2014 25/07

eduarГомельскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Эдуард Нелюбовіч зьвярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека са скаргай, у якой скардзіцца на забарону мясцовымі чыноўнікамі ў правядзеньні двух мірных сходаў – 10 лістапада пікету ў падтрымку палітзьняволенага правоабаронцы Алеся Беляцкага і 21 сьнежня вулічнага шэсьця ў падтрымку ўкраінскага Майдану.

Першапачаткова актывіст спрабаваў дамагчыся праўды на нацыянальным роўні, але беларуская Фэміда стала на бок чыноўнікаў. Пасьля таго, як усе нутраныя сродкі эфэктыўнай і даступнай прававой абароны актывістам былі вычарпаныя, ён прыняў рашэньне пра пошук справядлівасьці на міжнародным узроўні.

Цікава, што намесьнік старшыні Вярхоўнага суду, судзьдзя Андрэй Забара, адказваючы на наглядную скаргу Эдуарда Нелюбовіча, напісаў, што міжнароднаму праву аб свабодзе сходаў нацыянальнае заканадаўства не супярэчыць, паколькі Міжнародны пакт аб грамадзянскіх ды палітычных правах дапускае абмежаваньні права на мірныя сходы.

Эдуард Нелюбовіч просіць, каб Камітэт прызнаў факт парушэньня Рэспублікай Беларусь ягоных правоў у адпаведнасьці з артыкулам 19 (свабоднае выказваньне свайго меркаваньня) і артыкулам 21 (свабода мірных сходаў) Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Актывіст таксама просіць ад ААН рэкамэндацыі для Рэспублікі Беларусь аб прывядзеньні нацыянальга заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і практыкі ягонага прымяненьня ў адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязкамі краіны.

Трэба адзначыць, што па скаргах актывістаў Гомельскага рэгіёну Уладзімера Сякеркі ды Уладзімера Кірсанава на забароны мірных сходаў Камітэт ААН па правах чалавека ўжо двойчы прымаў рашэньні. У абодвух выпадках міжнародныя экспэрты прызналі ня толькі парушэньні права на мірныя сходы, але й рэкамэндавалі Ураду Беларусі прывесьці нацыянальнае законадаўства й практыку ягонага прымяненьня ў адпаведнасьць са сваімі міжнароднымі абавязкамі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Комитет ООН по правам человека направлена ​​очередная жалоба

Гомельский активист Объединенной гражданской партии (ОГП) Эдуард Нелюбович обратился в Комитет ООН по правам человека с жалобой, в которой жалуется на запрет местными чиновниками в проведении двух мирных собраний – 10 ноября пикета в поддержку политзаключенного правоабаронцы Алеся Беляцкого и 21 декабря уличного шествия в поддержку украинского Майдана.

Первоначально активист пытался добиться правды на национальном уровне, но белорусский Фемида встала на сторону чиновников. После того, как все внутренние средства эффективной и доступной правовой защиты активистам были исчерпаны, он принял решение о поиске справедливости на международном уровне.

Интересно, что заместитель председателя Верховного суда, судья Андрей Забара, отвечая на надзорную жалобу Эдуарда Нелюбовича, написал, что международному праву о свободе собраний национальное законодательство не противоречит, поскольку Международный пакт о гражданских и политических правах допускает ограничения права на мирные собрания.

Эдуард Нелюбович просит, чтобы Комитет признал факт нарушения Республикой Беларусь его прав в соответствии со статьей 19 (свободное выражение своего мнения) и статьей 21 (свобода мирных собраний) Международного пакта о гражданских и политических правах. Активист также просит от ООН рекомендации для Республики Беларусь о приведении нацыянальга законодательства о массовых мероприятиях и практики его применения в соответствие с международными обязательствами страны.

Надо отметить, что по жалобам активистов Гомельского региона Владимира Секерки и Владимира Кирсанова на запреты мирных собраний Комитет ООН по правам человека уже дважды принимал решения. В обоих случаях международные эксперты признали не только нарушения права на мирные собрания, но и рекомендовали Правительству Беларуси привести национальное законодательством и практику его применения в соответствие со своими международными обязательствами.

фотаздымак: Радыё Свабода

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

One thought on “У Камітэт ААН па правах чалавека накіравана чарговая скарга”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>