вызначаныя ўладамі для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Але ў апошнія 3 гады аршанскія ўлады не далі ніводнага дазволу на масавыя акцыі паводле ініцыятывы грамадзкіх актывістаў. Прычына адна – і падчас ранейшых спробаў, і цяпер – адсутнасьць дамоваў на абслугоўваньне пікетаў зь міліцыяй, мэдыкамі й службамі ЖКГ. Гэтыя структуры адмаўляюцца заключаць дамовы, апэлюючы да розных прычынаў.

Аднак на адным з судовых працэсаў, калі актывісты спрабавалі адстаяць сваё права на выказваньне ўласных меркаваньняў, высьветлілася, што ні міліцыя, ні паліклініка, ні прадпрыемства ЖКГ “Арыён” не мае права заключаць дамовы на абслугоўванне акцыяў з прыватнымі асобамі. Хаця менавіта такая ўмова прапісаная ў рашэньні Аршанскага гарвыканкаму, якое рэглямэнтуе правядзеньне ў горадзе масавых акцыяў.

У часе акцыяў, якія ўжо забароненыя, арганізатары зьбіраліся актуалізаваць каштоўнасьці незалежнасьці й сувэрэнітэту дзяржавы, а таксама выказаць салідарнасьць з украінскім народам у ягоным імкненьні захаваць цэласнасьць і незалежнасьць Украіны.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Три пикета запретили в Орше

Три акции 27 июля, в день принятия Декларации о государственном суверенитете Беларуси, хотели провести оршанские активисты ОГП – в Парке героев, на площадке перед входом в кафе “Арония” и в парке культуры и отдыха текстильщиков. Все три места определены властями для проведения массовых мероприятий.

Но в последние 3 года оршанские власти не дали ни одного разрешения на массовые акции по инициативе общественных активистов. Причина одна – и во время прежних попыток, и сейчас – отсутствие договоров на обслуживание пикетов с милицией, медиками и службами ЖКХ. Эти структуры отказываются заключать договоры, апеллируя к разным причинам.

Однако на одном из судебных процессов, когда активисты пытались отстоять свое право на выражение собственных мнений, выяснилось, что ни милиция, ни поликлиника, ни предприятия ЖКХ “Орион” не вправе заключать договоры на обслуживание акций с частными лицами. Хотя именно такое условие прописано в решении Оршанского горисполкома, которое регламентирует проведение в городе массовых акций.

Во время акций, которые уже запрещены, организаторы собирались актуализировать ценности независимости и суверенитета государства, а также выразить солидарность с украинским народом в его стремлении сохранить целостность и независимость Украины.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , ,

One thought on “Тры пікеты забаранілі ў Воршы”

  1. AL says:

    “Арганізатары зьбіраліся актуалізаваць каштоўнасьці незалежнасьці й сувэрэнітэту дзяржавы, а таксама выказаць салідарнасьць з украінскім народам у ягоным імкненьні захаваць цэласнасьць і незалежнасьць Украіны.”

    – Канешне, як жа ж можна дазваляць такія публічныя акцыі!? Яны, безумоўна, парушаюць правы іншых грамадзянаў (верагодна тых, хто рыхтуецца зьнішчыць наш сувэрэнітэт і незалежнасьць, а такама Украіну як дэмакратычную дзяржаву), дзяржаўную бясьпеку (невядома толькі якой краіны, верагодна Расеі), а таксама – “безумоўна” запатрабаваныя ў дэмакратычным грамадзтве (верагодна, з агаворкаю, што дэмакратыя ў ім спэцыфічная, кантралюемая, і не для ўсіх, а для правільна ідэалягічна арыентаваных, ды й то – у асобных умоваххх)…

    Карцей, сумна й нават брыдка ад усяго гэтага, сябры. Ні права, ні лёгікі, ні дзяржаўнай ні чалавечай годнасьці тут і блізка не праглядаецца… Проста – беларускія рэаліі.((

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>