У чацьвер стала вядомым, што Беларусь даслала запрашэньне дакладчыкам Савету ААН па правах чалавека. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што наша дзяржава й раней запрашала дакладчыкаў, але падыходзіла да іх вельмі выбарачна.
Такое меркаваньне ў гутарцы з Эўрарадыё выказаў Валянцін Стэфановіч.
Стэфановіч: “Яна, скажам так, дыфэрэнцыявана падыходзіла да запрашэньня тэматычных ААНаўскіх дакладчыкаў. Напрыклад, па правах жанчынаў таксама ёсьць спэцдакладчык… А вось тэматычныя спэцдакладчыкі па свабодзе мірных сходаў, па незаконных затрыманьнях, па незалежнасьці судовай сыстэмы дагэтуль не запрашаюцца. Беларусь працягвае дэманстрацыю выбарачнага падыходу па супрацоўніцтве з ААНаўскімі структурамі”.
Тым ня менш Стэфановіч выказаў надзею, што ўсё ж давядзецца пабачыць у Беларусі дакладчыкаў ААН па палітычных і грамадзянскіх правах.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Валентин Стефанович: Минск выборочно приглашает докладчиков ООН
В четверг стало известно, что Беларусь прислала приглашение докладчиком Совета ООН по правам человека. Правозащитник Валентин Стефанович говорит, что наше государство и раньше приглашала докладчиков, но подходила к ним очень выборочно.
Такое мнение в беседе с Еврорадио высказал Валентин Стефанович.
Стефанович: “Она, скажем так, дифференцированно подходила к приглашению тематических ООНовский докладчиков. Например, по правам женщин тоже есть спецдокладчик … А вот тематические спецдокладчика по свободе мирных собраний, по незаконным задержаниям, по независимости судебной системы до сих пор не приглашаются. Беларусь продолжает демонстрацию выборочного подхода по сотрудничеству с структуры ООН”.
Тем не менее Стефанович выразил надежду, что всё же придётся увидеть в Беларуси докладчиков ООН по политическим и гражданским правам.
Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
На фота – Валянцін Стэфановіч
Фота А.Лапіцкага
Цэтлікі: ААН, правы чалавека, праўны маніторныг, спэцдакладчыкі ААН па правах чалавека
Тэма грамадзка-палітычных правоў і свабодаў, сапраўды, даўно фактычна забароненая ў Беларусі. Кіруючы тут аўтарытарна-камандны рэжым заўсёды гуляе на гэтым полі па сваіх правілах, а дакладней – зусім без правілаў. Як паказваюць стасункі – у ідэалягічных адзьдзелах выканкамаў (скрозь па ўсёй кіруючай “вэртыкалі” ўлады) міжнародныя стандарты права правоў чалавека нелічацца выконваюцца сьвядома. Чаму ж так? А гэта ўжо зусім іншая гісторыя – далёкая ад юрыдычных аргумэнтаў, міжнародных прынцыпаў і лёгікі права…