Не забірай жыцьцё!
2014 23/07

2 ліпеня старшыня гродзенскай гарадзкой арганізацыі АГП Ежы Грыгенча накіраваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Гродзенскі актывіст лічыць парушаным ягонае права на мірныя сходы. Падставай для звароту ў наднацыянальны ворган абароны правоў чалавека сталася рашэньне Ленінскага суду Горадні, які пад старшынствам судзьдзі Алены Пятровай аштрафаваў яго за актыўны ўдзел у масавым мерапрыемстве.

– Мы прайшлі ўжо ўсе патрэбныя інстанцыі. Як і чакалася, ніхто не адмяніў рашэньне Ленінскага раённага суду Гародні. Таму зараз у мяне надзея на КПЧ. Я хачу даказаць ўсім, хто мяне караў, што праўда за мною, – распавядае Ежы Грыгенча. – Таксама мяне абурыў той факт, што пракуратура нават адказу не дала на мой ліст. Я зьвяртаў увагу на тое, што супрацоўнікі міліцыі, якія складалі на мяне пратакол, альбо ілгуць у судзе, альбо проста не выконваюць сваіх абавязкаў падчас акцыі.

Бо калі мы нешта на акцыі парушалі, то яны мусілі нас пра гэта папярэдзіць. Гэта іх абавязак. Але там яны толькі паглядалі з боку, праверылі нашыя дакумэнты й ні на што не зьвярнулі ўвагу, што пераконвала нас, што мы нічога не парушаем. А ў судзе яны пачалі казаць пра нібыта парушэньне. Ну а пракуратура заняла пазыцыю маўчаньня.

Нагадаем, што Ежы Грыгенча разам з чатырма іншымі ўдзельнікамі перадвыбарчага пікету былі асуджаныя за ўдзел у нібыта несанкцыянаваным мерапрыемстве, якое праходзіла 7-га лютага бягучага году. На гэтым пікеце на гарадзенскай вуліцы імя Ажэшкі зьбіраліся подпісы за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, а таксама зьбіраліся подпісы супраць увядзеньня новай аўтапошліны.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гродненский активист ОГП подал жалобу в КПЧ ООН

22 июля председатель Гродненской городской организации ОГП Ежи Григенча направил жалобу в Комитет по правам человека ООН. Гродненский активист считает нарушенным его право на мирные собрания. Поводом для обращения в наднациональный орган защиты прав человека стало решение Ленинского суда Гродно, который под председательством судьи Елены Петровой оштрафовал его за активное участие в массовом мероприятии.

– Мы уже прошли все необходимые инстанции. Как и ожидалось, никто не отменил решение Ленинского районного суда Гродно. Поэтому сейчас у меня надежда на КПЧ. Я хочу доказать всем, кто меня наказывал, что правда за мной, – рассказывает Ежи Григенча. – Также меня возмутил тот факт, что прокуратура даже ответа не дала на мое письмо. Я обращал внимание на то, что сотрудники милиции, которые составляли на меня протокол, или лгут в суде, или просто не выполняют своих обязанностей во время акции.

Ведь если мы что-то на акции нарушали, то они должны были нас об этом предупредить. Это их обязанность. Но там они только смотрели со стороны, проверили наши документы и ни на что не обратили внимание, что убеждало нас, что мы ничего не нарушаем. А в суде они начали говорить о якобы нарушении. Ну а прокуратура заняла позицию молчания.

Напомним, что Ежи Григенча вместе с четырьмя другими участниками предвыборного пикета был осужден за участие в якобы несанкционированном мероприятии, которое проходило 7-го февраля текущего года. На этом пикете на гродненской улице имени Ожешко собирались подписи за выдвижение кандидатов в депутаты местных советов, а также собирались подписи против введение новой автопошлины.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Гарадзенскі актывіст АГП падаў скаргу ў КПЧ ААН”

  1. AV says:

    Пракуратура маўчыць… Ёй бало забаронена заўважаць парушэньні ў дзеяньнях міліцыянтаў?!

    З матэрыялу вынікае, што гэтыя парушэньні былі відавочнымі. Калі так – што замінала выканаць свае наўпростыя элемэнтарныя абавязкі?

    Няўжо “ідэоляг” у выканкаме (звычайна ў гэтым адзьдзеле “выседжваюць” свае заробкі “дамы”) сёньня трымае на кароткім павадку … ці ў кайданках нават гарадзкога пракуратура? Калі ж гэта так (а ўсё, нажаль, менавіта на гэта паказвае), то гэта ўжо не грамадзтва, ні праваахоўная сфэра…, прабачце, а нейкае брутальнае порна з элемэнтамі садо-мазо й суцэльнымі пэрверсіямі …

    А любіць…, ну…, хаця б паважаць адзін аднаго … калі… навучымся??! ((c))

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>