Не забірай жыцьцё!
2014 24/07

У Віцебску пададзеная заяўка на пікет. Мэта акцыі, якая павінна адбыцца 4 жніўня, – азнаямленьне жыхароў гораду з фактам наяўнасьці ў Беларусі палітвязьняў, прызнаных беларускай грамадзкасьцю, міжнароднымі й беларускімі праваабарончымі арганізацыямі. Ініцыятарам акцыі зьяўляецца праваабаронца Леанід Сьвецік.


«Нягледзячы на тое, што нядаўна па амністыі быў вызвалены беларускі праваабаронца, кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, у Беларусі за кратамі усё яшчэ застаюцца сем палітычных і грамадзкіх актывістаў, якія прызнаныя вязьнямі сумленьня. Таму перад беларускімі ўладамі неабходна ставіць пытаньне пра найхутчэйшае іх вызваленьне і рэабілітацыю. Заяўлены пікет ёсьць спробай нагадаць жыхарам Віцебску пра палітвязьняў у краіне, паўплываць на думку грамадзянаў, паспрыяць фармаваньню ў іх актыўнай грамадзкай пазыцыі»
, – паведаміў Леанід Сьвецік.

У сваёй заяўцы ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску праваабаронца нагадвае мясцовым уладам, што права грамадзянаў на вольнае выказваньне меркаваньня й права на мірныя сходы – найважнейшыя палітычныя правы.

Цягам апошніх некалькіх гадоў рэалізаваць гэтыя правы ў горадзе практычна немагчыма: бар’ерам паўстае рашэньне Віцебскага гарвыканкаму №881 ад 10 ліпеня 2009 году, згодна з пунктам 3 якога арганізатары масавых мерапрыемстваў, што ладзяцца без удзелу ворганаў дзяржаўнае ўлады, абавязаныя далучаць да сваіх заявак дамовы з шэрагам установаў і арганізацыяў на абслугоўваньне акцыяў. На думку Леаніда Сьвеціка, пікет, на які ён падаў заяўку, будзе праводзіцца з удзелам дзяржавы, бо адбудзецца ў месцы, адмыслова вызначаным гарвыканкамам. Таму, лічыць праваабаронца, у гэтым выпадку няма неабходнасьці выконваць патрабаваньні пункту 3 згаданага вышэй рашэньня.

На гэтую акалічнасьць Леанід Сьвецік асобна зьвяртае ўвагу чыноўнікаў, якія будуць прымаць рашэньне наконт яго заяўкі. Ён просіць іх забясьпечыць на мерапрыемстве грамадзкі парадак, мэдычнае й камунальнае абслугоўваньне за кошт дзяржавы, а таксама «зрабіць захады па абароне ўдзельнікаў пікетаваньня ад магчымых правакацыяў і неправамерных дзеяньняў з боку праваахоўных органаў пад час падрыхтоўкі і правядзеньня масавага мерапрыемства, а таксама пасьля яго заканчэньня».

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитники хотят напомнить жителям Витебска о политзаключенных

В Витебске подана заявка на пикет. Цель акции, которая должна состояться 4 августа, – ознакомление жителей города с фактом наличия в Беларуси политзаключённых, признанных белорусской общественностью, международными и белорусскими правозащитными организациями. Инициатором акции является правозащитник Леонид Светик.

«Несмотря на то, что недавно по амнистии был освобожден белорусский правозащитник, руководитель ПЦ “Вясна” Алесь Беляцкий, в Беларуси за решёткой всё ещё остаются семь политических и общественных активистов, которые признаны узниками совести. Поэтому перед белорусскими властями необходимо ставить вопрос о скорейшем их освобождении и реабилитации. Заявленный пикет является попыткой напомнить жителям Витебска о политзаключённых в стране, повлиять на мнение граждан, способствовать формированию у них активной гражданской позиции»
, – сообщил Леонид Светик.

В своей заявке в администрацию Железнодорожного района Витебска правозащитник напоминает местным властям, что право граждан на свободное выражение мнения и право на мирные собрания – важнейшие политические права.

В течение последних нескольких лет реализовать эти права в городе практически невозможно: барьером встает решение Витебского горисполкома № 881 от 10 июля 2009 года, согласно пункту 3 которого организаторы массовых мероприятий, проводимых без участия органов государственной власти, обязаны прилагать к своим заявкам договоры с рядом учреждений и организаций на обслуживание акций. По мнению Леонида Светика, пикет, на который он подал заявку, будет проводиться с участием государства, так как состоится в месте, специально определённом горисполкомом. Поэтому, считает правозащитник, в этом случае нет необходимости выполнять требования пункта 3 упомянутого выше решения.

На это обстоятельство Леонид Светик отдельно обращает внимание чиновников, которые будут принимать решение по поводу его заявки. Он просит их обеспечить на мероприятии общественный порядок, медицинское и коммунальное обслуживание за счёт государства, а также «принять меры по защите участников пикетирования от возможных провокаций и неправомерных действий со стороны правоохранительных органов во время подготовки и проведения массового мероприятия, а также после его окончания».

Паводле Віцебская Вясна,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – Леанід Сьвецік
Фота А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Праваабаронцы хочуць нагадаць жыхарам Віцебску пра палітвязьняў”

  1. Сапраўды, “з удзелам уладаў” і “па рашэньні ўладаў” – якія нюансы маюцца ў гэтых фармулёўках? Па рашэньні ўладаў праводзяцца ўсе масавыя мерапрыемствы, калі яны дазволеныя ўладамі. Бо ў нас без гэтага немагчыма, таму што ў Беларусі дзейнічае прынцып дазвольны, а не заяўны.

    Пры гэтым, улады абавязаныя садзейнічаць у правядзеньні мірных сходаў грамадзянаў (арт. 35 Канстытуцыі), таму ў ахове мірных сходаў павінны ўдзельнічаць міліцыянты (абсалютна бясплатна выконваючы свае службовыя абавязкі), усе мерапрыемствы праводзяцца на спэцыяльна абсталяваных пляцоўках ці па ўзгодненых з уладамі маршрутах і г.д. І ўлады тут заўсёды, пры дазволе мерапрыемства, удзельнічаюць у ім сваімі адказнымі асобамі, дзяржслужбамі й г.д. Ці не так?

    Таму, больш карэктней было б казаць толькі пра розную ініцыяцыю мерапрыемства – альбо самімі грамадзянамі (зьнізу), альбо ўладамі (зьверху), і пра непасрэдны ўдзел у мерапрыемстве ці саміх прадстаўнікоў мясцовае ўлады, ці прадстаўнікоў ейных структурных падразьдзелаў. Аднак, не павінна быць розьніцы ў тым, хто і па якой ініцыятыве ды пры якім удзеле вырашыў рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права. Бо права аднолькавае для любога грамадзяніна. Альбо гэта ня так?

    Насамрэч, беларуская практыка паказвае, што праўладныя структуры кшталту БРСМ … ніколі не карыстаюцца законам “Аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў” і пры гэтым ніколі не парушаюць прадпісаныя невыканальныя практычна мясцовыя “парадкі”. Іхныя прадстаўнікі нават зьдзіўляюцца й не даюць веры ў тое, што камусьці ў Беларусі забараняецца нешта праводзіць на вуліцах гарадоў ды пасёлкаў, а за правядзеньне актывістаў фактычна рэпрэсуюць, і за рэалізацыю свайго канстытуцыйнага права (без дазволу ўладаў) яны нясуць адміністратыўныя пакараньні.

    Самі ж прадстаўнікі БРСМу спакойна без аніякіх заявак, абавязковых дамоваў і нейкіх аплатаў, без дазволаў і зьвязанай з усім гэтым папяровай бязглуздай і неправамернай валакіты заўсёды праводзяць свае (асабліва малыя, да 50-60 чал.) мерапыремствы абсалютна свабодна й без аніякіх адміністратыўных наступстваў.

    Гэта ёсьць і ў Менску, і ў іншых гарадах краіны… Вымалёўваецца карціна – адны (сябры й актывісты праўладных арганізацыяў) ёсьць паўнавартаснымі грамадзянамі, і для іх дыскрымінацыйны закон і мясцовыя “парадкі” правядзеньня масавых мерапрыемстваў не існуюць, не працуюць, а ўсе астатнія… – грамадзяне нейкага зусім іншага, нават не другога гатунку. Для іх рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на свабоду мірных сходаў і выказваньне меркаваньняў (а для гэтага трэба прайсьці “сіта дыскрымінацынага заканадаўства”) практычна не прадстаўляецца магчымым.

    Спроба віцебскага праваабаронцы Леаніда Сьвеціка нагадаць мяцоваму выканкаму пра тое, што ўсе дазволеныя мерапрыемствы праводзяцца па рашэньні ўладаў, а значыцца зь іхным удзелам і не патрабуюць дадатковых дамоваў з каардынуемымі выканкамам дзяржустановамі, а таксама адпаведных неправамерных аплатаў гэтым дзяржустановам, – заслугоўвае асаблівай увагі.

    Тым больш, што ў жодзінскім Рашэньні №1020 вызначаны парадак прапісаны з парушэньнем пранцыпу праўнай вызначанасьці. У ягоным п.4 размова ідзе пра такую катэгорыю масавых мерапыремстваў, як “іншыя масавыя мерапыремствы” (спартовыя, кірмашовыя, камэрцыйныя, прыбытковыя …). А п.5 абавязвае арганізатараў “масавага мерапрыемСТВА” (чытай як заўгодна якога, чамусьці усё ж падаецца, што таго ж “іншага…”) далучаць да заявак копіі платных дамоваў…

    Дык вось. Прынцып праўнай вызначанасьці ў спэцыялізаваным нацыянальным законе й падзаконных актах парушаецца шматразова. Розначытаньні й двухсэнсоўнасьці даўно ўжо тут увайшлі ў моду. Аб іх усе спатыкаюцца, але ніхто быццам бы й не заўважае. Аднак, варта адзначыць, што сёньня ўжо зьявіўся інструмэнт – магчымасьць адпаведнага індывідуальнага зварот у КС Рэспублікі Беларусь – з дапамогаю якога варта нарэшце паставіць дадзенае пытаньне для ўрэгуляваньня й канчатковага вырашэньня. Тым больш, што Венэцыянская Камісія ўжо зрабіла экспэртнае заключэньне й выказалася за неабходнасьць прывядзеньне Закона “Аб масавых мерапрыемствах” у Беларусі да канстытуцыйных номаў і абавязковых для выкананьня кожнай краінай-удзельніцай МПГіПП, вызначаных і зацьверджаных у гэтай фундамэнтальнай міжнароднай дамове адносна правоў чалавека агульнапрызнаных міжнародных стандартаў права.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>