2014 25/07

Намесьнік старшыні Вярхоўнага суду судзьдзя Андрэй Забара, адказваючы на наглядную скаргу гомельскага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Эдуарда Нелюбовіча, напісаў, што міжнароднаму праву аб свабодзе сходаў нацыянальнае заканадаўства не супярэчыць, паколькі Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах дапускае абмежаваньні права на мірныя сходы.

“Гэта ў поўнай ступені адпавядае Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, якая ўстанаўлівае, што кожны чалавек мае абавязкі перад грамадзтвам, у якім толькі й магчыма свабоднае ды поўнае разьвіцьцё ягонай асобы. Акрамя таго, адзін з найважнейшых пастулатаў правоў чалавека заключаецца ў тым, што права кожнага грамадзяніна пачынаюцца з павагі правоў іншых грамадзянаў”
, – лічыць намесьнік старшыні Вярхоўнага суду.

Эдуард Нялюбовіч упэўнены, падымаць пытаньні міжнародных абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека перад судзьдзямі вельмі неабходна. Бо калі адна чаша вагаў правасудзьдзя, напоўненая Асноўным Законам краіны ды ейнымі міжнароднымі абавязальніцтвамі, ня можа пераважыць пустую чашу вагаў, прыкрытую рашэньнем мясцовых чыноўнікаў аб масавых мерапрыемствах, па якому за дзесяць год у Гомелі не атрымалася правесьці ані воднага мірнага сходу, гэтая праблема нават ня судзьдзяў, гэтая праблема ўсёй краіны!

Гэтыя праблемы неабходна даносіць да Вярхоўнага суду, да Камітэту ААН па правах чалавека, куды актывіст мае намер зьвярнуцца пасьля атрыманага адказу.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Верховный суд: международному праву о свободе собраний национальное законодательство не противоречит

Заместитель председателя Верховного суда, судья Андрей Забара, отвечая на надзорную жалобу гомельского активиста Объединенной гражданской партии (ОГП) Эдуарда Нелюбовича, написал, что международному праву о свободе собраний национальное законодательство не противоречит, поскольку Международный пакт о гражданских и политических правах допускает ограничения права на мирные собрания.

“Это в полной мере соответствует Всеобщей декларации прав человека, которая устанавливает, что каждый человек имеет обязанности перед обществом, в котором только и возможно свободное и полное развитие его личности. Кроме того, одно из важнейших постулатов прав человека заключается в том, что право каждого гражданина начинаются с уважения прав других граждан”, – считает заместитель председателя Верховного суда.

Эдуард Нялюбович уверен, поднимать вопросы международных обязательств в области прав человека перед судьями крайне необходимо. Ведь если одна чаша весов правосудия, наполненная Основным Законом страны и её международными обязательствами, не может перевесить пустую чашу весов, прикрытую решением местных чиновников о массовых мероприятиях, по которому за десять лет в Гомеле не удалось провести ни одного мирного собрания, это проблема даже не судей, это проблема всей страны!

Эти проблемы необходимо доносить до Верховного суда, до Комитета ООН по правам человека, куда активист намерен обратиться после полученного ответа.

ДАДАТАК: Адказ на наглядную скаргу ад намесьніка старшыні Вярхоўнага суду А.Забары

Адказ на наглядную скаргу А.Забары

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , ,

One thought on “Вярхоўны суд: міжнароднаму праву аб свабодзе сходаў нацыянальнае заканадаўства не супярэчыць”

  1. Al says:

    Вось так разумее міжнародны стандарт права прадстаўнік ВС РБ … быццам бы прафэсіянал і НЕ ідэоляг… Чаго чакаць ад ідэалягічных адзьдзелаў у выканкамаххх?! Жахлівая бездань… Што ж павінна адбыцца, каб яе ня стала?

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>